
Эразм Карлавіч Заблоцкі
каля 1831–?
Медыёр

Дробны чыноўнік у Гародні, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага. Паходзіў з шляхты. Увесну 1863 г. паўстанцкі цывільны начальнік Гародзенскага ваяводства. У траўні здзейсніў разам з Каліноўскім інспекцыйную паездку па Слонімшчыне. Пасля ад'езду Каліноўскага ў Вільню заняў пакінутае ім месца ваяводскага камісара. Увосень 1863 г. арыштаваны. Асуджаны на 15 год прымусовай працы.