27.11.2022 - Вуліца імя Кастуся Каліноўскага з'явілася ва ўкраінскай сталіцы. Адпаведнае рашэнне прыняла Кіеўская рада.


26.11.2021 - Кніга Сяргея Абламейкі "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі" ўганараваная трэцяй прэміяй Гедройца за натхнёны і пераканаўчы расповед пра палітычнае нараджэнне Беларусі і беларускай нацыі.


31.03.2021 - Доктар гісторыі Сяргей Абламейка атрымаў прэмію Францішка Багушэвіча за кнігу "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі".


9.03.2021 - У Нью-Ёрку каля Катэдральнага сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы маюць усталяваць бронзавыя бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага. Аўтар помнікаў – вядомы скульптар Гэнік Лойка.


22.01.2021 - У в. Плябань на Маладзечаншчыне беларусы разам з польскімі і летувіскімі дыпламатамі ўшанавалі магілу палеглых паўстанцаў 1863 года.


1.11.2020 - Беларусы ў Вільні наведалі месца спачыну Кастуся Каліноўскага ў капліцы на могілках Росы, каб ушанаваць памяць вялікага змагара за нашу свабоду.


25.05.2020 - На магіле сусветна вядомага скульптара, удзельніка паўстанняў 1830 і 1863 гадоў Генрыка Дмахоўскага пастаўлены помнік.


22.03.2020 - Радыё Свабода выдала кнігу "Каліноўскі на Свабодзе", дзе сабраныя ўсе матэрыялы пра Кастуся, падрыхтаваныя журналістамі радыё цягам 2001-2019 гадоў.


3.02.2020 - У менскай культурніцкай прасторы "ОК 16" адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Абламейкі "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі".


2.02.2020 - У клубе "Re:public" у Менску адбыўся музычны фэст "Узаемна", прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага.


17.12.2019 - У менскай "Акадэмкнізе" адбылася прэзентацыя некалькіх выданняў Язэпа Янушкевіча. Сярод іх: дапоўнены фотаальбом "Партрэты паўстання" і кніга "І першым паказаўся Каліноўскі".


28.11.2019 - Выйшлі ў свет два новыя выданні Калінаўскіяны вядомага беларускага даследчыка Язэпа Янушкевіча: кніга "І першым паказаўся Каліноўскі" і новая дапоўненая рэдакцыя фотаальбома "Партрэты паўстання".


27.11.2019 - Доктар філасофіі і аўтар вядомай біяграфічнай кнігі пра К. Каліноўскага Вячаслаў Шалькевіч больш за трыццаць гадоў таму выявіў у польскім друку вершаванае чатырохрадкоўе, якое, як мяркуе даследчык, належыць Каліноўскаму.

У капліцы на віленскіх могілках Росы на пахаваннях паўстанцаў усталяваныя пліты з трохмоўнымі надпісамі.


22.11.2019 - У Вільні прайшла ўрачыстая цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. Развітацца з нацыянальным героем прыехалі тысячы беларусаў.


21.11.2019 - Літоўскі нацыянальны музей у Вільні адкрыў адмысловую экспазіцыю "Абуджаныя: гісторыя паўстанцаў, якіх знайшлі на Гары Гедзіміна". Выстава працуе ў будынку былой вязніцы на вул. Касцюшкі, 1.


27.10.2019 - У Свіслачы на Гарадзеншчыне традыцый­ным фэстам ушанаваная памяць братоў Каліноўскіх і ўсіх паўстанцаў 1863 года.


21.10.2019 - Стала вядомая праграма ўрачыстасцяў ды імпрэз 22-24 лістапада ў Вільні, прымеркаваных да перапахавання паўстанцаў.


20.10.2019 - Кніга "Кастусь Каліноўскі. Асоба і легенда", за якую гісторык Васіль Герасімчык атрымаў прэмію Ф. Багушэвіча, выкладзеная ў вольны доступ.


26.09.2019 - У Летуве вызначылі дату перапахавання К. Каліноўскага, З. Серакоўскага і іншых паўстанцаў 1683 г. на могілках Росы ў Вільні. Цырымонія адбудзецца 22 лістапада.


24.09.2019 - Ці разумна сёння прасіць улады Летувы разгледзець магчымасць перапахавання парэшткаў К. Каліноўскага ў Беларусі? Меркаванні выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі падзяліліся. Ідзе збор подпісаў адразу пад двума зваротамі.


25.07.2019 - На Драгічыншчыне вядзеццв рэстаўрацыя помніка і ўмацаванне агароджы на магіле Яна Жука і ягонай жонкі Стэфаніі, мясцовых удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.


14.07.2019 - У магіле Віктара Каліноўскага ў Свіслачы знойдзеныя парэшткі двух чалавек. Працы археолагаў завершаны.


