Назад

1863 год на Меншчыне

Асабовы паказальнік

Абазерскі Яўхім — муж Юзэфы Святарэцкай. Разам з жонкай высланы ў г. Чардынь Пермскай губерні. 103.

Абламовіч Станіслаў — абшарнік Наваградскага павета, па падазрэнні ў сувязі з паўстанцкай арганізацыяй высланы ў Арэнбургскую губерню. 97, 98.

Абрамовіч Міхал (каля 1828–?) — мешчанін (паводле іншых звестак — дваранін) Менскай губерні. За ўдзел у паўстанні высланы на жыхарства ў Томск. Падчас высылкі служыў падзёншчыкам. Бессямейны. 45.

Абрамовіч Ян Казімір (каля 1817–?) — вольны селянін. Магчыма, былы шараговец расейскай арміі. У 1863 г. знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. 52.

Абуховіч Юзаф — дваранін, падчас паўстання далучыўся да атрада пад камандаваннем Шалевіча. 14.

Авейдэ Аскар (1837–1897) — польскі юрыст, эканаміст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Належаў да кіраўніцтва паўстаннем 1863–64 гг. у Польшчы. Паўнамоцны камісар Варшаўскага цэнтра ў Вільні. Арыштаваны. Высланы ў Вяцкую губерню. Прадмова.

Адамовіч Ян (каля 1832–?) — мешчанін г. Менска. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў падмайстрам слесара. У 1863 г. далучыўся да паўстанцкага атрада А. Трусава. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Смаленскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Адаў — чыноўнік. 109.

Азяблоўскі (Азямблоўскі) Ігнат — дваранін. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні ўтрымліваўся пад арыштам. 96.

Акуліч Баляслаў (каля 1833–1863) — абшарнік Ігуменскага павета, брат Казіміра Акуліча. Чыноўнік Менскага губернскага праўлення. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе Б. Святарэцкага і С. Ляскоўскага, удзельнічаў у вынясенні смяротнага прысуду праваслаўнаму святару Д. Канапасевічу. Асуджаны ваенна-палявым судом да расстрэлу. 45, 52.

Акуліч Казімір (каля 1843–?) — абшарнік Ігуменскага павета, брат Баляслава Акуліча. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе Б. Святарэцкага і С. Ляскоўскага. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Беспаспяхова імкнуўся давесці, што быў узяты ў паўстанне пад прымусам. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 4 гадоў катаргі на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Акуліч Уладзіслаў (каля 1838–?) — дваранін Ігуменскага павета. За ўдзел у паўстанні асуджаны да пазбаўлення саслоўных правоў і канфіскацыі маёмасці. 45.

Акуліч Юзаф — чыноўнік цывільнага ведаства ў адстаўцы. За нядобранадзейнасць высланы ў Пензенскую губерню. Пазней атрымаў дазвол на вяртанне. 72, 75.

Алдомін — капральны 2-й роты 119-га Каломенскага палка, кватараванага ў Менску. 93.

Александроўскі Васіль (1818–1878) — расейскі дзяржаўны дзеяч, член савета Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай імперыі. У 1862–1867 гг. цывільны губернатар Пензенскай губерні. 94.

Альдэнбург Юльян (каля 1846–?) — сын купца, навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанцкага атрада аддадзены пад ваенна-палявы суд. 31, 45.

Алявінскі Іпаліт — дваранін Менскай губерні, студэнт Кіеўскага ўніверсітэта. За нядобранадзейнасць высланы ў Пермскую губерню. 72, 75.

Алякевіч Ануфрый (каля 1820–?) — аднадворац Яркаўскай грамады Менскага павета, ляснік. За агітацыю сялян да паўстання і знявагу імператара высланы разам з сям'ёй на пасяленне ў Валагодскую губерню. 45, 52.

Алякевіч Павел — дваранін Менскай губерні. За дачыненне да паўстання высланы на жыхарства ў Сібір без пазбаўлення саслоўных правоў. Жыў у Табольскай губерні. 45, 52.

Аляковіч Павел — гл. Алякевіч Павел.

Аляксандр I (1796–1855) — расейскі імператар (1801–1825), сын і наступнік Паўла I, праводзіў памяркоўна-ліберальную палітыку, у тым ліку ў дачыненні да тэрыторыяў былой Рэчы Паспалітай. Прадмова, 117.

Аляксандр II (1818–1881) — расейскі імператар (1855–1881), сын і наступнік Мікалая I. Здзейсніў шэраг ліберальных рэформаў. Прадмова, 117.

Аляхновіч Цэзарый (каля 1822–?) — абшарнік Ігуменскага павета, уладальнік маёнтка Аляхновічы і земляў у ваколіцы Казіміраўка. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу на заводах. Маёмасць канфіскаваная. 45, 52.

Амецкі Феліцыян (каля 1837–?) — дваранін. Падчас паўстання быў зняволены ў менскай турме. Вызвалены. 45, 52.

Андрушкевіч Леанард (каля 1844–?) — дваранін, жыхар г. Менска. Працаваў каморнікам. Западозраны ў "нядобранадзейнасці" і высланы на жыхарства ў Сібір без пазбаўлення саслоўных правоў. Жыў у Табольску. У 1868 г. выехаў у Наўгародскую губерню. 52.

Антушкевіч Аляксандр — гл. Антушэвіч Аляксандр.

Антушэвіч Аляксандр (каля 1844–?) — дваранін Гарадзенскай губерні, навучэнец Менскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні высланы на пасяленне ў Сібір з пазбаўленнем саслоўных правоў і канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Арлоўскі Марцін (каля 1778–?) — мешчанін Ігуменскага павета. У 1863 г. за прыватнае захоўванне зброі зняволены ў менскай турме. Прысуджаны да штрафу і вызвалены на парукі пад паліцэйскі нагляд. 31, 45.

Арцымовіч Аляксандр (каля 1843–?) — грамадзянін г. Барысава. У 1863 г. абвінавачаны ў палітычнай нядобранадзейнасці. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Кастрамскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Арцышэўскі Сільвестр (каля 1838–?) — селянін. Арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Вызвалены як невінаваты. 45.

Арэндт Міхаліна — дваранка Менскай губерні, жыла ў г. Менску. У 1863 г. была паўстанцкім рэферэнтам (зборшчыкам падатку) ў Менскім павеце. Выслана ў Варонежскую губерню. 59, 72, 75.

Арэнт — гл. Арэндт.

Асвяцімскі (Асяцімскі) Генрык (каля 1810–?) — абшарнік Барысаўскага павета, брат Рудольфа Асяцімскага. За сувязь з паўстанцамі і дастаўку ім харчавання высланы ў Арэнбургскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Асвяцімскі (Асяцімскі) Рудольф (каля 1808–?) — абшарнік Барысаўскага павета, брат Генрыка Асяцімскага. Абвінавачаны ў сувязі з паўстанцамі і дастаўцы ім харчавання. Высланы ў Казанскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у г. Царовакакшайску1. У 1867 г. выехаў у Царства Польскае. 31, 45, 52.

Аскерка Баляслаў (1822–1896) — дваранін Менскай губерні, абшарнік. Вучыўся ў Віленскім шляхецкім інстытуце, Дэрпцкім універсітэце. Быў абраны павятовым маршалкам дваранства. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Менскага павета. Асуджаны на 12 гадоў катаргі. Пакаранне адбываў ва Ўсоллі-Сібірскім. Жыў у Табольску, Вятцы. З 1875 г. — у Варшаве. 59, 67.

Аскерка Міхал (1836–1864) — доктар з вольнай практыкай, выпускнік Маскоўскага ўніверсітэта. У паўстанні — камісар Магілёўскага і Менскага ваяводстваў (пасля Баляслава Святарэцкага). Арыштаваны ўвосень 1863 г. пры спробе выехаць за мяжу. Пакараны смерцю ў Магілёве. Прадмова, 48, 49, 57, 59, 61, 67, 68.

Асоўскі Антон (каля 1836–?) — абшарнік Ігуменскага павета, уладальнік маёнтка Блонь. За знойдзеныя ў яго паўстанцкія дакументы пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Пасля частковай амністыі жыў у г. Варшаве. У сярэдзіне 1870-х гг. вярнуўся на радзіму. 31, 45.

Астахаў Арцём — расейскі вайсковец, удзельнік задушэння паўстання 1830–31 гг. і вайны на Каўказе. У 1863 г. — камандзір 33-га Данскога казацкага палка, кватараванага ў Слуцку. Вайсковы начальнік Слуцкага павета. 6, 10.

Ахрамовіч Альфонс (каля 1845–?) — дваранін, западозраны ва ўдзеле ў паўстанні. Утрымліваўся ў менскай турме. Вызвалены. 45, 52.

Ахрамовіч Станіслаў (1835–?) — дваранін Ігуменскага павета. У 1863 г. некаторы час быў у складзе паўстанцкага атрада (па некаторых звестках — прымусова). Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Высланы ў Самарскую губерню з пазбаўленнем саслоўных правоў. Пазней пераведзены ў Пермскую губерню. 45, 52.

Ахрамовіч Феліцыян (каля 1845–?) — не зацверджаны дваранін Ігуменскага павета. Утрымліваўся ў менскай турме па абвінавачанні ў дачыненні да паўстання. Вызвалены. 45, 52.

Багдановіч — дваранін Менскай губерні. 11.

Багдановіч Фелікс (каля 1835–?) — дваранін Дзісненскага павета. Жыў у в. Бераснёўка2 Барысаўскага павета Менскай губерні. У 1863 г. ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Высланы ў арыштанцкія роты з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Багдашэўскі Сцяпан — дваранін Менскага павета. Пэўны час знаходзіўся ў паўстанцкім атрадзе, потым добраахвотна здаўся імперскім уладам. 45, 52.

Багрыцэвіч Павел (каля 1844–?) — мешчанін г. Менска. За жаданне далучыцца да паўстання высланы ва Уладзімірскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Багушэвіч Фёдар — дваранін Менскай губерні. За падтрымку паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Бажымскі Аляксандр — гл. Балінскі Аляксандр.

Байлін — мешчанін г. Менска. 93.

Бакланаў Васіль — унтэр-афіцэр 1-й стралковай роты 119-га Каломенскага палка, кватараванага ў Менску. 93.

Балінскі Аляксандр — шляхціч. Па падазрэнні ў дачыненні да паўстання зняволены ў менскай турме. 45, 52.

Баляслаў Храбры — (992–1025) польскі князь, першы кароль Польшчы (1025). Лічыцца адным з заснавальнікаў польскай дзяржавы. 117.

Баневіч — віленская сям'я, спрыяла паўстанню, утрымлівала канспіратыўную кватэру. 59.

Баравік Баляслаў — дваранін, студэнт. Выконваў абавязкі паўстанцкага начальніка паліцыі ў г. Менску. Займаўся нарыхтоўкай адзення і абутку для высланых удзельнікаў паўстання. Арыштаваны. 59, 67.

Баранаў Эдуард (1811–1884) — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, граф. Удзельнік Крымскай вайны. У 1863 г. у чыне генерал-ад'ютанта ўдзельнічаў у падаўленні паўстання на тэрыторыі Менскай губерні. У 1866–1868 гг. віленскі генерал-губернатар, камандуючы войскамі Віленскай вайсковай акругі. Пазней — член Дзяржаўнага савета Расейскай імперыі. 110, 116.

Бараневіч — пяцісоцкі ў м. Невель Пінскага павета. Забіты паўстанцамі. 8.

Баранецкі Вітальд (каля 1835–1877) — музыкант, удзельнік рэвалюцыйнай арганізацыі ў Санкт-Пецярбурзе, былы обер-сакратар сената. Жыў пад негалосным наглядам паліцыі. 57.

Бараноўскі Леанард — абшарнік, адстаўны ротмістр. Жыў у Менскім павеце. У 1863 г. камандзір паўстанцкага атрада. Пасля паразы здолеў пазбегнуць рэпрэсіяў. 67.

Бараноўскі Леанард (каля 1828–?) — не пацверджаны дваранін Менскага павета. Пэўны час знаходзіўся ў паўстанцкім атрадзе, потым добраахвотна здаўся імперскім уладам. На час следства зняяволены ў менскай турме. Вызвалены пад негалосны паліцэйскі нагляд як прыцягнуты ў паўстанне гвалтоўна. 45, 52.

Баратынскі Уладзіслаў (каля 1841–?) — дваранін Лепельскага павета Віцебскай губерні. Вучыўся аптэкарскай справе. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 20 год катаргі ў рудніках. Маёмасць сканфіскаваная. 45, 52.

Барвінскі Яўген (1874–1947) — польскі і ўкраінскі доктар гісторыі, архівіст, бібліятэкар, археограф. Займаўся выданнем сеймавых дакументаў часоў Жыгімонта III Вазы. Аўтар шэрагу прац па ўкраінскай гісторыі. З 1918 па 1939 г. узначальваў Дзяржаўны архіў Львова. Прадмова.

