Назад

Аскар Авейдэ 1837–1897
Тут павінен быць партрэт А. Авейдэ. Буду ўдзячны за любую дапамогу ў яго пошуку

Юрыст і эканаміст, удзельнік польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў г. Марыямпалі Аўгустоўскай губерні (цяперашняя Летува). Атрымаў дыплом кандыдата права Пецярбургскага універсітэта, працягваў адукацыю за мяжой. Паводле палітычных перакананняў быў блізкі да памяркоўных "чырвоных", супрацьстаяў "сепаратысцкім" памкненням Каліноўскага. З 1862 г. член ЦНК, а з выбухам паўстання ўвайшоў у склад варшаўскага Нацыянальнага ўрада. Рэдагаваў дэкрэт аб надзяленні сялян зямлёй. У ліпені 1863 пасланы варшаўскім цэнтрам на Літву і Беларусь у якасці паўнамоцнага камісара, дзе і быў неўзабаве арыштаваны. Падчас следства выдаў жандарам шэраг удзельнікаў руху. У 1866 г. высланы ўладамі на жыхарства ў Вяцкую губерню, якую не пакідаў да самае смерці.