8.07.2019 - З мэтай ідэнтыфікацыі праз аналіз ДНК парэшткаў Кастуся Каліноўскага, знойдзеных на Гары Гедзіміна ў Вільні, у Свіслачы распачалося даследаванне магілы яго брата Віктара.


6.07.2019 - На Гародзеншчыне і Берасцейшчыне намаганнямі грамадскасці ўсталяваныя дзве драўляныя стэлы ў памяць пра баі паўстанцаў 1863-1864 гг. з імперскімі войскамі.


16.06.2019 - У Менску на вул. Зыбіцкай адчынены бар "Kalinoŭski", у афармленні інтэр'еру якога выкарыстаныя найбольш знакавыя цытаты Кастуся Каліноўскага.


27.05.2019 - У Беларусі стартавала грамадская кампа­нія Kalinouski2019, мэта якой – шырокая папулярызацыя гістарычнай постаці Кастуся Каліноўскага і падрыхтоўка да годнага ўдзелу ў цырымоніі перапахавання паўстанцаў на могілках Росы ў Вільні.


23.04.2019 - У Вільні адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускага грамадскага камітэта памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. з віцэ-канцлерам ўрада Летувы Дэйвідасам Матулёнісам.


15.04.2019 - Урад Летувы выказаў меркаванне, што надпісы на надмагіллях усіх паўстанцаў, перапахаванне якіх плануецца ўвосень у капліцы на віленскіх могілках Росы, мусяць быць выкананыя і на беларускай мове.


14.04.2019 - На Лідчыне ўсталяваны пяціметровы крыж у памяць пра паўстанцаў 1863 года.


6.04.2019 - Гісторык Васіль Герасімчык атрымаў прэмію Ф. Багушэвіча за кнігу "Кастусь Каліноўскі. Асоба і легенда".


28.03.2019 - На сайце беларускай службы "Радыё Свабода" апублікаваны матэрыял з падрабязнасцямі пра знойдзеныя на Гары Гедзіміна ў Вільні парэшткі паўстанцаў 1863-1864 гг. і іх перапахаванне на могілках Росы.


23.03.2019 - У Вільні адбылося традыцыйнае шэсце памяці Кастуся Каліноўскага: ад месца ягонага зняволення ў Дамініканскім кляштары да месца страты на Лукішках.


22.03.2019 - А 10:30 раніцы званы касцёла Піліпа і Якуба на Лукішскім пляцы ў Вільні білі 155 разоў у памяць пра Кастуся Каліноўскага.


19.03.2019 - Даследчыкі Віленскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што ў ліку іншых на Гары Гедзіміна былі знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага. Імавернасць гэтага складае 95%... < (ru)


14.03.2019 - Міністр культуры Летувы Міндаўгас Квяткаўскас публічна пацвердзіў, што на мемарыяльным знаку на месцы імавернага перапахавання Кастуся Каліноўскага будзе і беларуская мова... < (be)


8.03.2019 - Знойдзеныя ў Вільні на гары Гедзіміна парэшткі паўстанцаў 1863 года, сярод якіх, верагодна, Кастусь Каліноўскі, перапахаваюць увосень у капліцы на могілках Росы. Ці будзе на помніку надпіс на беларускай мове — дагэтуль не вырашана.


4.02.2019 - На Вілейшчыне мясцовыя жыхары ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года.


27.10.2018 - У Свіслачы напярэдадні Дзядоў традыцый­на ўшанаваная памяць паўстанцаў 1863 года.


7.09.2018 - У Мастоўскім раёне зніклі драўляныя стэлы ў памяць пра паўстанцаў 1863 г., усталяваныя 27 жніўня.


5.08.2018 - Урачыста адкрыты народны мемарыял на месцы бою атрада Л. Нарбута з імперскімі войскамі ў 1863 г. на Лідчыне.


19.06.2018 - На Лідчыне вайскова-пошукавы атрад правядзе раскопкі на месцы пахавання паўстанцаў 1863-1864 гг. Мемарыял, створаны намаганнямі мясцовых актывістаў, можа быць знішчаны.


15.05.2018 - Знойдзеныя на гары Гедзіміна ў Вільні парэшткі паўстанцаў 1863-1864 гг., сярод якіх, імаверна, Кастусь Каліноўскі, будуць перапахаваныя на могілках Росы ў ліпені або жніўні 2019 года.


14.02.2018 - Васіль Герасімчык прадставіў сваю кнігу "Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда" ў Менску. Пляцоўкай для прэзентацыі сталася сядзіба Таварыства беларускай мовы.

У Гародні малады даследчык Васіль Герасімчык прадставіў уласную кнігу "Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда".

Беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі да мемарыяльнага крыжа на месцы страты К. Каліноўскага на Лукішках.


9.11.2017 - У Доме Ваньковіча ў Менску адбылася прэзентацыя мемуараў Зыгмунта Мінейкі "З Тайгі пад Акропаль". Пераклад успамінаў выбітнага паўстанца, інжынера, археолага здзейсніла Марына Запартыка... < (be)


1.11.2017 - На Лідчыне ўсталяваны помнік загінулым у баі паўстанцам 1863 года... < (be)


1.10.2017 - У Гародні і Менску прайшлі прэзентацыі новай кнігі аўтарытэтнага гарадзенскага даследчыка гісторыі Вячаслава Шведа "Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гг.", сродкі на выданне якой былі цалкам сабраныя грамадскасцю... < (be)


1.09.2017 - Віленскія археолагі зрабілі сенсацыйную заяву. На гары Гедзіміна, верагодна, знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага... < (be)


18.08.2017 - У беларускіх школах больш не рэкамендуецца вывучаць "Пісьмы з-пад шыбеніцы" Каліноўскага... < (be)


27.07.2017 - Тое што на гары Гедзіміна ў Вільні знойдзена магіла Зыгмунта Серакоўскага — аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года — пацвярджаецца... < (be)


25.06.2017 - На плане разбудовы менскай вуліцы Кастуся Каліноўскага прадугледжаны помнік кіраўніку паўстанцаў... < (be)


26.03.2017 - У Цэнтры традыцыйнай культуры і побыту (в. Плябань Маладзечанскага раёна) ў межах Дня памяці паўстанцаў адбылася інтэлектуальная гульня-віктарына "Канфедэратка"... < (be)


18.02.2017 - У Вільні на гары Гедзіміна археолагі знайшлі парэшткі паўстанцаў 1863-1864 гг... < (be)


22.01.2017 - На краўдфандынгавай платформе "Талака" распачаўся збор сродкаў на выданне новай кнігі аўтарытэтнага гарадзенскага гісторыка Вячаслава Шведа "Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гг." < (be)


30.10.2016 - У Свіслачы на Гарадзеншчыне адбыўся традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года... < (be)


27.09.2016 - У Гародні рэстаўруецца драўляная скульптура ўкрыжаванага Ісуса Хрыста з касцёла ў Бераставіцы. Паводле легенды, перад гэтым распяццем маліўся К. Каліноўскі... < (be)


23.04.2016 - На месцы найбуйнейшай падчас паўстання 1863 г. бітвы пад Мілавідамі з'явіўся яшчэ адзін памятны валун... < (be)


16.04.2016 - У гародзенскім Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) выстаўленыя здымкі з невядомага фотаальбома мастака Альфрэда Ромера... < (be)


8.04.2016 - Выходзіць з друку беларускае выданне мемуараў Міхаіла Мураўёва, падрыхтаванае Аляксандрам Фядутам... < (be)


20.03.2016 - На тэлеканале "Белсат" адбылася прэм'ера дакументальнага фільма В. Мазынскага "Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні"... < (be)


19.03.2016 - Споўнілася б 85 гадоў Генадзю Кісялёву — выбітнаму беларускаму гісторыку, даследчыку жыццёвага шляху і спадчыны Кастуся Каліноўскага.


12.03.2016 - У менскай кнігарні "Галіяфы" прайшоў перадпрэм'ерны паказ дакументальнай стужкі "Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні" Валерыя Мазынскага... < (be)


10.03.2016 - Выйшаў з друку біяграфічны слоўнік "Удзельнікі паўстання 1863–1864 гадоў", падрыхтаваны па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Аўтар-укладальнік Дз. Матвейчык... < (be)


8.02.2015 - У менскай галерэі "Ў" адбылася прэзентацыя кнігі "Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі", выдадзенай па выніках лонданскай навуковай канферэнцыі 2014 г. Сярод удзельнікаў імпрэзы: Ірына Дубянецкая, Алесь Краўцэвіч, Алесь Смалянчук, Андрэй Унучак... < (be)


24.12.2015 - Выйшла ў свет кніжка Анатоля Бароўскага "Воляй абраны" – новы раман пра Кастуся Каліноўскага... < (be)


31.10.2015 - У Свіслачы на Гарадзеншчыне адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці братоў Каліноўскіх і ўсіх паўстанцаў 1863 года... < (be)


8.09.2015 - У Гародні прайшла прэзентацыя кнігі "Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі", выдадзенай па выніках лонданскай навуковай канферэнцыі 2014 г. Адбылася дыскусія гісторыкаў... < (be)


24.08.2015 - У Рагачове аднаўляецца мемарыяыльны знак на магіле Тамаша Грыневіча – удзельніка паўстання 1863 г., прататыпа герояў раманаў Ул. Караткевіча... < (be)