Бардзілоўскі Вінцэнт — дваранін Рэчыцкага павета, адстаўны чыноўнік цывільнага ведамства. Па падазрэнні ва ўдзеле ў менскай паўстанцкай арганізацыі высланы ў Пермскую губерню. 72, 75.

Баржымскі Франц (каля 1843–?) — непацверджаны дваранін, знаходзіўся пад следствам у менскай турме па падазрэнні ў дачыненні да паўстання. Вызвалены. 45, 52.

Барзабагаты Антон — доктар з вольнай практыкай у Наваградскім павеце. За сувязь з паўстанцкай арганізацыяй высланы ў Томскую губерню. 97, 99, 102.

Барзабагаты Юзаф — дваранін Наваградскага павета. За дачыненне да паўстання высланы ў Томскую губерню з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 97, 99, 102.

Бародзіч Вітаўт — настаўнік (паводле іншых звестак — навучэнец) Мазырскай гімназіі. За намер вызваліць з турмы ксяндза Выганоўскага высланы салдатам у Сібірскія лінейныя батальёны. 31.

Бароўскі Міхал (каля 1845–?) — дваранін Ігуменскага павета, навучэнец Менскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір. Маёмасць сканфіскаваная. 45, 52.

Барташэвіч Антон — чыноўнік Менскай грамадзянскай палаты. За нядобранадзейнасць высланы на жыхарства ў Казанскую губерню з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 72, 75.

Барткевіч Аляксандр (каля 1844–?) — дваранін Менскай губерні. За намер далучыцца да паўстанцаў зняволены ў менскай турме. Вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Барэйша Браніслаў (каля 1841–?) — дваранін, выпускнік Менскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні аддадзены пад ваенна-палявы суд. 31, 45.

Бацвіннік Неух-Шмуйла (каля 1830–?) — цырульнік у маёнтку Вязынь Менскага павета. Зняволены ў менскай турме па падазрэнні ў садзейнічанні паўстанцам. Вызвалены пад негалосны паліцэйскі нагляд. 31, 45.

Бачызмальскі Леанард (каля 1830–?) — абшарнік Барысаўскага павета. У 1863 г. знаходзіўся ў атрадзе В. Козела-Паклеўскага ў якасці скарбніка. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 6 гадоў катаргі на заводах. Маёмасць сканфіскаваная. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму. 45, 52.

Белікаў Вінцэнт — гл. Беліновіч Вінцэнт.

Беліковіч Цыпрыян — ксёндз м. Уселюб Наваградскага павета. За сувязь з паўстанцкай арганізацыяй высланы ў Пермскую губерню. 97, 98, 100.

Беліновіч (Беліковіч, Белікаў) Вінцэнт (каля 1827–?) — абшарнік Ігуменскага павета. Абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні і зняволены ў менскай турме. Аддадзены пад ваенна-палявы суд. Маёмасць падлягала канфіскацыі. 45, 52.

Бельнік — мешчанін г. Менска, служачы купца Кроля, пастаўшчыка дроў. 93.

Беразневіч Ян (каля 1847–?) — мешчанін г. Менска. За ўдзел у паўстанні высланы ў Калужскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Берг Фёдар (1793–1874) — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, тапограф. Укладальнік вайскова-тапаграфічнага апісання Закаспійскага краю. Удзельнік падаўлення паўстання 1830–31 гг. У 1863–1866 г. намеснік Каралеўства Польскага. Генерал-фельдмаршал. Пазней — член Дзяржаўнага савета Расейскай імперыі. 110.

Бірнбаўм Аляксандр — расейскі вайсковец, прапаршчык корпуса жандараў. Ва ўпраўленні Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі ў Вільні адказваў за праверку пашпартоў пасажыраў. 48.

Борсук Ян (каля 1847–?) — дваранін, навучэнец Менскай гімназіі. Падчас паўстання быў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Захоплены ў палон імперскімі войскамі і зняволены ў менскай турме. Высланы на вайсковую службу ў Сібір без пазбаўлення саслоўных правоў. Маёмасць сканфіскаваная. 45.

Бразінскі (Бржазінскі) Ігнат (каля 1843–?) — абшарнік Віленскага павета. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Параненым захоплены ў палон імперскімі войскамі. Пазбаўленеы саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Бразінскі Франц — дваранін Ігуменскага павета. Зняволены ў менскай турме па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Вызвалены. 45, 52.

Бразіцкі (Бржазіцкі) Антон — чыноўнік, былы ўпраўляючы справамі ("правитель дел") Камісіі народнага харчавання Менскай губерні, паўстанцкі рэферэнт (зборшчык падатку) ў Менскім павеце. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 59.

Бразіцкі (Бржазіцкі) Антон (каля 1823–?) — дваранін, упраўляючы справамі ("правитель дел") Менскай камісіі народнага харчавання. У 1863 г. — паўстанцкі рэферэнт (зборшчык падатку) ў Менскім павеце. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у г. Табольску, займаўся пісьмаводствам. 52, 59, 72.

Брахоцкі Уладзіслаў (каля 1812–?) — абшарнік, маршалак шляхты Наваградскага павета. За неданясенне пра паўстанцаў зняволены ў Менскую турму. Высланы ў Пермскую губерню. Пазней пераведзены ў г. Адэсу. Маёмасць падлягала абавязковаму продажу. У 1870-х гг. вярнуўся на радзіму. 6, 45, 52, 97, 98.

Будучы — забіты паўстанцамі. 22.

Булеўскі Казімір (каля 1804–?) — палкоўнік3 расейскай арміі ў адстаўцы, удзельнік руска-турэцкай вайны 1828-1829 гг. і задушэння паўстання 1830-31 гг. Па падазрэнні ў камандаванні паўстанцкім аддзелам у 1863 г. знаходзіўся пад следствам. Вызвалены ад абвінавачанняў з-за адсутнасці доказаў. 31, 45, 52.

Булойчык Лаўрэн — селянін. Зняволены ў менскай турме па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. 45, 52.

Булынка Цезары (каля 1845–?) — мешчанін г. Менска, сталяр. У 1863 г. ваяваў у паўстанцкім атрадзе Б. Святарэцкага і С. Ляскоўскага. Узяты ў палон імперскімі войскамі. За далучэнне да паўстання са зброяй у руках і ўдзел у смяротным пакаранні праваслаўнага святара Д. Канапасевіча асуджаны на павешанне. 52.

Бушняк Савелій (каля 1843–?) — селянін Менскага павета. У 1863 г. удзельнічаў у паўстанні, пасля пакінуў атрад і добраахвотна здаўся імперскім уладам. Знаходзіўся пад следствам у Менску. Вызвалены як узяты ў паўстанне прымусова. Потым арыштаваны паўторна. Высланы ў Пскоўскую губерню. 45.

Быдзельскі Баляслаў (каля 1840–?) — дваранін Менскай губерні, акцызны чыноўнік. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у Табольску, займаўся пісьмаводствам. 45.

Быкоўскі Канстанцін (каля 1843–?) — дваранін. У 1863 г. арыштаваны па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні. Здолеў давесці, што быў узяты ў атрад прымусова. Вызвалены пад паручальніцтва. 31.

Бялецкі Аляксей (1840–1907) — расейскі чыноўнік асветы, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі, акруговы інспектар і памочнік папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі. Шмат зрабіў для русіфікацыі Беларусі. Садзейнічаў стварэнню ў Вільні музея М. Мураўёва. Прадмова.

Бялінскі Ігнат (каля 1808–1863) — дваранін, магчыма, бацька Марка Бялінскага. Арандаваў маёнтак у Барысаўскім павеце. Арыштаваны па абвінавачанні ў агітацыі сялян на карысць паўстання. Памёр падчас следства. 31, 45.

Бялінскі Марк (каля 1843–?) — дваранін. Магчыма, сын Ігната Бялінскага. Знаходзіўся пад следствам у Менску па падазрэнні ў агітацыі сялян да паўстання. Вызвалены пад паліцэйскі нагляд. 31, 45.

Бяляеў — чыноўнік, сябра Ігуменскай следчай камісіі, тытулярны саветнік. 93.

Бяляўскі Ян (каля 1813–?) — дваранін, фартэп'янны майстар. Арыштаваны па падазрэнні ў прыналежнасці да паўстанцкай арганізацыі. Абвінавачанне не даказана. Вызвалены. 45, 52.

Бярнадскі Мікалай (?) — былы студэнт Маскоўскага ўніверсітэта, жыў у Маскве. Звязаны з рэвалюцыйным рухам. 57.

Вайнараў Эдуард — гл. Вайнаровіч Эдуард.

Вайнаровіч Эдуард — студэнт. Арыштаваны за незаконнае пражыванне, пасля вызвалены. Ці меў дачыненне даў паўстання — невядома. 45, 52.

Вайніловіч Аўгустын — штаб-ротмістр у адстаўцы, муж Стэфаніі Вайніловіч. 97.

Вайніловіч Стэфанія — абшарніца Наваградскага павета, дачка Юзафіны Сакалоўскай, жонка Аўгустына Вайніловіча. За дапамогу паўстанцам выслана ў Табольскую губерню. Пасля атрымання амністыі вярнулася на радзіму. 97, 99, 104, 111.

Вайцэхоўскі Адам (каля 1844–?) — дваранін Менскай губерні, студэнт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1863 г. далучыўся да паўстання, выконваў абавязкі паўстанцкага паліцыянта ў Менску. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 59, 67.

Валадзько Адрыян (каля 1843–?) — дваранін Барысаўскага павета, сын Эдуарда Валадзько. Удзельнічаў у паўстанні, пасля добрахвотна здаўся імперскім уладам. Зняволены. 52.

Валадзько Эдуард (каля 1810–?) — дваранін Барысаўскага павета, бацька Адрыяна Валадзько. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Пасля – вызвалены. 45, 52.

Валачкевіч — праваслаўны святар у м. Карэлічы. 11.

Валейніч Марцін (каля 1804–?) — мешчанін. Зняволены ў менскай турме па справе аб забойстве паўстанцамі станавага прыстава А. Ляцкага. Вызвалены. 52.

Валіцкі Віктар (каля 1838–?) — дваранін Ігуменскага павета. За далучэнне да паўстанцаў высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. У 1870-х гг. атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. 31, 45.

Валіцкі Густаў (каля 1835–?) — дваранін Барысаўскага павета, сын Ігната Валіцкага. За ўдзел у паўстанні асуджаны на пазбаўленне саслоўных правоў і высылку ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, памёр у Менску да выканання прысуду. 24, 31, 45.

Валіцкі Ігнат (каля 1810–?) — абшарнік Барысаўскага павета. Магчыма, уладальнік маёнтка Заельнікі, бацька Густава Валіцкага. Западозраны ў дачыненні да паўстання і высланы ў Пензенскую губерню. 31, 45.

Валіцкі Леапольд (каля 1839–?) — абшарнік Менскага павета. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Вызвалены. 52.

Ваньковіч Адам (1827–1895) — дваранін, уладальнік маёнтка Сляпянка Менскага павета. Сын беларускага мастака Валенція Ваньковіча. Выпускнік Менскай гімназіі, Мікалаеўскай інжынернай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. "Совесны" суддзя, сябра губернскай установы ("присутствия") па сялянскіх справах, паўстанцкі начальнік Менскага павета. Высланы ў Сібір, пакаранне адбываў у Іркуцку, Казані. З 1870-х гг. — на Радзіме. 59, 67.

Ваньковіч Казімір (каля 1831–?) — дваранін Менскага павета, сын мастака Валенція Ваньковіча. Належаў да кіраўніцтва паўстання на Меншчыне. Першапачткова асуджаны на смерць. Потым прысуд заменены на пазбаўленне саслоўных правоў і высылку на катаргу ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Праз некаторы час вызвалены. Жыў у Вільні і Варшаве4. 45, 52.

Ваньковіч Мельхіёр (каля 1842–?) — дваранін Ігуменскага павета, жыў у маёнтку Калюжыцы. За ўдзел у паўстанні і дзеянні супраць імперскіх войскаў у складзе атрада інсургентаў пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у г. Цывільску. У 1868 г. з Іркуцкай губерні пераведзены ў Казанскую пад нагляд паліцыі. Праз некаторы час вярнуўся на радзіму. 45, 52.

Ваньковіч Ян-Эдвард, псеўд. Ляліва (1834–1899) — дваранін Менскага павета. Сын беларускага мастака Валенція Ваньковіча, брат Адама Ваньковіча. Выпускнік Пецярбургскага ляснога інстытута. З 1860 г. — у Белавежскай пушчы, паручнік корпуса ляснічых. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада ў Менскай губерні. Пасля паўстання жыў на эміграцыі. 67.

Варанкоў — расейскі вайсковец, паручнік кватараванага ў Менску Велікалуцкага пяхотнага палка. 32.

