
Храналогія жыцця Кастуся Каліноўскага
1838 | 21.01(2.02) - К. Каліноўскі нарадзіўся ў Мастаўлянах у сям'і збяднелага шляхціца. 6.02 і 4.04 - хрышчаны пад імёнамі Вікенцій і Канстанцін. | ||
1839 | |||
1840 | |||
1841 | |||
1842 | |||
1843 | 29.04 - у Мастаўлянах ва ўзросце 37 год памерла ад родаў маці Кастуся Вераніка Рыбінская. | ||
1844 | |||
1845 | |||
1846 | |||
1847 | 1847-1852 - навучанне Каліноўскага ў Свіслацкай гімназіі. | ||
1848 | |||
1849 | Бацька Кастуся Сымон Сцяпанавіч набыў сумесна са сваёй другой жонкай Ізабэлай Лазарэвіч фальварак Якушоўку непадалёк ад м. Свіслач, куды неўзабаве й пераехала сям'я. | ||
1850 | |||
1851 | Свіслацкая гімназія трансфармавана ў пяцікласную павятовую вучэльню. | ||
1852 | |||
1853 | 1853-1855 - жыў у Якушоўцы, дапамагаў бацьку ў гаспадарцы. Займаўся самаадукацыяй. | ||
1854 | |||
1855 | У канцы года - Кастусь накіраваўся ў Маскву да брата Віктара, які вучыўся ў тамтэйшым універсітэце. | ||
1856 | Улетку - браты Каліноўскія пераязджаюць з Масквы ў Пецярбург. | 1856-1860 - навучанне ў Пецярбургскім універсітэце. Кастусь актыўна ўдзельнічаў у таемнай зямляцкай арганізацыі студэнтаў "Огул", зачытваўся творамі рэвалюцыйных дэмакратаў. Магчыма, асабіста пазнаёміўся з такімі людзьмі, як М. Дабралюбаў, М. Чарнышэўскі. У яго з'явіліся сябры, многія з якіх падчас жорсткх часоў паўстання стануць яму бліжэйшымі памочнікамі. Адбываецца канчатковае фармаванне рэвалюцыйнага светапогляду К. Каліноўскага. | |
1857 | |||
1858 | Каля гэтага года - канчаткова аформілася падпольная арганізацыя афіцэраў Генеральнага штаба, у якой удзельнічалі й браты Каліноўскія. | ||
1859 | Кастрычнік - нечаканае абвастрэнне цяжкай нервовай хваробы ў Кастуся. | ||
1860 | |||
1861 | 21.01 - Кастусь зацверджаны папячыцелем Пецярбугскай навучальнай акругі ў ступені кандыдата правоў. 17.02 - атрымаў Дыплом Пецярбургскага універсітэта на ступень кандыдата за № 361. 2.03 - няўдалая спроба К. Каліноўскага ўладкавацца на службу. На пададзеным у канцылярыю віленскага генерал-губернатара У. І. Назімава прашэнні з'явілася рэзалюцыя: Объявить о неимении вакансий. Увесну - пачатак стварэння Каліноўскім гародзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Увосень - у Вільні аформіўся Камітэт руху - цэнтральны орган падрыхтоўкі паўстання ў Літве й на Беларусі. Магчыма, Каліноўскі ўвайшоў у яго склад з самага пачатку. | ||
1862 | Улетку - Камітэт руху перайменаваны ў Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК). Каліноўскі працягвае заставацца яго дзейсным членам, адстойвае рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму, права Літвы-Беларусі на самавызначэнне. Напачатку ліпеня - выйшаў першы нумар газеты Каліноўскага "Мужыцкая праўда". Пачатак беларускамоўнай прэсы. 7.10 - Каліноўскі па дарозе са Слоніма ў Ваўкавыск у вёсцы Шэйнякі раскідваў трэці нумар "Мужыцкае праўды". Паліцыя неўзабаве натрапіла на след. Кастусь змушаны перайсці на нелегальнае становішча. 22.10 - старшыня ЛПК Л. Звяждоўскі выехаў у Маскву на новае месца службы. Каліноўскі, такім чынам, стаў на чале віленскага паўстанцкага цэнтра. 25.10 - у Якушоўцы ад сухотаў памёр брат Кастуся - Віктар. У лістападзе-студзені - члены ЛПК моцна абураны далучэннем беластоцкай рэвалюцыйнай арганізацыі да Польшчы. Каліноўскі працягвае заўзята змагацца за тое, каб узаемастасункі паміж Варшавай і Вільняй ажыццяўляліся толькі на аснове поўнай роўнасці. | ||
1863 | Студзень | 10(22).01 - пачатак паўстання ў Польшчы. У Варшаве выдадзены Маніфест часовага ўрада й дэкрэты па аграрнаму пытанню. 20.01(1.02) - ЛПК прыняў рашэнне падтрымаць польскіх паўстанцаў і выпусціў Маніфест, у якім абвясціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі, дзе таксама паўтарыў параграфы маніфеста Варшаўскага ўрада ад 10(22) студзеня. | |
Люты | 27.02(11.03) - "белы пераварот" у віленскай паўстанцкай арганізацыі. ЛПК трансфармаваны ў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. К. Каліноўскі адхілены ад цэнтральнага кіравання паўстаннем. Каля 27 лютага - Каліноўскі напісаў гнеўны Пратэст супраць "белага" перавароту ў адрас варшаўскага цэнтра. | ||