10.07.2015 - У родных Мастаўлянах на Беласточчыне Кастусю Каліноўскаму ўсталяваны помнік... < (be)


22.04.2015 - У Варшаве ў Доме літаратуры на Кракаўскім прадмесці адбылася прэзентацыя перавыдання фотаальбома Камілы і Язэпа Янушкевічаў "Партрэты паўстання"... < (be)


22.03.2015 - У Вільні прайшло шэсце і мітынг памяці Кастуся Каліноўскага, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай, летувіскай і латышскай грамадскасці... < (be)


10.02.2015 - У амбасадзе Летувы адбылася прэзентацыя істотна дапоўненага фотаальбома Камілы і Язэпа Янушкевічаў "Партрэты паўстання". У імпрэзе бралі ўдзел Радзім Гарэцкі, Віктар Скорабагатаў, Уладзімір Някляеў і іншыя... Падрабязна (be)


2.02.2015 - У Вільні на Лукішках ушанавалі памяць К. Каліноўскага з нагоды ўгодкаў ягонага нараджэння... < (be)


4.12.2014 - За ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 г. у Свіслачы штрафуюць... < (be)


23.11.2014 - На Піншчыне на магіле загінулых паўстанцаў 1863 г. пастаўлены крыж... < (be)


4.11.2014 - У Менску а 19-й гадзіне на Арт-Сядзібе адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі "Шляхам паўстанцаў", прысвечанай падзеям 1863 г. Рэжысёр фільма Павел Доўнар... < (be)


26.10.2014 - У Свіслачы адбылося традыцыйнае ўшана­ванне памяці паўстанцаў 1863 года... < (be)


5.09.2014 - Выйшаў у свет зборнік навуковых артыкулаў "Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць", выдадзены Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі... < (be)


29.07.2014 - На Лідчыне забаранілі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў... < (be)


4.06.2014 - У менскім Палацы мастацтва адчынілася калектыўная выстава "Памяць іх ценям", прысвечаная паўстанню 1863–1864 гадоў... < (be)


29.03.2014 - У Лондане завяршылася трохдзённая навуковая канферэнцыя "Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі", арганізаваная Асацыяцыяй беларусаў Вялікай Брытаніі і Англа-беларускім таварыствам... < (be)


22.03.2014 - У Вільні адбылося набажэнства і мітынг-рэквіем памяці Кастуся Каліноўскага, пакаранага смерцю 150 гадоў таму... < (be)

Тэлеканал "Белсат" прадставіў дакументальны фільм "Абліччы свабоды", прысвечаны паўстанцам 1863–64 гадоў... < (be)


20.03.2014 - Да 150-годдзя з дня страты К. Каліноўскага выйшаў у свет унікальны фотаальбом "Партрэты паўстаньня", укладзены Камілай і Язэпам Янушкевічамі... < (be)


8.02.2014 - Выйшла ў свет дакументальнае выданне "Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага"... Падрабязна (be)


1.02.2014 - У менскім Палацы мастацтваў адбыўся літаратурна-музычны фэст, прысвечаны дню народзінаў К. Каліноўскага... < (be)


16.01.2014 - Анталогія-калінаўскіяна "Тварам да шыбеніцы", укладзеная беларускім літаратуразнаўцам Язэпам Янушкевічам прэзентаваная ў Варшаве... Падрабязна (be)


21.12.2013 - У Менску адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Паўстанне 1863 года. Вынікі юбілею"... < (be)


15.12.2013 - Грамадзянская культурна-гістарычная кампанія "1863" правяла ў Менску канферэнцыю-прэзентацыю рэканструяваных паўстанцкіх строяў, экскурсійных праграм, прысвечаных падзеям паўстання на Вілейшчыне і Слонімшчыне... < (be)


12.12.2013 - На Астравеччыне з'явіўся прыватны помнік паўстанцам 1863 года... < (be)


11.12.2013 - У продажы з'явілася кніга выбітнага беларускага даследчыка-калінаўсказнаўцы с. п. Генадзя Кісялёва "Смак беларушчыны"... < (be)


30.11.2013 - Са сцяны школы ў Мілавідах знялі памятную дошку ў гонар паўстанцкага камандзіра Аляксандра Лянкевіча. Чыноўнікі сцвярджаюць, нібыта імя Лянкевіча школе ніколі не надавалася... < (be)


22.11.2013 - У менскім офісе руху "За Свабоду" адбылася прэзентацыя гід-буклета Эдварда Дмухоўскага "Шляхамі паўстання. 1863". Электронную версію буклета можна спампаваць на сэрвісе Google.