Варатніцкі Павел (каля 1828–?) — дваранін Ігуменскага павета. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Варпяхоўскі Юльян (каля 1837–?)— дваранін Гарадзенскай губерні, выхаванец Менска-Магілёўскай рымска-каталіцкай семінарыі. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе Б. Святарэцкага і С. Ляскоўскага. Арыштаваны. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 4 гады катаргі на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Васілеўскі Людвіг (каля 1834–?) — дваранін Вілейскага павета. У Барысаўскім павеце арандаваў маёнтак Жортай. За агітацыю сялян далучыцца да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 10 гадоў катаргі ў цытадэлях з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Васілеўскі Цімафей (каля 1843–?) — сельскі абывацель. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Праз некаторы час вызвалены. 45, 52.

Васілеўскі Юзаф — дваранін Барысаўскага павета. Служка Менскага бенедыктынскага кляштара. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Васькоўскі Віктар (каля 1844–?) — дваранін, навучэнец Менскай гімназіі. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе высланы ў Сібір у салдаты. 31, 45.

Васюкевіч Васіль (каля 1841–?) — селянін. За намер далучыцца да паўстанцаў высланы ў Калужскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Васянін Мікіта — унтэр-афіцэр 1-й стралковай роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Ваяводскі Часлаў (каля 1840–?) — дваранін Менскага павета, выхаванец Казанскага ўніверсітэта. Служыў канцылярыстам. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Вельтчык Ян (каля 1821–?) — дваранін, адстаўны чыноўнік па цывільным ведамстве. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе зняволены ў менскай турме. Праз некаторы час вызвалены. 45, 52.

Вендорф Браніслаў (каля 1832–?) — дваранін, міравы пасярэднік Слуцкага павета. Падчас паўстання далучыўся да атрада Ул. Машэўскага. Паводле рапартаў расей-*скіх службоўцаў, сам быў ініцыятарам стварэння гэтага атрада. Потым добраахвотна здаўся імперскім уладам. Падчас следства здолеў давесці, што ўзяты ў паўстанне прымусова. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 24, 25.

Верамей Антон (каля 1829–?)— скарбавы селянін, былы старшыня Гаенскай сельскай грамады. Западозраны ў дачыненні да паўстанцкай арганізацыі. Знаходзіўся пад следствам. 31, 45.

Вільчэўскі Валяр'ян — доктар з вольнай практыкай у г. Слоніме. За нядобранадзейнасць высланы ў Енісейскую або Табольскую губерню. У 1867 г. атрымаў частковую амністыю. Жыў у Польшчы. 102.

Вітажэнец (Вітаржэнец) Ігнат, псеўданім, гл. Каліноўскі Канстанцін.

Вітаўт (1350–1430) — вялікі князь літоўскі (1392–1430), пры якім ВКЛ дасянула піку магутнасці. 117.

Віткоўскі Мікалай (каля 1821–?) — дваранін Менскага павета, адстаўны чыноўнік, губернскі сакратар. За захаванне зброі і "бунтоўных" папер зняволены ў менскай турме. Здолеў давесці, што кампраметуючыя рэчы належаць не яму. Вызвалены пад таемны нагляд паліцыі, пасля чаго неўзабаве памёр. 31, 45.

Вішнеўскі Фадзей — абшарнік Менскай губерні, міравы пасярэднік. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Рэчыцкага і Мазырскага паветаў, прызначаны Баляславам Свідам. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, высланы ў Пермскую губерню. Паводле іншых звестак — памёр у высылцы ў Арэнбургскай губерні. 59, 67.

Влодэк Фелікс Адам — абшарнік. У 1863 г. — паўстанцкі ваенны начальнік Пружанскага павета, камандзір атрада. Вызначаўся жорсткімі адносінамі да насельніцтва, якое не падтрымлівала паўстанцаў. Пасля задушэння паўстання выехаў на эміграцыю. 67.

Война Вінцэнт — дваранін, студэнт. У 1863 г. далучыўся да паўстання. Паводле рапартаў імперскіх службоўцаў, выконваў абавязкі паўстанцкага паліцыянта ў Менску. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 59, 67.

Вольф Ян (каля 1847–?) — дваранін Наваградскага павета, выхаванец Менскай гімназіі. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. У1871 г. атрымаў дазвол выехаць у Польшчу. 45, 52.

Восіпаў Франц — дваранін. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе ўтрымліваўся пад арыштам. 52.

Выганоўскі Фердынанд — ксёндз, выкладчык Закону Божага ў Мазырскай гімназіі. За намер далучыцца да паўстацаў высланы на жыхарства ў г. Тамбоў пад нагляд паліцыі без пазбаўлення сану. Маёмасць сканфіскаваная. 31.

Вызга Міхаліна — жонка Юзафа Вызгі, доктара з вольнай практыкай з г. Наваградка. Добраахвотна паехала ў высылку ў г. Салікамск Пермскай губерні следам за мужам. 104.

Вышынскі Казімір — дваранін Кіеўскай губерні. За незаконны пераход мяжы і хаванне ад імперскіх уладаў зняволены ў менскай турме. Асуджаны на пазбаўленне саслоўных правоў і катаргу на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Вярыга Браніслаў (каля 1845–?) — дваранін Ігуменскага павета. У 1863 г. далучыўся да атрада Б. Святарэцкага. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Гавароўскі Рыгор (каля 1843–?) — вольны селянін Бабруйскага павета. За ўдзел у паўстанні высланы ў Калужскую арыштанцкую роту. Маёмасць падлягала канфіскацыі. 52.

Гаворскі Ксенафонт (1811–1871) — беларускі і расейскі гісторык, археолаг, журналіст, адзін з пачынальнікаў ідэалогіі "заходнерусізму". Перайшоў з уніяцтва ў праваслаўе. Кандыдат Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Выкладчык і бібліятэкар Полацкай духоўнай семінарыі. Займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Полацку. Аўтар шэрагу артыкулаў па іх выніках. З 1862 г. выдаваў ў Кіеве "Вестник Юго-Западной и Западной России". Спрыяў русіфікацыі Беларусі і Ўкраіны. Прадмова.

Гаеўская Юлія — родзічка Святарэцкай Ганны, жыла з мужам у Варшаве. 106, 107, 109, 110.

Гайдукевіч Сільверый (каля 1843–?) — дваранін. За хаванне ад імперскіх уладаў А. Антушэвіча зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены. 52.

Гал Аляксандр — расейскі вайсковец, ад'ютант Вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Раманава (Старэйшага), палкоўнік. У 1863 г. на чале атрадаў удзельнічаў у баях з паўстанцамі. 32.

Галаўня Андрэй (каля 1836–?)— паходжанне невядомае. Западозраны ва ўдзеле ў паўстанні. Зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены пад нагляд паліцыі. 45.

Галаўня Анэля — абшарніца, маці Канстанціна і Ружы Галаўня. Жыла ў г. Менску. У 1864 г. за агітацыю і спачуванне паўстанню выслана ў Пермскую губерню. Пасля атрымання частковай амністыі ў 1869 г. пасялілася ў Варшаве. У 1870–х гг. падавала прашэнні аб дазволе вярнуцца на радзіму. Задаволеныя яны не былі. 72, 75.

Галаўня Канстанцін (каля 1834–?) — абшарнік Менскага павета, сын Анэлі Галаўня, брат Ружы Галаўня. Адстаўны падпаручнік расейскай арміі. Жыў у г. Менску. У 1864 г. за палітычную нядобранадзейнасць высланы ў Пермскую губерню. 72, 75.

Галаўня Роза (каля 1839–?) — абшарніца Менскага павета, дачка Анэлі Галаўня, сястра Канстанціна Галаўні. У 1864 г. з прычыны палітычнай нядобранадзейнасці выслана разам з маці ў Пермскую губерню. 72, 75.

Галаўня Эвеліна — дваранка Менскага павета, родзічка ксяндза Міхала Тарасевіча (Тэраевіча?). У 1864 г. за палітычную нядобранадзейнасць выслана ў Кастрамскую губерню. 72, 73, 95.

Гальдгоер Аляксандр (1805–1870) — расейскі вайсковы дзеяч. У 1863 г. камандзір 3-й пяхотнай дывізіі, кватараванай у Менску, генерал-лейтэнант. 4.

Гансецкі Юльян (каля 1841–?) — дваранін Ігуменскага павета, служыў аканомам. За далучэнне да паўстанцкага атрада пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Гансяроўскі Януш (1889–1849) — польскі вайсковы дзеяч, брыгадны генерал. Укладальнік "Бібліяграфіі выданняў, датычных да Студзеньскага паўстання 1863–65 г.". Прадмова.

Гарбатоўскі Юзаф (каля 1843–?) — дваранін Менскага павета, выхаванец Менска-Магілёўскай рымска-каталіцкай семінарыі. У 1863 г. ваяваў у паўстанцкім атрадзе Б. Святарэцкага і С. Ляскоўскага. Арыштаваны. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Гарбатоўскі Юльян (каля 1825–?) — адстаўны чыноўнік. У 1863 г. арыштаваны ў г. Наваградку за вярбоўку людзей у паўстанне. Аддадзены пад ваенна-палявы суд і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Праз некаторы час вярнуўся на радзіму. Жыў у Менску. 31, 45.

Гарбачэўскі Каміл-Ігнат (каля 1815–?) — дваранін Слуцкага павета. Служыў чыноўнікам-пісьмаводам. За агітацыю на карысць паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Гаркавенка — ямшчык на паштовым шляху Бабруйск – Ігумен. 21.

Гарчакоў Аляксандар (1798–1883) — князь, расейскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. У 1856–1882 гг. міністр замежных спраў Расейскай імперыі. У 1866–1883 гг. — канцлер. 35.

Гатоўка Емяльян (каля 1843–?) — селянін Барысаўскага павета. Служыў лесніком. Падчас паўстання далучыўся да атрада В. Козела-Паклеўскага. Арыштаваны і высланы ў Разанскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Гаўрусевіч — канцылярскі чыноўнік, пісар. 88.

Гаўсман Міхал (1817–?) — дваранін Менскай губерні, сакратар Менскага шляхецкага дэпутацкага сходу. Жыў у г. Менску. У 1863 г. западозраны ў дачыненні да паўстання. Высланы ў Валагодскую губерню. У 1868 г. пасля частковай амністыі апынуўся ў Варшаве. З сярэдзіны 1870–х гг. — на радзіме. 1.

Гашынскі Канстанцін (каля 1848–?) — аднадворац або дваранін Ігуменскага павета. Абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні. Зняволены ў менскай турме. Верагодна, высланы ў Томскую губерню. 45, 52.

Гедройц Вінцэнт (каля 1838–?) — дваранін Менскага павета, былы студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. За ўдзел у паўстанні высланы ў Томскую губерню. 52.

Гедрыновіч Юзаф — дваранін Менскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Пасля амністыі і вяртання шляхецкіх правоў у 1874 г. жыў ва Ўфе. 45, 52.

Гейштар Вітальд (каля 1838–?) — дваранін Слуцкага павета, чыноўнік канцылярыі менскага губернскага пракурора. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. У 1871 г. вызвалены ад паліцэйскага нагляду і атрымаў права свабоднага пражывання ў любым месцы імперыі, акрамя сталічных губерняў, Польшчы і Літвы-Беларусі. 31, 45.

Гейштард — гл. Гейштар Вітальд.

Герасімовіч Тамаш (каля 1843–?) — селянін Менскага павета. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, неўзабаве арыштаваны паўторна і ў 1864 г. высланы ў Пскоўскую губерню. 45.

Гергард Людвіг — расейскі вайсковы інжынер, выпускнік Інстытута корпуса шляхоў зносінаў і Інжынернай вучэльні. Удзельнік будаўніцтва Пецярбургска-Маскоўскай чыгункі. Стаяў ля вытокаў тэлеграфнай службы ў Расейскай імперыі. Дырэктар тэлеграфаў. 82, 91.

Герман Эдуард (Эдмунд) (1832–?) — дваранін Наваградскага павета, каморнік. У 1863 г. ваяваў у паўстанцкім атрадзе К. Шалевіча. Добраахвотна здаўся імперскім уладам, супрацоўнічаў са следствам. Вызвалены з-пад арышту пад паручальніцтва. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1890–х гг. жыў у Вільні. 14.

Герцэн Аляксандр (1812–1870) — расейскі пісьменнік, філосаф, публіцыст рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Выпускнік Маскоўскага ўніверсітэта. З 1846 г. на эміграцыі. Заснаваў у Лондане Вольную рускую друкарню. Выдаваў альманах "Полярная звезда", газету "Колокол". Аўтар грунтоўных мемуараў. У сваіх працах выкрываў расейскае самадзяржаўе, выступаў за скасаванне прыгону і права народаў на самавызначэнне. Прадмова.

