Назад

№11.
[1863 г. Каля лютага 27.] - Пратэст супраць "белага" перавароту
Правінцыяльны камітэт саступае і падпарадкоўваецца галаве паўстання таму, па-першае, што не жадае распачынаць згубных для рэвалюцыі звадаў і нязгодаў, а, па-другое, таму, што не адчувае сябе дастаткова моцным, каб вырваць кіраўніцтва спраў з рук сваіх праціўнікаў.

Аднак члены камітэта лічаць сваім абавязкам аб'явіць разам з тым, што яны лічаць гібеллю і здрадай рэвалюцыі перадачу кіраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў – заўсёдных ворагаў і рэвалюцыйнага руху наогул, і прынцыпаў Маніфеста ад 22 студзеня ў прыватнасці, што яны пратэстуюць супраць такога рашэння Цэнтральнага камітэта, здымаюць з сябе ўсякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкі і за ўсе страты і няшчасці, якія прынясе процілеглае духу і тэндэнцыям паўстання кіраўніцтва літоўскай справай.

Публікацыя паводле: Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. – Мінск, 1999.