20.11.2013 - Лявон Вольскі прадставіў аўтарскі плакат да мастацкага фільма "Кастусь Каліноўскі" 1927 года... < (be)


19.11.2013 - У амбасадзе Летувы адбылася прэзентацыя дапоўненай паэтычнай анталогіі-калінаўскіяны "Тварам да шыбеніцы", укладзенай беларускім гісторыкам-літаратуразнаўцам Язэпам Янушкевічам. Адкрыў вечарыну вітальным словам па-беларуску амбасадар Эвалдас Ігнатавічус... Падрабязна (be)


14.11.2013 - У Старым замку Гародні адчынілася выстава шаўлійскага музея "Аўшрос" (Летува), прысвечаная 150-м угодкам паўстання 1863 года. Акрамя экспанатаў, прывезеных з Летувы, на выставе прадстаўленыя і артэфакты са збораў Гародзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Моладзевая арганізацыя "Малады фронт" прапануе назваць вуліцу ў Бярэсці ў раёне Варшаўскай шашы імем Кастуся Каліноўскага. Збіраюцца подпісы... < (be)


31.10.2013 - Перавыдадзена кніжка З. Хаценчыка і Дз. Канецкага "Падзеі паўстання 1863 года на Вілейшчыне"... < (be)


27.10.2013 - У Свіслачы адбылося традыцыйнае штогодовае ўшанаванне памяці братоў Каліноўскіх.


26.10.2013 - На Беласточчыне знойдзена навукова пацверджанае месца паўстанцкага лагера 1863 года.


7.10.2013 - У Гародні прайшла прэзентацыя кнігі Дз. Матвейчыка "Паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі" (нарыс баявых дзеянняў)... < (be)


20.09.2013 - У будынку польскай амбасады ў Менску адбылася польска-беларуская гістарычная канферэнцыя "Да 150-годдзя паўстання 1863–1864 гг."... < (be)


19.09.2013 - У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (Менск, вул. К. Маркса, 12) адкрылася выстава "З гісторыі падзей 1863–1864 гг.".


17.09.2013 - У Вільні адбылася трохдзённая (12-14 верасня) міжнародная навуковая канферэнцыя "Паўстанне 1863–1864 гадоў і яго месца ў калектыўнай памяці народаў Сярэдняй і Усходняй Еўропы", арганізаваная Інстытутам гісторыі Летувы, Кейданскім рэгіянальным музеем і Беларускім гістарычным таварыствам. < (lt, pl)


14.09.2013 - У кнігарнях з'явілася праца гісторыка-архівіста Дз. Матвейчыка "Паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі" (нарыс баявых дзеянняў)... <


13.09.2013 - Мемарыяльную дошку К. Каліноўскаму ў Менску перанеслі на іншае месца будынка Палаца барацьбы імя А. Мядзведзя.


10.09.2013 - У Тэатры беларускай драматургіі зняты з рэпертуару спектакль В. Анісенкі "Каласы пад сярпом тваім" паводле Ул. Караткевіча.


6.09.2013 - У Менску актывістамі ГА "Альтэрнатыва" раклееныя плакаты ў падтрымку ўсталявання ў сталіцы помніка К. Каліноўскаму.


28.08.2013 - У Пагосцішчы на Лёзненшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года.


27.08.2013 - У Гародні прэзентаваны адмысловы выпуск альманаха лакальнай гісторыі "Горад святога Губерта", прысвечаны паўстанню 1863 года.


23.08.2013 - Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за ўсталяванне ў Менску помніка Кастусю Каліноўскаму атрымала адказ з Міністэрства культуры... < (be)


20.08.2013 - Неўзабаве ў бібліятэках з'явіцца выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў комікс "Пра Кастуся" заснаваны на п'есе Ул. Караткевіча "Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручаасць".


19.08.2013 - Англа-беларускае таварыства і Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі распачалі прыём заявак на ўдзел у навуковай канферэнцыі "Кастусь Каліноўскі ды нацыятворчы працэс у Беларусі". Канферэнцыю плануецца правесці ў Лондане 28-29 сакавіка 2014 года.


6.08.2013 - На вуліцы Каліноўскага ў Менску адноўленая мемарыяльная дошка.


5.08.2013 - Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за ўсталяванне ў Менску помніка Кастусю Каліноўскаму атрымала адказ з Менгарвыканкама. Помніка ў сталіцы пакуль не будзе.


2.08.2013 - У Воршы ўшанавалі памяць камандзіра паўстанцкага атрада.


1.08.2013 - Арганізатар Мілавідскага фэсту памяці падзеяў 1863 года атрымаў двухмільённы штраф.


29.07.2013 - На Лідчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 г. Зачытаныя імёны 388 мясцовых інсургентаў.