Гілер Агатон (1831–1887) — польскі гісторык, журналіст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Належаў да кіраўніцтва паўстаннем 1863–64 гг. у Польшчы. Удзельнічаў у выданні паўстанцкай перыёдыкі. Пасля паўстання жыў на эміграцыі. Аўтар "Гісторыі паўстання польскага народа", дзе ўпершыню былі апублікаваныя "Пісьмы з-пад шыбеніцы" К. Каліноўскага. Прадмова.

Глайхенгаўз — мешчанін г. Менска. 93.

Глінскі Юстын (каля 1835–?) — скарбавы селянін. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Арыштаваны і высланы ў Разанскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Гобіх Антоній — пісар з маёнтка Шчорсы Наваградскага павета. У 1863 г., паводле дадзеных расейскіх службоўцаў, камандзір паўстанцкага атрада. Забіты. 67.

Гогельман — мешчанін г. Менска. 93.

Горват — абшарнік. 21.

Горскі Іпаліт (каля 1828–?) — дваранін, чыноўнік Менскай палаты крымінальнага суда. Па падазрэнні ў намеры далучыцца да паўстанцаў зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены. 31.

Граковіч Антон (каля 1838–?) — ксёндз. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Верагодна, адпраўлены ў высылку. 45, 52.

Граковіч Міхал — ксёндз у м. Гайна Барысаўскага павета. Звязаны з паўстанцкай арганізацыяй. Западозраны імперскімі ўладамі ў палітычнай нядобранадзейнасці і высланы на жыхарства ў Пермскую губерню. 31, 45.

Грунт Ягор — расейскі вайсковец, камандзір 3-й рэзервовай пяхотнай дывізіі, генерал-лейтэнант. 39, 40.

Грыгаровіч Бярнард (каля 1838–1896) — абшарнік Барысаўскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 12 гадоў катаргі ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у Іркуцкай губерні. У 1893 г. дамогся вяртання саслоўных правоў і быў вызвалены ад паліцэйскага нагляду. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, памёр ад анеўрызмы аорты. 45.

Грыгор'еў — прапаршчык корпуса жандараў. 58.

Грыгор'еў — расейскі вайсковец, маёр кватараванага ў Менску Велікалуцкага пяхотнага палка расейскай арміі. Удзельнічаў у баях з паўстанцамі. 29.

Гутаровіч Мікалай — расейскі вайсковец, удзельнік падаўлення паўстання 1830–31 гг. У 1863 г. — плац-маёр Бабруйскай цытадэлі, палкоўнік. 4.

Гячэвіч Казімір (каля 1845–?) — дваранін, навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанцаў высланы ў Сібір у салдаты. Служыў у 1-м лінейным батальёне. У 1868 г. звольнены з вайсковай службы. 31, 45.

Дабашынскава (Дабашынская) Малання — дваранка Наваградскага павета, сястра Стэфаніі Вайніловіч. За дачыненне да паўстанне выслана на жыхарства ў Ніжагародскую губерню. У 1866 г. знаходзілася ў г. Салікамску Пермскай губерні. 104.

Дабравольскі Міхал — дваранін Менскага павета, чыноўнік канцылярыі Менскага цывільнага губернатара. У 1863 г. — памочнік паўстанцкага начальніка г. Менска. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 12 гадоў катаргі ў рудніках. Маёмасць сканфіскаваная. 59, 67.

Давідовіч Даніла (каля 1845–?) — селянін Ігуменскага павета. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Зняволены ў менскай турме. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду як збеглы з паўстанцкага атрада. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, потым зноў арыштаваны і высланы ў Пскоўскую губерню. 45.

Далькевіч Юльян — дваранін Валынскай губерні. У 1863 г. ваяваў у паўстанцкіх атрадах К. Шалевіча і Ул. Машэўскага. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 4 гады катаргі на заводах. Маёмасць сканфіскаваная. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1879 г. вызвалены ад паліцэйскага нагляду і атрымаў права жыхарства ў любым рэгіёне імперыі, акрамя Літвы-Беларусі. 14.

Даманскі — цёзка Тамаша Даманскага, штабс-капітан расейскай арміі ў адстаўцы. Жыў у Санкт-Пецярбурзе. 79, 81.

Даманскі Тамаш — абшарнік Наваградскага павета, штабс-капітан расейскай арміі ў адстаўцы. Ураджэнец г. Наваградка. Удзельнік Крымскай вайны, паранены пад Севастопалем. Жыў у Санкт-Пецярбурзе. За сувязь з паўстанцкай арганізацыяй высланы ў Томскую губерню. 76, 78, 79, 81, 83, 84, 85, 86, 87, 89, 90, 97, 99.

Дамброўскі Аляксандр (або Леанард) (каля 1845–?) — дваранін, служыў каморнікам. Абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні. Зняволены ў менскай турме. Вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Дамінікоўскі Юзаф (каля 1829–?) — дваранін Ігуменскага павета, пісар станавага прыстава. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе пазбаўлены саслоўных правоў. Маёмасць падлягала канфіскацыі. 45.

Данілаў — вайсковец, прапаршчык кватараванага ў Менску Велікалуцкага пяхотнага палка расейскай арміі. 32.

Данілевіч Ян — дваранін Ігуменскага павета. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 8 гадоў катаргі ў цытадэлях з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Данілоўскі Уладзіслаў (1841–1878) — дзеяч польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Належаў да кіраўніцтва паўстаннем 1863–64 гг. у Польшчы. Удзельнік унутраных інтрыг. Арыштаваны ў выніку правакацыі. Высланы ў Енісейскую губерню. Прадмова.

Даньковіч Цярэнцій (каля 1845–?) — селянін Менскай губерні. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Зняволены ў менскай турме. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду як збеглы з паўстанцкага атрада. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, потым зноў арыштаваны і высланы ў Пскоўскую губерню. 45.

Дарашкевіч Апалінар (каля 1842–?) — незацверджаны дваранін Бабруйскага павета. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. З 1867 г. знаходзіўуся ў Вяцкай губерні. У 1871 г. вызвалены ад нагляду паліцыі і атрымаў права свабоднага пражывання ў любым месцы імперыі, акрамя сталічных губерняў, Польшчы і Літвы-Беларусі. 45, 52.

Дарашэвіч Апалінар — гл. Дарашкевіч Апалінар.

Дародны Фелікс (Феліцыян) — дваранін Віленскай губерні, выхаванец Менскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні са зброяй у руках пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Даўгарукі Васіль (1803–1868) — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, князь, удзельнік падаўлення паўстання 1830–31 гг. У 1853–1856 гг. ваенны міністр. У 1856–1866 гг. галоўны начальнік III Аддзялення Уласнай Ягонай Імператарскай Вялікасці Канцылярыі, шэф жандараў. 1, 2, 4, 5, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 13, 14, 18, 20, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 32, 33, 34, 35, 38, 39, 40, 46, 53, 57, 59, 64, 66, 68, 69, 92, 103, 118, 119.

Дземяновіч Аляксандр (каля 1846–?) — дваранін Менскай губерні. Ваяваў у паўстанцкім атрадзе Б. Святарэцкага і С. Ляскоўскага. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. З 1867 г. знаходзіўся ў Вяцкай губерні. У 1871 г. вызвалены ад нагляду паліцыі і атрымаў права свабоднага пражывання ў любым месцы імперыі, акрамя сталічных губерняў, Польшчы і Літвы-Беларусі. 45, 52.

Дзераваед Іпаліт — гл. Дрэваед Іпаліт.

Дзмітрыеў Барыс — чыноўнік упраўлення Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі ў Вільні. 49.

Дзюлёран Нестар (каля 1825–1868) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху, ураджэнец Варшавы. Чыноўнік на будаўніцтве Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі ў Вільні. У 1862–1863 гг. — паўнамоцны камісар варшаўскага Цэнтральнага паўстанцкага ўрада ў віленскім паўстанцкім камітэце. Ініцыятар т. зв. "белага перавароту" ў віленскім кіраўніцтве паўстаннем. Пазней — дзейнічаў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання жыў у Парыжы. 67.

Дзядоў Павел — расейскі вайсковец, унтэр-афіцэр 1-й лінейнай роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Дмрынеўскі Альгерд (каля 1845–?) — дваранін, навучэнец Менскай гімназіі. Абвінавачаны ў намеры далучыцца да паўстанцаў. Зняволены ў менскай турме. З прычыны недаказанасці абвінавачання вызвалены пад паручальніцтва. 31.

Дмухоўскі (Дмахоўскі?) — дваранін, паводле звестак імперскіх службоўцаў 1863 г., камандзір паўстанцкага атрада ў Менскай губерні. 67.

Драгапула — расейскі вайсковец, падпалкоўнік кватараванага ў Менску Велікалуцкага пяхотнага палка. Удзельнічаў у баях з паўстанцамі. 24.

Држневіч Аляксандр Людамір (каля 1839–?) — чыноўнік палаты Менскага грамадзянскага суда. За дачыненне да паўстання і захоўванне зброі пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 12 гадоў катаргі ў рудніках. Маёмасць падлягала канфіскацыі. 31, 45.

Дрымінскі — абшарнік Менскай губерні, жыў у м. Карэлічы Наваградскага павета. 11.

Дрэваед Іпаліт (каля 1847–?) — дваранін Барысаўскага павета, выхаванец Менскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. З 1864 г. жыў у Омску, займаўся пісьмаводствам. Нежанаты. 45, 52.

Дрэйцэр Абрам — мешчанін г. Менска. 93.

Дубецкі Мар'ян (1838–1926) — польскі гісторык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Належаў да кіраўніцтва паўстаннем 1863–64 гг. у Польшчы. Арыштаваны. Высланы ў Іркуцк, дзе займаўся даследаваннем гісторыі ссыльных палякаў. Прадмова.

Дыбоўская Юзэфа — дваранка, магчыма, жонка Канстанціна Дыбоўскага. За хаванне паўстанцаў ад імперскіх уладаў, дастаўку правіянту і іншую дапамогу інсургентам зняволена ў менскай турме. 45, 52.

Дыбоўскі Канстанцін (каля 1823–?) — абшарнік, магчыма, муж Юзэфы Дыбоўскай. За хаванне братоў-паўстанцаў ад імперскіх уладаў, дастаўку правіянту і іншую дапамогу інсургентам зняволены ў менскай турме. 45, 52.

Дыбоўскі Павел, псеўд. Зарэмба — дваранін Менскай губерні, уладальнік маёнтка Рудзіца Менскага павета, адстаўны падпаручнік або паручнік расейскай арміі. У 1863 г. — паўстанцкі ваенны начальнік Менскага павета, камандзір паўстанцкага атрада. Пасля задушэння паўстання выехаў за мяжу, маёмасць канфіскавана. У 1868 г. пры спробе вярнуцца на радзіму з падробленымі дакументамі арыштаваны, высланы ў Архангельскую губерню. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, пасля амністыі ў сярэдзіне 1870–х гг. вярнуўся на радзіму. Жыў у Слуцкім і Мазырскім паветах. 27, 67.

Еліоза Раман — фельдфебель 1-й стралковай роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка расейскай арміі. 93.

Есьман Вінцэнт (каля 1842–?) — дваранін. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Потым вызвалены. 52.

Есьман Генрых — дваранін Ігуменскага павета, брат Пятра і Рудольфа Есьманаў. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу на заводы ў Іркуцкую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Пасля амністыі і вяртання шляхецкіх правоў атрымаў дазвол на жыхарства ў Польшчы. Жыў у Варшаве. 45, 52.

Есьман Пётр (1835–?) — дваранін Ігуменскага павета, брат Генрыха і Рудольфа Есьманаў. Паручнік расейскай арміі ў адстаўцы. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада. Пазбаўлены чыну, саслоўных правоў і высланы ў Сібір на 12 гадоў катаргі ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. Пасля амністыі ў 1870-х гг. вярнуўся на радзіму. 28, 29, 45, 52.

Есьман Рудольф (каля 1841–?) — абшарнік Ігуменскага павета, брат Генрыха і Пятра Есьманаў. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Ефімовіч Адольф (каля 1845–?) — сельскі абывацель, селянін Менскай губерні. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Зняволены ў менскай турме. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду як збеглы з паўстанцкага атрада. 45.

Жаброўскі Апалінар (каля 1816–?) — абшарнік, верагодна, брат Ігната Жаброўскага. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. 45.

Жаброўскі Ігнат — абшарнік, абшарнік, верагодна, брат Апалінара Жаброўскага. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. 45, 52.

Жалязоўскі Юлій (каля 1843–?) — дваранін Менскай губерні, дробны чыноўнік (пісар). Падчас паўстання быў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Захоплены ў палон імперскімі войскамі і зняволены ў менскай турме. Высланы ў салдаты ў Сібір. Служыў у IV лінейным батальёне. Пасля 1868 г. жыў ва Ўсць-Каменагорску. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1876 г. працаваў пісарам у Барнауле. 45.