Сакавік | Напрыканцы месяца - Каліноўскі прызначаны паўстанцкім камісарам гародзенскага ваяводства. | Канец сакавіка-пачатак чэрвеня - К. Каліноўскі - паўстанцкі камісар на Гародзеншчыне. Шмат зрабіў для разгортвання, актывізацыі вызваленчага руху ў рэгіёне. Працяягваў падтрымліваць сувязь са сваімі прыхільнікамі ў Вільні. Выдаў "Прыказ" на беларускай мове аб сваім уступленні на пасаду. | |
Красавік | |||
Травень | Сярэдзіна месяца - інспекцыйная паездка К. Каліноўскага й Э. Заблоцкага па слонімскім і ваўкавыскім паветах. Напярэдадні жорсткага бою з карнікамі праінспектаваны (21 траўня) злучаныя сілы паўстанцаў пад Мілавідамі. 22 або 23.05 - Каліноўскі апошні раз наведаў Якушоўку. Далей паездка працягвалася ўжо без Заблоцкага | ||
Чэрвень | Каля 9.10 - з-за масавых арыштаў членаў Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы "белыя" вымушаны вярнуць у Вільню Каліноўскага. У беларуска-літоўскім паўстанцкім цэнтры зноў пачаў расці ўплыў "чырвоных". 11.06 - Каліноўскі апублікаваў на беларускай мове "Прыказ... ...да народу зямлі літоўскай і беларускай", які між іншым даводзіў сялянам, што паўстанне - "не дзела панскае". 14(26).06 - у Вільні абвешчана аб перайменаванні Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у Выканаўчы аддзел на Літве. Але, нягледзячы на гэта, залежнасць Вільні ад Варшавы хутка зноў стала чыста намінальнай. | ||
Ліпень | Сярэдзіна ліпеня - камісар варшаўскага цэнтра ў Вільні Н. Дзюлеран адкліканы ў Варшаву. Перад ад'ездам ён перадаў сваю пячатку К. Каліноўскаму. Новым камісарам неўзабаве быў прызначаны А. Авейдэ. К. Каліноўскі разам з Ул. Малахоўскім зноў узнімаюць пытанне аб узаемадачыненнях паміж Варшавай і Вільняй на аснове поўнай роўнасці. 31.07 - арыштаваны старшыня Выканаўчага аддзела на Літве Я. Гейштар. К. Каліноўскі ўзначаліў віленскі паўстанцкі цэнтр. | Ліпень-жнівень - ізноў апынуўшыся ў кіраўніцтве паўстаннем, Каліноўскі прыкладае вялікія намаганні, каб ажывіць паўстанне, надаць яму другое дыханне, прыцягнуць да ўдзелу ў ім сялянскія масы. У другой палове лета, з масавым адыходам дваран ад барацьбы, рух прыняў выразны антышляхецкі характар. | |
Жнівень | 22.08 - арыштаваны А. Авейдэ. Перад арыштам ён перадаў паўнамоцтвы варшаўскага камісара Каліноўскаму. Такім чынам, апошні сканцэнтраваў усю паўнату паўстанцкае ўлады на Беларусі і ў Літве ў сваіх руках. | ||
Верасень | Паўстанне на Беларусі практычна задушана. 13.09 - Каліноўскі пазнаёміўся са студэнтам Кіеўскага універсітэта Вітаўтам Парафіяновічам. Пазней гэты ўдзельнік паўстанцкае аргаізацыі выдасць Кастуся жандарам. Напрыканцы месяца - жандары натрапілі на след Каліноўскага. | Верасень-снежань - Каліноўскі разам з невялікім колам барацьбітоў, што заставаліся на волі, рабіў адчайныя захады па ўратаванню рэшткаў таемнай арганізацыі з тым, каб зноў аднавіць актыўную барацьбу ўвесну. Рассылаліся патрабаванні аб зборы нядоімак па паўстанцкіх падатках. За мяжой закуплялася зброя й амуніцыя. Неаднаразова маючы магчымасць выехаць за мяжу, Каліноўскі адмаўляўся гэта зрабіць і, рызыкуючы жыццём, працягваў змаганне. | |
Кастрычнік | 1(13).10 - Каліноўскі напісаў гнеўны ліст-зварот да вышэйшага каталіцкага святарства, якое адкрыта здрадзіла паўстанню. Сярэдзіна месяца - Кастусь пад імем Ігната Вітажэнца пасяліўся ў Святаянскіх мурах на кватэры № 16, што належала чыноўніку Жаброўскаму. | ||
Лістапад | Канец лістапада - пачатак снежня - Каліноўскі, начуючы ў канспіратыўнай кватэры на Зарэчнай вуліцы, цудам выратаваўся ад начное паліцэйскае аблавы. | ||
Снежань | |||
1864 | Студзень | 20.01(1.02) - выйшаў першы нумар газеты "Głos z Litwy" - неафіцыйнага друкаванага органа ЛПК, да арганізацыі выдання якога меў дачыненне й Каліноўскі. 28.01 - удзельнік паўстанцкай арганізацыі В. Парафіяновіч на допыце выдаў жандарам месца жыхарства Каліноўскага й ягоны псеўданім. У ноч на 29.01 - К. Каліноўскі арыштаваны ў Святаянскіх мурах | 29.01-27.02 - следства па справе Каліноўскага 29.01-10.03 - Каліноўскі за кратамі напісаў і перадаў на волю "Пісьмы з-пад шыбеніцы". |
Люты | |||
Сакавік | 1-2.03 - суд над К. Каліноўскім. Вырак - расстрэл. Пазней прысуд "міласціва" заменены на павешанне. 10(22).03 - у 10:30 раніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні К. Каліноўскі страчаны. |
За аснову ўзятыя даты старога стылю. У асобных выпадках даты новага стылю пададзены ў дужках.