27.07.2013 - У мастацкай галерэі вёскі Плябань, што на Маладзечаншчыне, адбылася прэзентацыя ўнікальнага для Беларусі выдання "На "панскіх" могілках Плябані" – цалкам прысвечанага старым вясковым могілкам. Імпрэзу вяла ўкладальніца кніжкі Вольга Сямашка. Свае музычныя падарункі гасцям прэзентавалі спявачка Таццяна Беланогая і музыка-імправізатар, паэт Віктар Сямашка. Таксама была прадстаўленая дзейнасць вілейскай суполкі аховы помнікаў "Волат".


18.07.2013 - На арганізатара Мілавідскага фэсту складзены чарговы пратакол.


29.06.2013 - У конкурсе "Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага" перамог Васіль Герасімчык са Слоніма.


25.06.2013 - У Коўне (Летува) адбылася вялікая рэканструкцыя адной з бітваў 1863 года.


22.06.2013 - Фэст на Астравеччыне, прысвечаны 150-м угодкам паўстання Кастуся Каліноўскага, не адбудзецца.


3.06.2013 - На Баранавіччыне адбыўся фэст, прысвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы 1863 года.

У Якушоўцы на месцы колішняй сядзібы Каліноўскіх прайшла талака, арганізаваная сябрамі грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва".


28.05.2013 - У Якушоўцы на месцы былой ткацкай фабрыкі Каліноўскіх невядомыя скідваюць смецце.


25.05.2013 - У Гародні адбылася навукова-папулярная канферэнцыя "Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў".


22.05.2013 - Стартаваў конкурс "Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага". Першы этап конкурсу – інтэрнэт-віктарына. Найлепшыя ўдзельнікі выходзяць у фінал.

Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы запрашае да ўдзелу ў віктарыне, прымеркаванай да ўгодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года.


21.05.2013 - Выйшла ў свет кніга Дзяніса Канецкага і Зміцера Хаценчыка, прысвечаная падзеям паўстання 1863 года на Вілейшчыне.


16.05.2013 - Упарадкаваная магіла паўстанцаў 1863 г. паблізу в. Кадыш на Гарадзеншчыне.


6.05.2013 - На Баранавіччыне ўгодкі Мілавідскай бітвы 1863 г. адзначаць мясцовыя ўлады. Дэмакратычным актывістам у правядзенні мемарыяльнай акцыі адмоўлена.


3.05.2013 - Апоўдні ў Менску на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) распачалося экспанаванне трох лінарытаў Міколы Купавы, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму. Праз некалькі тыдняў будзе зладжаны дабрачынны аўкцыён. Палову атрыманых ад продажу сваіх твораў грошай мастак плануе перадаць на рэстаўрацыю аршанскага кляштара базыльянаў.

У Менску адбылася дыскусія "Кастусь Каліноўскі: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля".


26.04.2013 - Праект "Сьвіслація аркушы - Кастусь Каліноўскі" пераязджае на kalinouski.arkushy.by. Па ранейшым адрасе сайт абнаўляцца не будзе і неўзабаве спыніць сваё існаванне.


29.03.2013 - У Менску на Малой сцэне Белдзяржфілармоніі адбыўся музычны спектакль В. Скорабагатава "А ўжо птушкі пяюць усюды", прысвечаны юбілею Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года.


23.03.2013 - У Вільні адбылося шэсце памяці К. Каліноўскага, ініцыяванае суполкай "Беларуская нацыянальная памяць.

У Менску прайшла канферэнцыя "Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі". Выдадзены зборнік дакладаў.


20.03.2013 - У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года.


11.03.2013 - Моладзевая арганізацыя "Альтэрнатыва" пачынае збор подпісаў за ўсталяванне ў Менску помніка К. Каліноўскаму.

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі адкрылася памятная экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года.


9.03.2013 - 21 сакавіка ў в. Плябань на Маладзечаншчыне адбудзецца памятнае мерапрыемства ў гонар загінулых паўстанцаў 1863 года.


3.03.2013 - У Менску на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) дзейнічае выстава вядомага беларускага мастака Алеся Цыркунова, прысвечаная юбілею Кастуся Каліноўскага.


2.03.2013 - У менскай кнігарні "Логвінаў" адбылася прэзентацыя настольнай гульні "Паўстанцы".


9.02.2013 - На "Радыё Свабода" падведзеныя вынікі творчага конкурсу графікі і малюнкаў "Каго любіш? Люблю Беларусь".


2.02.2013 - На менскім паштамце адбылося памятнае спецгашэнне паштовай карткі "175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага".

На "Радыё Свабода" адбылася агульнанацыянальная дыктоўка паводле "Пісьмаў з-пад шыбеніцы" Каліноўскага.


1.02.2013 - Выйшла ў свет прысвечаная Кастусю Каліноўскаму паэтычная анталогія "Тварам да шыбеніцы". Укладальнік – вядомы беларускі літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч.