Жанета Георгій — дваранін іншаземнага паходжання. Жыў у г. Слуцку. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Нежанаты. 45, 52.

Жаўток Апалінар (каля 1835–?) — дваранін. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Потым вызвалены. Магчыма, арыштаваны паўторна. 45.

Жмагінскі Ян — гл. Жмачынскі Ян.

Жмачынскі (Жмагінскі) Ян (каля 1831–?) — дваранін, шараговец Маскоўскага лейб-драгунскага палка ў адстаўцы. За ўдзел у паўстанні са зброяй у руках расстраляны ў Менску. Маёмасць канфіскаваная. 31, 45.

Жукоўскі Дамінік (каля 1834–?) — дваранін Менскай губерні, канцылярыст Менскай палаты крымінальнага суда. За захоўванне зброі абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні, пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 12 гадоў катаргі ў рудніках. 31, 45.

Жукоўскі Юзаф, псеўд. Каса (?–1863) — афіцэр артылерыі ў адстаўцы. Камандзір крычаўскага паўстанцкага атрада. З-за малалікасці атрада адмовіўся ад першапачатковага плану захопу арсенала ў Крычаве. Загінуў у сутычцы з расейскімі войскамі. 61.

Жыбертовіч Адэльберт Фелікс (каля 1833–?) — дваранін. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні некаторы час утрымліваўся ў турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Жыбуртовіч Уладзіслаў (каля 1838–?) — дваранін, валасны пісар. Па падазрэнні ў палітычнай нядобранадзейнасці зняволены ў слуцкай або менскай турме. Потым вызвалены. 31, 45, 52.

Жыткоў Аляксандр — расейскі вайсковец. У 1863 г. — начальнік паліцэйскага ўпраўлення Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі ў Вільні, палкоўнік корпуса жандараў. 58.

Забалоцкі Васіль (1807–1878) — расейскі вайсковы дзеяч, удзельнік задушэння паўстання 1830–31 гг. У 1863 г. — часовы вайсковы губернатар Менскай губерні, генерал-лейтэнант. 34, 54, 70, 71.

Заленскі Апалінар — дваранін Ігуменскага павета. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. 45, 52.

Зарэцкі (Заржецкі) Міхал (каля 1833–?) — незацвярджаны дваранін Менскай губерні, сталяр. Жыў у Менску. За агітацыю на карысць паўстання высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Захаў — гл. Зыкаў Сяргей.

Звяждоўскі Людвік, псеўд. Тапор (1829–1864) — ураджэнец Вільні, вайсковец, выпускнік расейскай Акадэміі Генеральнага штаба. Напярэдадні паўстання служыў ад'ютантам пры віленскім генерал-губернатары У. Назімаве, пазней накіраваны ў Маскву. У паўстанні — ваенны начальнік Магілёўскага ваяводства, арганізатар атакі на павятовы горад Горкі. Пасля дзейнічаў у Польшчы. Ваенны начальнік Сандамірскага ваяводства. Узяты ў палон падчас бітвы за г. Апатаў. Павешаны. 61.

Згарэльскі (Згаржэльскі) Эдуард (каля 1838–?) — дваранін Рэчыцкага павета. Дробны чыноўнік (канцылярыст) Менскага павятовага паліцэйскага ўпраўлення. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Змачынскі Сымон (каля 1833–?) — вольны селянін. За ўдзел у паўстанні арыштаваны і высланы ў арыштанцкія роты. Маёмасць падлягала канфіскацыі. 31, 45.

Зубаў Іван — унтэр-афіцэр 8-й лінейнай роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Зыкаў Сяргей (1830–?) — расейскі вайсковец, генерал, журналіст, выдавец. У 1863 г. у званні падпалкоўніка Генеральнага Штаба ўдзельнічаў у баях з паўстанцамі. Пазней — галоўны рэдактар газеты "Русский инвалид", часопіса "Русская старина". 38.

Іваноў Філат — унтэр-афіцэр 8-й лінейнай роты 119-га Каломенскага палка, кватараванага ў Менску. 93.

Іваноўскі Міхал (каля 1843–?) — дваранін Менскай губерні. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Працаваў кавалём, чорнарабочым. Бессямейны. 31, 45.

Іваноўскі Пётр (каля 1843–?) — дваранін. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме і аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45, 52.

Іваноўскі Тамаш (каля 1813–?) — дваранін Менскага павета, лекар з вольнай практыкай. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1868 г. пераведзены пад нагляд паліцыі ў Кастрамскую губерню. 45, 52.

Івашкевіч Дамінік (каля 1786–?) — дваранін. Падчас паўстання арыштаваны і зняволены ў менскай турме па справе аб забойстве інсургентамі станавага прыстава А. Ляцкага. Потым вызвалены. 52.

Івашкевіч Зіновій (Зеніслаў) — дваранін Ігуменскага павета. Жыў у маёнтку Феліцыянава. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у г. Енісейску. У 1869 г. пераведзены пад нагляд паліцыі ў г. Царовакакшайск Казанскай губерні. Не жанаты. Пасля амністыі ў 1870-х гг. атрымаў дазвол на свабоднае жыхарства ў любым месцы імперыі, акрамя сталічных губерняў і Літвы-Беларусі. Жыў у Варшаве. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, праз некалькі гадоў атрымаў дазвол пераехаць на радзіму. 45, 52.

Ігнатовіч Пётр — дваранін Вілейскага павета, памочнік лоўчага. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні зняволены ў менскай турме. Потым вызвалены. 52.

Інгялевіч Вінцэнт — пісьмавод вількамірскага павятовага маршалка шляхты. За дачыненне да паўстання высланы ў Томскую губерню. 102.

Іодка Рудольф (каля 1842–?) — абшарнік Менскага павета. Па падазрэнні ў сувязях з паўстанцамі зняволены ў менскай турме. Потым вызвалены пад паручальніцтва. 45, 52.

Ісаевіч — скарбавы селянін у м. Карэлічы. 11.

Кабылінскі — штабс-капітан расейскай службы, начальнік Ігуменскага жандарскага ўпраўлення. 96.

Кавалеўскі Вінцэнт — ксёндз бернардынскага кляштара ў м. Датна Ковенскага павета, за прыналежнасць да палітычных беспарадкаў высланы ў Табольскую губерню. 102.

Кавалеўскі, псеўд. Каваль? — кіраўнік групы паўстанцаў з г. Менска. Магчыма, ініцыятар стварэння і камандзір атрада. 96.

Каваль — псеўданім. Верагодна, сапраўднае прозвішча — Кавалеўскі. Паводле дадзеных расейскіх службоўцаў, камандзір паўстанцкага атрада. 67.

Кавецкі Канстанцін (каля 1845–?) — аднадворац (дваранін?) Барысаўскага павета. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, выхаванец Менска-Магілёўскай рымска-каталіцкай семінарыі. Падчас паўстання далучыўся да атрада Б. Святарэцкага і С. Ляскоўскага. Арыштаваны і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Кажэўнікаў Андрэй Львовіч (1802–1867) — расейскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч. Сябра Паўночнага таварыства. За ўдзел у дзекабрысцкім руху высланы на службу ў сібірскія войскі. У 1843 г. — маёр корпуса ляснічых у Пскове. У 1860–1862 гг. — упраўляючы Палаты дзяржаўных маёмасцяў у Гародні. У 1863–1864 гг. — Менскі цывільны губернатар. 37.

Казакевіч Вінцэнт (каля 1833–?) — дваранін. Па падазрэнні ў непадпарадкаванні імперскім уладам і знявазе асобы імператара зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Казакевіч Юзаф — селянін. Абвінавачаны ў дастаўцы паўстанцам правіянту і зняволены ў менскай турме. Потым прызнаны невінаватым. Вызвалены. 45.

Казакевіч Юльян (каля 1839–?) — мешчанін. За далучэнне да паўстанцкага атрада зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Казела Вінцэнт, гл. Козел-Паклеўскі Вінцэнт.

Казімірскі (Кізімірскі) Аляксандр (каля 1823–?) — аднадворац Барысаўскага павета. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Высланы ў арыштанцкія роты цывільнага ведамства Разанскай губерні. Маёмасць сканфіскаваная. 31, 45.

Казлоўскі Міхал (каля 1836–?) — дваранін Менскай губерні, брат Яна Казлоўскага. Лекар з вольнай практыкай. За прыналежнасць да паўстанцкай арганізацыі арыштаваны і высланы пад паліцэйскі нагляд на жыхарства ў Алонецкую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у г. Аланцы. Паводле атэстацыі паліцыі, паводзіў сябе вельмі сціпла. Ажаніўся з Леванцінай, у 1868 г. у іх былі двухгадовы сын Эдуард і двухмесячная дачка. 31, 45, 52.

Казлоўскі Фёдар (каля 1842–?) — селянін. Па падазрэнні ў дачыненні да паўстання зняволены ў менскай турме. Потым вызвалены як невінаваты. 45.

Казлоўскі Ян (каля 1834–?) — дваранін Менскай губерні, брат Міхала Казлоўскага. Чыноўнік Менскай палаты грамадзянскага суда. За прыналежнасць да паўстанцкай арганізацыі арыштаваны. Высланы на жыхарства ў Пермскую губерню. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1871 г. жыў у Алонецкай губерні, дзе атрымаў частковую амністыю з дазволам жыць у любым месцы імперыі, акрамя сталічных губерняў і Літвы-Беларусі. 31, 45, 52.

Календа — дваранін, жыў у Ігуменскім павеце. 96.

Каліноўскі Канстанцін, псеўд. Хамовіч, Макарэвіч, Ігнат Вітаженец, (1838–1864) — беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–64 гг. у Летуве і Беларусі, паўнамоцны камісар Літвы. Павешаны ў Вільні. 57, 59, 67.

Калянкевіч Аляксандр — абшарнік Наваградскага павета, адстаўны чыноўнік. Уладальнік маёнтка Льнянікі (Льнянка). Прадмова, 120.

Камінскі (Каменскі) Міхал (каля 1842–?) — чыноўнік Менскай палаты грамадзянскага суда. За далучэнне да паўстанцкага атрада высланы ў Пермскую губерню. Паводле некаторых звестак, у далейшым прысуд быў зменены на высылку ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Камінскі Адам (каля 1832–?) — аднадворац, фельчар Ігуменскага гарадскога шпіталя. За дачыненне да паўстання зняволены ў менскай турме. Аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45.

Камоцкі Клімент (каля 1843–?) — селянін Віленскай губерні. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Арыштаваны і высланы ў Смаленскую арыштанцкую роту. 52.

Камянецкі Уладзіслаў (каля 1838–?) — ксёндз, вікарый касцёла ў м. Пяршаі Менскага павета. За непадпарадкаванне імперскім уладам, агітацыю сярод сялян на карысць паўстання і іншыя "нядобранадзейныя" дзеянні аддадзены пад ваенна-палявы суд, пазбаўлены ўсіх правоў і высланы на катаргу. Маёмасць падлягала канфіскацыі. 45.

Канапасевіч Даніла (1832–1863) — святар праваслаўнага прыходу ў в. Багушэвічы Ігуменскага павета. Актыўна спрыяў імперскім уладам. Пакараны паўстанцамі смерцю. 33.

Канапацкі (Канапіцкі) Каспер (каля 1823–?) — не пацверджаны дваранін. За сувязь з паўстанцамі зняволены ў менскай турме. 45, 52.

Канапацкі Геранім (каля 1798–?) — дваранін Барысаўскага павета, ляснік. Зняволены ў менскай турме па абвінавачанні ў дастаўцы паўстанцам правіянту. Пазней вызвалены пад таемны паліцэйскі нагляд. 45, 52.

Канапіцкі Каспер — гл. Канапацкі Каспер.

Канткоўскі Вінцэнт (каля 1833–?) — дваранін Віленскага павета, аконам маёнтка Мануйлы, арандаванага дваранінам Радзевічам. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Арыштаваны, пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў арыштанцкія роты. Паводле звестак Дз. Матвейчыка — высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Карабановіч Мацвей (каля 1843–?) — аднадворац Ігуменскага павета. За дачыненне да паўстання высланы ў Яраслаўскую арыштанцкую роту. Маёмасць сканфіскаваная. 45, 52.

Каранеўскі (Каржанеўскі) Антон (каля 1842–?) — дваранін Слуцкага павета. Аконам маёнтка Цна Менскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Карказовіч Гектар (Віктар) (1819–1866) — абшарнік Ігуменскага павета, штабс-ротмістр у адстаўцы. У 1863 г. выконваў абавязкі паўстанцкага часовага вайсковага начальніка Менскага ваяводства. Камандаваў паўстанцкімі атрадамі. Схоплены імперскімі войскамі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 15 гадоў катаргі ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. Памёр у Санкт-Пецярбургу ад тыфу па дарозе ў высылку. 25, 38, 45, 52.

