Назад

Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі 1829–1864 Тапор
Людвік Звяждоўскі. Партрэт

Удзельнік нацыянальна-вызвалечага руху. Нарадзіўся ў Вільні ў сям'і чыноўніка. Скончыў Акадэмію Генеральнага штаба, служыў у царскай арміі. Разам з Я. Дамброўскім і З. Серакоўскім кіраваў чыннасцю пецярбургскай рэвалюцыйнай арганізацыі. З 1860 г. на службе ў Вільні. Да кастрычніка 1862 г. узначальваў віленскі паўстанцкі цэнтр. Пасля быў пераведзены ў Маскву. Напачатку паўстання – ваенны начальнік Магілёўскага ваяводства. Пад яго камандаваннем сілы інсургентаў занялі павятовы горад Горкі. Аднак, з-за неспрыяльных умоваў для руху на Магілёўшчыне, неўзабаве распусціў рэшткі свайго атрада й выехаў за мяжу. З 1864 г. дзейнічаў у Польшчы. Схоплены ўладамі падчас няўдалае атакі на горад Апатаў і страчаны праз павешанне.