У Менску на сядзібе БНФ адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага.


31.01.2013 - На Пружаншчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў.


26.01.2013 - Беларуская дыяспара ў Іркуцку зладзіла круглы стол на тэму "Паўстанне 1863 года: факты і каментары".


24.01.2013 - У Гародні адкрылася мастацкая выстава, прымеркаваная да 150-х угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага.


23.01.2013 - Беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў правёў у Магілёве творчую сустрэчу, прысвечаную 150-й гадавіне паўстання 1863–64 гадоў.


22.01.2013 - Удзельнікі ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць" стварылі інтэрактыўную мапу "Канстанцін Каліноўскі і паўстанне 1863–1864 гг.".

У Свіслачы адбылося ўшанаванне 150-х угодкаў ад пачатку паўстання К. Каліноўскага. У мемарыяльнай імпрэзе бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, дыпламаты з Латвіі, Летувы, Польшчы.


21.01.2013 - "Радыё Свабода" абвясціла творчы конкурс графікі і малюнкаў "Каго любіш? Люблю Беларусь", прымеркаваны да 175-х угодкаў ад дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі.


20.01.2013 - Беларуская пошта рыхтуецца выпусціць у абарачэнне паштовую картку "175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага".


8.01.2013 - Філосафам Уладзімірам Падголам ініцыяванае правядзенне 2 лютага, у дзень народзінаў К. Каліноўскага, агульнанацыянальнай дыктоўкі паводле "Пісьмаў з-пад шыбеніцы".


15.12.2012 - У Музеі гісторыі беларускага кіно (Менск, вул. Свярдлова, 4) у межах праекта "Нібы 85 гадоў таму" адбылася імпрэза, прысвечаная юбілею мастацкага фільма Ул. Гардзіна "Кастусь Каліноўскі". У вечарыне браў удзел фальклорны калектыў "GUDA". Былі паказаныя дзве дакументальныя стужкі і сам фільм-юбіляр з музычным афармленнем паводле матываў Міколы Чуркіна. Акрамя таго, наведнікі маглі пазнаёміцца з выставай афіш-плакатаў першых фільмаў вытворчасці беларускай кінастудыі. Між іншым, выстава гэтая рыхтавалася супрацоўнікамі музея на працягу 12 год.


27.11.2012 - У Свіслачы судзяць за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года. Удзельнікі мемарыяльнай імпрэзы, што адбылася месяц таму, абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.


22.11.2012 - У Менску ў межах праекта "Тузін Немаўля" мусіць адбыцца прэм'ера нямога фільма "Кастусь Каліноўскі" з саўндтрэкам Сяргея Пукста.


8.11.2012 - Каля вёскі Ўладыкі (Вілейшчына) на брацкай магіле паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ўсталяваны крыж.


27.10.2012 - У Свіслачы традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года завяршылася затрыманнямі.


23.10.2012 - 19 кастрычніка ў Беластоку ў межах праекту "Тузін. Немаўля" Сяргей Пукст прэзентаваў свой саундтрэк да нямога мастацкага фільма "Кастусь Каліноўскі" 1927 года. Беларуская прэзентацыя праекта адбудзецца ў Менску 22 і 25 лістапада... Падрабязна (be)


19.10.2012 - У верасні 2013 года ў Вільні будзе зладжана навуковая канферэнцыя па праблемах паўстання 1863–1864 гадоў... Падрабязна (be)


22.06.2012 - Беларуская грамадскасць абвясціла 2013 год Годам Кастуся Каліноўскага. Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы да 150-х угодкаў паўстання 1863 г. У планах – правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў, выданне кніг.


22.05.2012 - Сейм Летувіскай рэспублікі абвясціў 2013 год памятным Годам Паўстання супраць Расійскай імперыі. Плануецца распрацаваць праграму юбілейных мерапрыемстваў.


17.04.2012 - У Гародні моладзевыя актывісты распачалі збор подпісаў за ўсталяванне помніка К. Каліноўскаму.


9.06.2011 - Выйшаў у свет зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі "Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі". Сярод яго аўтараў: Алесь Смалянчук, Сяргей Токць, Андрэй Кіштымаў, Аляксандр Радзюк, Ірына Нікуліна, Вольга Гарбачова, Андрэй Унучак, Юрась Бачышча, Ян Ежы Мілеўскі, Валянціна Яноўская, Аляксандр Ільін, Анатоль Трафімчык, Андрэй Вашкевіч ды іншыя. Мы радыя прапанаваць нашым наведнікам электронную версію гэтага зборніка ў сваёй Бібліятэцы (be)


21.03.2011 - У Вільні адбылося шэсце памяці К. Каліноўскага.