Карніловіч Гектар (каля 1828–?) — сын обер-афіцэра. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, валасны пісар у м. Пухавічы Ігуменскага павета. Крытычна ставіўся да некаторых дзеянняў імперскай адміністрацыі падчас паўстання. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ў сувязях з інсургентамі. 31.

Карэва Антон (?) — расейскі вайсковец, палкоўнік. У 1864 г. камандзір кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага пяхотнага палка. 92, 93.

Каса — псеўданім. Гл. Жукоўскі Юзаф.

Касоўскі Ян (каля 1845–?) — мешчанін г. Менска. За намер далучыцца да паўстанцкага атрада высланы ў Яраслаўскую арыштанцкую роту. 45.

Кастравіцкі Караль (1814–1874) — абшарнік Менскага павета, уладальнік маёнтка Малыя Навасёлкі, бацька Казіміра Кастравіцкага (Каруся Каганца). Паўстанцкі рэферэнт (зборшчык падаткаў) у Менскім павеце. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у Табольскай губерні. 59.

Катлоўскі Сільвестр (каля 1845–?) — селянін. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе зняволены ў менскай турме. Пазней вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Каўфман Канстанцін (1818–1882) — расейскі вайсковы дзеяч, генерал-ад'ютант. Удзельнік вайны на Каўказе. Дырэктар канцылярыі ваеннага міністэрства Расейскай імперыі. У 1865–1867 гг займаў пасаду віленскага генерал-губернатара і камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі, працягваў праграму русіфікацыі Беларусі. Пасля прызначаны камандуючым Туркестанскай ваеннай акругі, дзе камандаваў заваяваннем тэрыторыяў сучасных Туркменістана і Узбекістана. Памёр і пахаваны ў Ташкенце. 112.

Кац Янкель (каля 1810–?) — селянін. Западозраны ў дастаўцы правіянту паўстанцам. 31, 45.

Кацярына II (1729–1796) — расейская імператрыца (1762–1796), жонка і наступніца Пятра III, маці Паўла I. Падчас яе царавання ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была анэксаваная Расеяй. 117.

Качынскі Ян (каля 1806–?) — дваранін Ігуменскага павета. За дачыненне да паўстання першапачаткова высланы ў Наўгародскую губерню. Пазней, паводле звестак Дз. Матвейчыка, прысуд зменены на высылку ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Кашыц Канстанцін (1828–1881) — буйны землеўласнік, абшарнік Наваградскага і Лідскага паветаў. Чыноўнік па цывільным ведамстве. Аўтар вершаваных сатыр. У 1863 г. — паўстанцкі цывільны начальнік Наваградскага павета. Пасля арышту супрацоўнічаў са следствам. Высланы ў Казанскую або Ніжагародскую губерню. Маёмасць падлягала абавязковаму продажу. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1869 г. жыў у г. Рызе. У 1880 г. — на радзіме. 97, 98.

Кашэўскі Гаўрыла (каля 1797–?) — дваранін Барысаўскага павета, брат Франца Кашэўскага. Падчас паўстання арыштаваны за неданясенне за неданясенне пра гаспадара арандаванага братам фальварка Леанарда Бачызмальскага, які ўдзельнічаў у паўстанні і хаваўся ад імперскіх уладаў. Асуджаны на высылку ў Казанскую губерню. 45, 52.

Кашэўскі Франц (каля 1800–?) — дваранін Барысаўскага павета, брат Гаўрылы Кашэўскага. Падчас паўстання арыштаваны за неданясенне пра гаспадара арандаванага ім фальварка Леанарда Бачызмальскага, які ўдзельнічаў у паўстанні і хаваўся ад імперскіх уладаў. На следстве здолеў давесці сваю невінаватасць. Вызвалены. 45, 52.

Кільберг — наглядчык паштовай станцыі ў в. Лышча Пінскага павета. 7.

Кісялеўскі — ямшчык на паштовым шляху Бабруйск – Ігумен. 21.

Клаўдзецкі Ян (каля 1835–?) — ксёндз. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Параненым узяты ў палон. Аддадзены пад суд. 45, 52.

Клімаў Ян (каля 1843–?) — селянін Ігуменскага павета, сын жаўнера. Арыштаваны за ўдзел у паўстанні. Пазней вызвалены як збеглы з паўстанцкага атрада. 45.

Клімовіч Вінцэнт (каля 1830–?) — скарбавы селянін Наваградскага павета, валасны пісар. За сувязь з паўстаннем высланы ў Сібір. Маёмасць сканфіскаваная. 31, 45, 52, 67.

Клочка Феліцыян (каля 1834–?) — мешчанін. За агітацыю на карысць паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы на пасяленне ў Самарскую губерню. 45.

Клюкоўскі Алаізій (каля 1803–?) — абшарнік Менскага павета, уладальнік маёнтка Марцінкевічы. Арыштаваны па падазрэнні ў сувязях з паўстанцамі. Падазрэнні не пацвердзіліся. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Клюкоўскі Ваўрынец — дваранін Наваградскага павета, брат Канстанціна Клюкоўскага. Студэнт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1863 г. ваяваў у паўстанцкім атрадзе К. Шалевіча. Схоплены сялянамі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 14.

Клюкоўскі Канстанцін — дваранін Наваградскага павета, брат Ваўрынца Клюкоўскага. Студэнт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1863 г. ваяваў у паўстанцкім атрадзе К. Шалевіча. Схоплены сялянамі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 14.

Клямята Эдуард (каля 1843–?) — селянін. За ўдзел у паўстанні аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы ў Яраслаўскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Кодзь (Коць) Адам (каля 1840–?) — дваранін Ашмянскага павета. За дачыненне да паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. Маёмасць секвестраваная. 45.

Кодзь Леанід (Леанард) (каля 1844–?) — абшарнік Барысаўскага павета. Жыў у маёнтку Заполле. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Узяты ў палон імперскімі войскамі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы шарагоўцам ў Амурскія батальёны. Маёмасць канфіскаваная. 45.

Козел Аўгуст (каля 1844–?) — дваранін Віленскай губерні. Жыў у маёнтку Баркоўшчына Вілейскага павета. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Параненым узяты ў палон. Асуджаны на пазбаўленне саслоўных правоў і 4 гады катаргі на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 52.

Козел Фадзей (каля 1843–1873?) — аднадворац Менскага павета. За ўдзел у паўстанні высланы ў Калужскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. Паводле некаторых звестак, высланы ў Омскую губерню, дзе памёр у 1873 г. 45, 52.

Козел-Паклеўскі Вінцэнт, псеўд. Сервіч (1839–1863) — дваранін вілейскага павета, вайсковы інжынер, выпускнік Мікалаеўскай інжынернай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. У 1863 г. паўстанцкі ваенны начальнік Вілейскага павета, камандзір паўстанцкага атрада. Загінуў у баі. 32, 67.

Колесаў Уладзімір — расейскі вайсковец, выпускнік Берасцейскага кадэцкага корпуса, афіцэр Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі. Звязаны з рэвалюцыйным рухам. 57.

Конан Андрэй (каля 1838–?) — селянін Вілейскага павета. Падчас паўстання апынуўся ў атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Паводле адных звестак, узяты імперскімі войскамі ў палон параненым, паводле іншых — уцёк з атрада. Знаходзіўся пад следствам. Вызвалены пад паручальніцтва. 45, 52.

Корбут Ануфрый (каля 1819–?) — аднадворац. Арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Потым вызвалены. 45, 52.

Корбут Іардан (каля 1835–?) — дваранін Ігуменскага павета, брат Юзафа Корбута. Служыў чыноўнікам па цывільным ведамстве. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Іркуцкую губерню на катаргу на заводах. Маёмасць сканфіскаваная. У 1871 г. па амністыі яму вернутыя саслоўныя правы. У 1880 г. вярнуўся на радзіму. 45, 52.

Корбут Юзаф (каля 1842–?) — дваранін Ігуменскага павета, брат Іардана Корбута. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір. У 1871 г. саслоўныя правы вернутыя. З 1882 г. — на радзіме. 45, 52.

Корбут Ян — дваранін Ігуменскага павета. Абвінавачаны ў сувязях з паўстанцамі. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, высланы ў Табольскую губерню. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму. 45, 52.

Коць Адам — гл. Кодзь Адам.

Краеўскі — псеўданім. Гл. Сабалеўскі.

Кракаўскі — псеўданім. Гл. Траўгут Рамуальд.

Красоўскі Іасафат (каля 1821–?) — дваранін Менскага павета. Арыштаваны па абвінавачанні ў агітацыі сялянаў не працаваць на абшарнікаў. Пазней з-за недаказанасці абвінавачання вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Красоўскі Ціт (каля 1844–?) — дваранін Пінскага павета, каморнік. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 4 гады катаргі на заводах. Маёмасць канфіскаваная. 45, 52.

Кроль — купец, пастаўшчык дроў. Жыхар г. Менска. 93.

Крупскі Баніфацый (каля 1823–?) — абшарнік Ігуменскага павета, жыў у г. Ігумене. За сувязі з паўстанцкай арганізацыяй высланы на катаргу з пазбаўленнем саслоўных правоў і канфіскацыяй маёмасці. У сярэдзіне 1870–х гг. вярнуўся на радзіму. 31, 45.

Крушынскі Вінцэнт — мешчанін г. Менска, упраўляючы маёнтка Каралішчавічы абшарніка Караля Прушынскага. Разам з гаспадаром маёнтка арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Потым вызвалены. 45.

Крываносаў — следчы, старшыня Ігуменскай следчай камісіі. 96.

Крыгштэйн (Крыкштэйн) Аляксандр (каля 1846–?) — дваранін Менскай губерні. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Крыжаноўскі (Кржыжаноўскі) Дамінік (каля 1837–?) — дваранін Наваградскага павета, чыноўнік піцейнага (акцызнага) аддзялення Менскай скарбавай палаты. За актыўны ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу на заводах. Маёмасць сканфіскаваная. 31, 45.

Крыжаноўскі Мікалай (1818–1888) — расейскі вайсковец, генерал-ад'ютант. Выпускнік атылерыйскай вучэльні. Удзелнік Крымскай вайны. У 1864 г. выконваў абавязкі памочніка віленскага генерал-губернатара і камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі М. Мураўёва. У 1865 г. прызначаны арэнбургскім генерал-губернатарам. У сувязі з выяўленымі ў 1881 г. злоўжываннямі адпраўлены ў адстаўку. Займаўся літаратурнай дзейнасцю. 119.

Крыштоф Каспер (каля 1845–?) — жыхар г. Менска, сын жаўнера. За дачыненне да паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы на катаргу ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Крэйбіх Людвіг — дваранін, гарадавы доктар г. Цельшы Ковенскай губерні. За дачыненне да паўстання высланы на жыхарства ў Томскую губерню. 102.

Кукін Ян — дваранін, навучэнец Менскай гімназіі. Жыў у г. Бабруйску. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Кулікоўскі Марцін — псеўданім. Гл. Чаховіч Ян.

Куроўскі Раймунд — абшарнік Віленскай губерні, уласнік фальварка Свечкі Вілейскага павета. Па падазрэнні ў спачуванні і дапамозе паўстанцам прысуджаны да секвестру маёмасці. 12.

Кучэўскі Эдмунд(?) — дваранін, афіцэр расейскай арміі. Удзельнік вайны на Каўказе. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада. 35, 67.

Кялчэўскі Канстанцін — абшарнік Ігуменскага павета, брат Яна Кялчэўскага. Адстаўны чыноўнік па цывільным ведамстве. Уладальнік (сумесна з братам) маёнтка Якшыцы. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Кялчэўскі Ян (каля 1829–?) — абшарнік Ігуменскага павета, брат Канстанціна Кялчэўскага. Уладальнік (сумесна з братам) маёнтка Якшыцы. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Кярсноўскі Пётр (каля 1815–?) — абшарнік Барысаўскага павета. За ўдзел у супраціве і агітацыю сярод сялянаў і іншых жыхароў на карысць паўстання асуджаны на пазбаўленне саслоўных правоў і высылку на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Ланькова Леакадзія (каля 1803–?) — дваранка. За хаванне ад імперскіх уладаў А. Антушэвіча зняволеная ў менскай турме. 45, 52.

Лапіцкая Юзафіна (Юзэфа) — абшарніца Менскага павета, жонка Гектара Лапіцкага. 113.

Лапіцкі Гектар — абшарнік Менскага павета, уладальнік маёнтка Пціч. Вольны слухач Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Чыноўнік па цывільным ведамстве. Пасля выезду на эміграцыю Карнеля Пялікшы ў кастрычніку 1863 г. — паўстанцкі цывільны начальнік Менскага ваяводства. Арыштаваны. Даў падрабязныя паказанні. Пазбаўлены саслаўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Праз некаторы час пераведзены ў Кастрамскую губерню. Вярнуўся на радзіму. 59, 67, 113.

