Назад

Уладзімір Іванавіч Назімаў 1802–1874
Уладзімір Назімаў. Партрэт

Генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскае імперыі. Паходзіў з пскоўскіх дваран. Служыў у лейб-гвардыі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828-1829 гг. Быў інструктарам па ваеннаай частцы ў цэсарэвіча Аляксандра Мікалаевіча, пасля – флігель-ад'ютантам у самога Мікалая І. Займаў розныя дзяржаўныя пасады. З канца 1855 г. – віленскі генерал-губернатар. З ягонай ініцыятывы абшарнікі Віленшчыны, Гародзеншчыны й Ковеншчыны падалі цару прашэнне аб вызваленні сялян ад прыгоннае залежнасці. У 1861 г. Назімаў быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета. З 1862 г. – камандуючы войскамі віленскай акругі. Падчас паўстання 1863 г. не пайшоў на жорсткія рэпрэсіі, і быў заменены на пасадзе М. Мураўёвым-Вешальнікам.