21.02.2011 - Выйшаў у свет нумар часопіса "ARCHE. Пачатак" (2010, №12), цалкам прысвечаны паўстанню 1863-64 гг. Сярод аўтараў нумара - вядомыя беларускія гісторыкі Аляксандр Радзюк, Алесь Смалянчук, Вольга Гарбачова, Андрэй Кіштымаў ды іншыя. Замовіць часопіс можна на старонцы інтэрнэт-кнігарні <


18.11.2010 - У Горках адноўлены надмагільны помнік паўстанцу 1863 г. з надпісам на рускай мове.


21.03.2010 - У Вільні адбыліся ўрачыстая акадэмія і шэсце памяці К. Каліноўскага.


1.02.2010 - У сядзібе Таварыства беларускай мовы адкрылася выстава "За нашу і вашу свабоду", арганізаваная суполкай мастакоў "Пагоня".


25.10.2009 - Адбылося традыцыйнае паломніцтва на сядзібу Каліноўскіх у Якушоўцы.


26.09.2009 - Прайшла навуковая канферэнцыя "Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі".


7.06.2009 - На месцы бітвы пад Мілавідамі ўшанавалі памяць палеглых паўстанцаў.


16.05.2009 - Помнік-крыж у Вільні на месцы смяротнага пакарання К. Каліноўскага і З. Серакоўскага будзе захаваны.


24.03.2009 - У Вільні з-за рэканструкцыі Лукішскай плошчы пад пагрозай знішчэння апынуўся крыж-помнік на месцы страты К. Каліноўскага.


22.03.2009 - У сталіцы адбылася акцыя памяці Кастуся Каліноўскага.


14.11.2008 - Памёр Генадзь Кісялёў - выдатны навуковец, даследчык гісторыі паўстання 1863 г. Шчырыя спачуванні родным і блізкім Генадзя Васільевіча...


27.02.2008 - Маскоўскія спонсары храма Ўсіх Святых дамагаліся перайменавання вуліцы К. Каліноўскага?.. < (ru)


2.02.2008 - На Замкавай гары ў Вільні адзначаны 170-я ўгодкі К. Каліноўскага.


2.02.2008 - Адкрылася мастацкая выстава, прысвечаная К. Каліноўскаму й В. Дуніну-Марцінкевічу.


4.04.2007 - Рэсурс "Сьвіслацкія аркушы - Кастусь Каліноўскі" стаў прызёрам Пятага беларускага конкурсу кантэнт-праектаў.


22.03.2007 - Моладзь ушанавала памяць жыхароў Хатыні й Кастуся Каліноўскага.


23.02.2007 - Сяргей Скрабец абвясціў аб стварэнні Моладзевага руху імя Кастуся Каліноўскага.


10.02.2007 - На Берасцейшчыне адбылася прымеркаваная да 169-х угодкаў з дня народзінаў К. Каліноўскага вандроўка ў м. Дамачава, дзе знаходзіцца крыж - помнік паўстанцам.


29.10.2006 - У мястэчку Свіслач на Гарадзеншчыне адзначаны Дзень паўстанцаў 1863 года.


21.03.2006 - Беларускі пісьменнік Ул. Арлоў выступіў з прапановай перайменавання мінскай Кастрычніцкай плошчы ў плошчу імя Кастуся Каліноўскага.


14.11.2004 - Намаганнямі актывістаў арганізацыі "Правы альянс" адноўленая мемарыяльная дошка К. Каліноўскаму на сцяне кінатэатра "Вільнюс".


9.11.2004 - Прафесар Адам Мальдзіс прапанаваў усталяваць у Мінску мемарыяльную дошку ў памяць аб удзельніку паўстання 1863-1864 гадоў Міхалу Цюндзявіцкім.


12.08.2004 - Камітэт архітэктуры Мінгарвыканкаму выступіў з прапановай усталяваць у Першамайскім раёне сталіцы помнік герою нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі Кастусю Каліноўскаму.


17.06.2004 - Уступіў у сілу Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь". Пры вывучэнні гэтага дакумента высветлілася адсутнасць у пераліку дзяржаўных узнагарод краіны Ордэна Кастуся Каліноўскага.


25.03.2004 - Няўдала скончылася спроба моладзі аднавіць мемарыяльную дошку Кастусю Каліноўскаму на сцяне кінатэатра "Вільнюс", скрадзеную 6 год таму.


12.08.2003 - Пры пракладцы кабеля ў Пружанах знойдзена 19 адзінак крэмніевай зброі XVII-XVIII сттагоддзяў.

Выдатныя сайты Беларусі

Радзіма майго духу

Bielaruskaja Palicka

slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі

КАМУНІКАТ. Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка

История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники

Быў. Ёсць. Буду