Лапіцкі Міхал (каля 1834–?) — абшарнік. Западозраны ва ўдзеле ў паўстанні, утрымліваўся падчас следства ў менскай турме. 45, 52.

Лаўр Казімір (каля 1838–?) — скарбавы селянін Вілейскага павета. За намер далучыцца да паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45.

Лашкевіч Феліцыян (?–1863) — ксёндз у г. Наваградку. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада. Загінуў у баі. Маёмасць сканфіскаваная. 14, 15, 67.

Лебядзінскі Антон — гарадавы доктар у г. Саколка Гарадзенскай губерні. Западозраны ў палітычнай нядобранадзейнасці, высланы ў Томскую губерню. 102.

Лемяшэўскі Ян (каля 1820–?) — дваранін. Жыў у маёнту Серпутова абшарніка Ц. Рагоўскага. Па справе агітацыі гаспадара маёнтка на карысць паўстання высланы на жыхарства ў Тамбоўскую губерню. 31, 45.

Ленскі Зянон — абшарнік Менскага павета. Скончыў курс Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1863 г. — паўстанцкі камісар Менскага павета. Пазбаўлены саслаўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 59.

Ленскі Канстанцін(?) (каля 1840–?) — абшарнік Менскага павета, студэнт. Магчыма, брат Зянона Ленскага. Паўстанцкі рэферэнт (зборшчык падаткаў). Пазбаўлены саслаўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, пасля амністыі вярнуўся на радзіму. 59.

Лівен Вільгельм (каля 1800–1880) — расейскі вайсковы дзеяч, генерал-ад'ютант, барон. Выпускнік Дэрпцкага ўніверсітэта. Удзельнік Турэцкай вайны 1828–29 гг., падаўлення паўстання 1830–31 гг. У 1861–1864 гг. — рыжскі, ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі генерал-губернатар. 119.

Ліхадзіеўскі Баляслаў — дваранін Менскай губерні. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, выхаванец Слуцкай гімназіі. За сувязь з паўстаннем пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню. Маёмасць канфіскаваная. 45, 52.

Ліхадзіеўскі Юзаф (каля 1831–?) — дваранін, брат Яна Ліхадзіеўскага. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні знаходзіўся пад следствам. Доказаў для абвінавачання не знойдзена. Вызвалены. 52.

Ліхадзіеўскі Ян (каля 1828–?) — дваранін, брат Юзафа Ліхадзіеўскага. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні знаходзіўся пад следствам. Доказаў для абвінавачання не знойдзена. Вызвалены. 52.

Лосеў Аляксандр (1819–1885) — расейскі вайсковец, удзельнік Крымскай вайны, у 1863 г. у Вільні штаб-афіцэр корпуса жандараў у чыне падпалкоўніка, затым палкоўніка. Загадам М. Мураўёва быў камандзіраваны ў Менск для раскрыцця мясцовай паўстанцкай арганізацыі. У выніку менская канспіратыўная сетка была ліквідавана, што пацягнула канчатковае знішчэнне віленскага паўстанцкага цэнтра. У 1864 г. узначаліў Віленскую Асобую следчую камісію. Прадмова, 53, 54, 59, 64, 66, 67, 69, 70, 71.

Лукашэвіч Баляслаў (каля 1827–?) — абшарнік Ігуменскага павета. Па падазрэнні ў дачыненні да паўстання арыштаваны. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Доказаў абвінавачання не знойдзена. Вызвалены. 45, 52.

Лукашэвіч Франц (каля 1838–?) — дваранін Гарадзенскай (?) губерні, стралок 1-га Сакольскага лясніцтва (?). Арыштаваны па абвінавачанні ў саўдзеле с абшарнікам К. Дыбоўскім у справе падтрымкі паўстанцаў. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Высланы ў Разанскую арыштанцкую роту з пазбаўленнем саслоўных правоў і канфіскацыяй маёмасці (?). 45, 52.

Лысенка Аркадзь(?) — судовы следчы. 93.

Любічанкоўскі Браніслаў (каля 1819–?) — шляхціц Менскага павета, лекар. Выпускнік Менскай гімназіі. Падчас навучання ў Медыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні ўдзельнічаў у дзейнасці "Дэмакратычнага таварыства" Ф. Савіча. Арыштаваны, знаходзіўся ў зняволенні каля двух гадоў. Пасля вызвалення скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. У сярэдзіне 1840–х гг. вярнуўся ў Менск. У 1863 г. — старэйшы доктар гарадскога шпіталя і Менскіх дабрачынных устаноў. За дачыненне да паўстанцкай арганізацыі высланы разам з сям'ёй у Алонецкую губерню. У 1871 г. часткова амніставаны і вызвалены з-пад паліцэйскага нагляду. Жыў у г. Аланцы. Служыў гарадскім і павятовым доктарам. У 1875 г. атрымаў дазвол жыць на радзіме. 31, 45.

Ляндсберг Альгерд (каля 1834–?) — ураджэнец Свянцянскага павета, адстаўны капітан расейскай арміі. У 1863 г. быў звязаны з паўстанцамі. Паводле некаторых звестак, паведамляў ім пра перамяшчэнні імперскіх войскаў. Арыштаваны і аддадзены пад ваенна-палявы суд. 119.

Ляскоўскі Станіслаў, псеўд. Собек (1840–?) — дваранін, выпускнік Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, падпаручнік 1-й артылерыйскай брыгады расейскай арміі. Далучыўся да паўстанцаў. Паўстанцкі вайсковы начальнік Менскага ваяводства, камандаваў атрадам Баляслава Святарэцкага. Пасля задушэння паўстання — на эміграцыі. 22, 39, 57, 67.

Ляснеўскі Юзаф — абшарнік, міравы пасярэднік Быхаўскага павета. За палітычную нядобранадзейнасць высланы ў Алонецкую губерню. Маёмасць падлягала абавязколваму продажу. Прадмова, 61, 62.

Ляцкі Адам (?–1863) — станавы прыстаў Барысаўскага павета. Вёў актыўную барацьбу з праціўнікамі імперскіх уладаў. Забіты паўстанцамі. 46.

Магільніцкі Юрый — абшарнік Менскай губерні уладальнік маёнтка Філіповічы Слуцкага павета, выпускнік Дэрпцкага ўніверсітэта. Пэўны час жыў за мяжой. Вярнуўшыся на радзіму актыўна займаўся гаспадарчай працай ва ўласным маёнтку У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Слуцкага павета. Высланы ў Сібір. Маёмасць канфіскавана. Пакаранне адбываў у Іркуцку. З 1869 г. жыў у Польшчы. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1876 г вярнуўся на радзіму. 59, 67.

Маеўскі Канстанцін, (каля 1815–?) — абшарнік Наваградскага павета. За прыналежнасць да паўстанцкай арганізацыі высланы ў Томскую губерню. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму. 97, 99.

Маеўскі Караль (1833–1897) — польскі палітычны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–64 гг. у Польшчы, высланы ў Сібір. Прадмова.

Мазура Павел — вольны селянін. Знаходзіўся пад следствам па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 52.

Майсюк Ян (каля 1843–?) — селянін. Абвінавачваўся ў саўдзеле з абшарнікам М. Лапіцкім па справе ўдзелу ў паўстанні. Вызвалены. 45, 52.

Макоўскі Аляксандр (каля 1820–?) — дваранін Менскай губерні, сталяр. За агітацыю сваіх працаўнікоў далучыцца да паўстання і асабісты ў ім удзел пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу на заводах. Маёмасць скафіскаваная. 31, 45.

Малевіч — святар праваслаўнага прыходу ў в. Колбча Ігуменскага павета. 27.

Малевіч (Малевічава) — дваранка, звязаная з паўстанцкім рухам. 96.

Малевіч Віктар (каля 1815–?) — ксёндз м. Бярэзіна Ігуменскага павета. Арыштаваны па абвінавачанні ў дачыненні да паўстання. Высланы пад нагляд паліцыі ў Пензенскую губерню. Паводле зкестак Дз. Матвейчыка, у 1871 г. вызвалены ад паліцэйскага нагляду. 45, 52.

Малевічава — гл. Малевіч.

Малінары Юльян — падданы Італіі. За нядобранадзейнасць высланы з Расейскай імперыі. 72.

Маліноўскі Казімір (каля 1841–?) — дваранін Менскай губерні, валасны пісар Пархімкаўскай воласці. Жыў у г. Бабруйску. За чытанне сялянам "бунтоўнай" літаратуры пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір. Маёмасць сканфіскаваная. 31, 45.

Маліноўскі Уладзіслаў — гл. Малішэўскі Уладзіслаў.

Маліноўскі Юстын (каля 1828–?) — дваранін Менскай губерні. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, арандатар фермы ў в. Вольберавічы Барысаўскага павета. За ўдзел у паўстанні высланы ў Арэнбургскую губерню або ў Сібір з пазбаўленнем саслоўных правоў і канфіскацыяй маёмасці. 45.

Малішэўскі Уладзіслаў (каля 1834–?) — дваранін Менскага павета. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе С. Ляскоўскага. Параненым узяты ў палон імперскімі войскамі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір. Маёмасць кафіскаваная. 45, 52.

Малькевіч Ігнат — гл. Мількевіч Ігнат.

Мантыграндзі Юльян (каля 1819–?) — чыноўнік. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Вызвалены. 52.

Мануйленка — у 1863 г. паштальён у г. Бабруйску. 19.

Манюшка Адам (1796–1881) — абшарнік Барысаўскага павета, уладальнік маёнтка Замошша. Арыштаваны за агітацыю сялянаў на карысць пераходу ў каталіцтва і паўстання, а таксама знойдзеныя ў яго паперы "бунтоўнага" зместу. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Арэнбургскую губерню. Маёмасць кафіскаваная. 31, 45, 100.

Маржанскі Вінцэнт (каля 1843–?) — дваранін. Арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Маркевіч Восіп — старэйшы доктар Гарадзенскай акруговай лякарні. За сувязь з паўстаннем высланы на жыхарства ў Пермскую губерню. 100.

Марні — граф. Верагодна, маецца на ўвазе Шарль дэ Марні — французскі палітык і фінансіст, які ў 1856–1857 гг. быў паслом Францыі ў Расеі. 118.

Марціноўскі Баляслаў — дваранін. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню. Маёмасць скафіскаваная. 45, 52.

Марчанка Іларыён (каля 1843–?) — дваранін Менскай губерні, сын обер-афіцэра. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў канцылярскім чыноўнікам. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір. Маёмасць скафіскаваная. 45, 52.

Масальскі Ян (каля 1846–?) — абшарнік Ігуменскага павета, уладальнік маёнтка Божы Дар. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір. Маёмасць кафіскаваная. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, жыў у Енісейскай губерні, у 1868 г. быў пераведзены ва Ўфу. У сярэдзіне 1870–х гг. атрымаў дазвол на вяртанне з высылкі. Пасяліўся ў Варшаве. 45, 52.

Матусевіч Антон (каля 1841–?) — дваранін Ігуменскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Матусевіч Бярнард (каля 1838–?) — скарбавы селянін. Падчас паўстання далучыўся да атрада В. Козела-Паклеўскага. Узяты ў палон імперскімі войскамі і аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы ў Разанскую арыштанцкую роту на 3 гады. Маёмасць падлягала канфіскацыі. 45.

Матусевіч Віктар (каля 1841–?) — дваранін Барысаўскага павета. У 1863 г. далучыўся да паўстанцкага атрада В. Козела-Паклеўскага. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, добраахвотна здаўся імперскім уладам. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню. Маёмасць скафіскаваная. Магчыма, жыў у г. Омску. 31, 45.

Матусевіч Міхал (каля 1835–?) — мешчанін Ігуменскага павета. Арыштаваны па абвінавачанню ва ўдзеле ў паўстанні, некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Матушэвіч Пётр (каля 1845–?) — дваранін Гарадзенскай (?) губерні, навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанцкага атрада высланы ў Сібір на вайсковую службу. У 1868 г. жыў у г. Томску, займаўся пісьмаводствам, майстраваннем. Бессямейны. 31, 45.

Матушэвіч Ян — дваранін. Аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45, 52.

Мацкевіч Станіслаў (каля 1844–?) — аднадворац. Арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада. Пазней вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Машчынскі Густаў(?) — дваранін Менскай або Віленскай губерні, сын Яна Машчынскага. Кандыдат Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Чыноўнік па цывільным ведамстве. У 1863 г. — паўстанцкі рэферэнт (зборшчык падаткаў) у Менскім павеце. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, пазней пераведзены ў Кастрамскую губерню. Пасля амністыі напачатку 1870–х гг. пасяліўся ў Варшаве. З 1876 г. — на радзіме. 59.

Машчынскі Ян — абшарнік Менскай або Віленскай губерні, бацька Густава Машчынскага. Кандыдат фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1863 г. — займаў пасаду паўстанцкага камісара ў Менскім ваяводстве. Высланы ў Томскую губерню. 58, 59, 67.

Машэўскі Артур (каля 1823–?) — абшарнік. Западозраны ў забеспячэнні паўстанцаў правіянтам і вярбоўцы людзей у паўстанне, знаходзіўся пад следствам. Абвінавачанне не пацвердзілася. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Машэўскі Уладзіслаў (1824–1863) — дваранін Менскай губерні, адстаўны штабс-капітан артылерыі расейскай арміі. У 1863 г. — камандзір слуцкага паўстанцкага атрада Браніслава Вендарфа. Загінуў у баі. 25, 67.

Мезянцоў Мікалай (1827–1878) — расейскі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант, дваранін. Удзельнік Крымскай вайны. У 1864 г. ў чыне палкоўніка выконваў абавязкі ўпраўляючага III Аддзяленнем Уласнай Ягонай Імператарскай Вялікасці Канцылярыі і Начальніка штаба корпуса жандараў. З 1876 г. — галоўны начальнік III Аддзялення Уласнай Ягонай Імператарскай Вялікасці Канцылярыі, шэф жандараў. Забіты сябрам рэвалюцыйнай арганізацыі "Зямля і Воля". 95, 98, 99, 100, 101.

Мейндорф Міхал (каля 1847–?) — дваранін, паводле звестак Дз. Матвейчыка, іншаземец. За ўдзел у паўстанні аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы ў Табольскую губерню. 45, 52.

Мейсітовіч — гл. Мейштовіч.

Мейштовіч (Мейсітовіч) Сігізмунд(?) — дваранін Менскага павета, студэнт. У 1863 г. выконваў абавязкі паўстанцкага паліцыянта ў г. Менску. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 8 гадоў катаргі на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 59, 67.

Меляшкевіч Караль (каля 1843–?) — дваранін. Арыштаваны за агітацыю на карысць паўстання. Выракам ваенна-палявога суда пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню. 31, 45.

Меляшкевіч Мікалай (каля 1837–?) — не пацверджаны дваранін Менскай губерні. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў аконамам у абшарніка С. Ёдкі. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Мержыеўскі Леў (каля 1833–?) — міравы пасярэднік Наваградскага павета. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ў сувязі з К. Станкевічам у справе прыналежнасці да паўстанцкай арганізацыі. 31, 45, 52.

Мізгер Ян (каля 1829–?) — мешчанін г. Менска. Арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада. Пазней вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Мікалай I (1796–1855) — расейскі імператар (1825–1855), сын Паўла I, брат і наступнік Аляксандра I. Цараванне адзначана ўзмацненнем рэакцыйнай палітыкі. Прадмова, 117.

Мікульскі Сцяпан (каля 1832–?) — дваранін Барысаўскага павета. За дачыненне да паўстанне высланы ў Алонецкую губерню. Пасля амністыі ў сярэдзіне 1870–х гг. вярнуўся на радзіму. 31, 45.

Мікульчык Мацвей (каля 1844–?) — селянін Ігуменскага павета. У 1863 г. знаходзіўся ў шэрагах інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Арыштаваны. Пазней — вызвалены як збеглы з паўстанцкага атрада. 45.

Міладоўскі Вітальд(?) — дваранін Наваградскага павета, вайсковец сапёрнага батальёна расейскай арміі. Навучэнец Мікалаеўскай інжынернай акадэміі. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада. Аддадзены пад ваенна-палявы суд. 67, 97.

Міладоўскі Тамаш — настаўнік матэматыкі Слуцкай гімназіі. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Слуцкага павета(?). Высланы на жыхарства пад нагляд палцыі ў Томскую губерню. 59, 72, 74.

Міласніцкі — селянін, аконам маёнтку ў м. Карэлічы. 11.

Мількевіч Гілярый (каля 1845–?) — дваранін Ігуменскага павета. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе Б. Святарэцкага. Выракам ваенна-палявога суда пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню. Маёмасць сканфіскаваная. 45, 52.

Мількевіч Ігнат — паштмайстар у г. Ігумене. 19.

Міхайлаў — падпаручнік расейскай арміі, кватэрмайстар кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Міхайлоўскі Мікалай (каля 1840–?) — дваранін Слуцкага павета, канцылярскі чыноўнік Менскай палаты грамадзянскага суда. За намер далучыцца да паўстанцкага атрада пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір. Маёмасць канфіскаваная. 31, 45.

Міхалевіч Аляксандр — дваранін. За дачыненне да паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45, 52.

Міхалевіч Вацлаў — дваранін. За дачыненне да паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45, 52.

Міхалевіч Віціслаў (Вячаслаў) — гл. Міхалевіч Вацлаў.

Міхалоўскі Мікалай (каля 1840–?) — дваранін Слуцкага павета, канцылярскі чыноўнік Менскай палаты грамадзянскага суда. За намер далучыцца да паўстанцкага атрада пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 22.

Міхневіч Марцін (каля 1820–?) — селянін. Паводле звестак Дз. Матвейчыка — кухар абшарніцы Булгак у м. Аколава Барысаўскага павета. За ўдзел у паўстанні і далучэнне да атрада В. Козела-Паклеўскага высланы ў Разанскую арыштанцкую роту. 31, 45.

Міцкевіч Цэзарый(?) — дваранін Менскага павета, студэнт. У 1863 г. выконваў абавязкі паўстанцкага паліцыянта ў г. Менску. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню. 59, 67.

Міцэвіч Бенядыкт — абшарнік Ковенскага павета, родзіч Канстанціна і Юзафа Міцэвічаў. Чыноўнік па цывільным ведамстве ў адстаўцы. За сувязь з паўстаннем высланы на жыхарства ў Табольскую губерню. Маёмасць падлягала абавязковаму продажу. 102.

Міцэвіч Канстанцін — дваранін Ковенскага павета, родзіч Бенядыкта і Юзафа Міцэвічаў. За сувязь з паўстаннем высланы на жыхарства ў Табольскую губерню. 102.

Міцэвіч Юзаф — дваранін Ковенскага павета, родзіч Бенядыкта і Канстанціна Міцэвічаў. За сувязь з паўстаннем высланы на жыхарства ў Табольскую губерню. 102.

Мішэўскі Уладзіслаў — гл. Машэўскі Уладзіслаў.

Муравіцкі Павел (каля 1843–?) — селянін Менскага павета. Удзельнічаў у паўстанні, пасля добраахвотна здаўся імперскім уладам. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Вызвалены, але потым зноў арыштаваны і высланы ў Пскоўскую губерню. 45, 52.

Мураўёў Міхал (1796–1866) — расейскі дзяржаўны дзеяч, граф. У 1828–1835 гг. займаў пасады магілёўскага і гарадзенскага цывільнага губернатара, а таксама ваеннага губернатара ў Менску. Актыўны ўдзельнік падаўлення паўстання 1830-1831 гг. Ініцыятар палітыкі русіфікацыі Беларусі. У траўні 1863 г. ва ўмовах паўстання прызначаны віленскім генерал-губернатарам і камандуючым войскамі Віленскай ваеннай акругі. Яго захады па задушэнні супраціву вызначаліся надзвычайнай жорсткасцю і цынізмам. У 1865 г. адкліканы з пасады. Прадмова, 47, 54, 55, 57, 58, 61, 63, 66, 68, 70, 71, 76, 79, 81, 83, 85, 87, 97, 108, 110, 111, 112, 115, 118, 119.

Мурашка Ян (каля 1843–?) — мешчанін Ігуменскага павета. Знаходзіўся пад арыштам па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні. Пасля вызвалены. 45, 52.

Мутэрперл Нохім (каля 1823–?) — мешчанін. Западозраны ў сувязі з абшарнікам Т. Федаровічам. Утрымліваўся пад арыштам. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, аддадзены пад ваенна-палявы суд. 52.

Мяцельскі Фёдар (каля 1842–?) — селянін. Знаходзіўся пад следствам па справе абшарніка А. Машэўскага. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Навадворскі Апалінар (каля 1841–?) — дваранін Ігуменскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Навакоўскі Генрых (каля 1841–?) — незацверджаны дваранін Менскай губерні, чыноўнік Вілейскага павятовага суда. За прыналежнасць да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у Табольску, займаўся пісьмаводствам. 31, 45.

Навіцкі Тамаш (каля 1844–?) — селянін. Знаходзіўся ў паўстанцкім атрадзе, добраахвотна здаўся імперскім уладам. Арыштаваны, знаходзіўся пад следствам. Пасля вызвалены як збеглы з атрада з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Навіцкі Фелікс — дваранін Менскай губерні, паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў бухгалтарам Шумянскага акруговага ўпраўлення. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 4 гады катаргі на заводы з канфіскацыяй маёмасці. Знаходзіўся ў Арэнбургу. У пачатку 1870–х гг. пасля частковай амністыі жыў у Смаленску. З 1874 г.— на радзіме. Жыў маёнтку Востраў Ігуменскага павета. 45, 52.

Навіцкі Франц (каля 1811–1903) — дваранін Менскай губерні, доктар. Выпускнік Менскай гімназіі і Віленскай Медыка-хірургічнай акадэміі. Практыкаваў у Пінску, Ігумене. Напярэдадні паўстання — ігуменскі павятовы доктар. У 1863 г. выконваў абавязкі паўстанцкага начальніка Ігуменскага павета. Паводле некаторых звестак, падчас арышту спрабаваў атруціцца. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 12 гадоў катаргі ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у Табольску і Краснаярску. З 1877 г. — на радзіме. 59, 67.

Навіцкі Ян (каля 1838–?) — селянін Ігуменскага павета. За ўдзел у паўстанні аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45.

Навіцкі Ян (каля 1841–?) — абшарнік Ігуменскага павета, уладальнік маёнтка Астраўкі. Знаходзіўся пад арыштам па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 45, 52.

Напалеон I Банапарт (1769–1821) — французскі палітычны і вайсковы дзеяч. 1-ы консул Рэспублікі (1799–1804), імператар (1804–1814, 1815). Вызначаўся агрэсіўнай знешняй палітыкай. У выніку шэрагу заваёўніцкіх паходаў і дыпламатычных дамоўленасцяў амаль цалкам паставіў еўрапейкі кантынент пад свой кантроль. Падчас вайны з Расейскай імперыяй у 1812 г. дэкляраваў аднаўленне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага, чым схіліў на свой бок значную частку беларускай шляхты. Канчаткова разгромлены кааліцыйнымі сіламі ў 1815 г. пад Ватэрлоа. 117.

Некраш Вінцэнт Ігнат (каля 1840–?) — дваранін. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 52.

Некраш Ігнат (каля 1786–?) — дваранін. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 52.

Некраш Павел (каля 1828 –?) — дваранін. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 52.

Непакайчыцкі Караль (каля 1841–?) — дваранін. За далучэнне да паўстанцкага атрада знаходзіўся пад арыштам. Пазней вызвалены пад паручальніцтва маці з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Носціц Іван (1824–1905) — расейскі вайсковы дзеяч, генерал-маёр, граф. Фатограф-аматар. Удзельнік вайны на Каўказе. У 1863 гг. накіраваны ў распараджэнне віленскага генерал-губернатара. Камандаваў берасцейскім атрадам у баях з паўстанцамі. Па хадайніцтву І. Носціца паўстанцкаму камандзіру Р. Рагінскаму смяротная кара была замена на высылку. 8, 10.

Някрасаў — обер-аўдытар корпуса жандараў. 54, 70.

Павел I (1754–1801) — расейскі імператар (1796–1801), сын і наступнік Кацярыны II. Унутраная палітыка вызначачалася, сярод іншага, да імкнення аслабіць пазіцыі дваранства, што выклікала незадавальненне прыдворных саноўнікаў. Забіты змоўшчыкамі. 117.

Пагенполь Аляксандр — расейскі вайсковец. Падчас паўстання 1863–64 гг. — ад'ютант жандарскага штаб-афіцэра Менскай губерні ў чыне капітана. 7.

Пагоскі Пётр Ігнатавіч — расейскі вайсковец. У 1863 г. плац-ад'ютант Бабруйскай цытадэлі ў чыне паручніка. 4.

Падалецкі Аляксандр (каля 1839–?) — селянін Ігуменскага павета, лёкай Б. Святарэцкага. Павешаны ў в. Багушэвічы Ігуменскага павета за далучэнне да паўстання са зброяй у руках і ўдзел у смяротным пакаранні праваслаўнага святара Д. Канапасевіча. 45, 52.

Пажэрскі — былы чыноўнік губернатарскай канцылярыі. Паводле звестак імперскіх службоўцаў, у 1863 г. выконваў абавязкі паўстанцкага начальніка Менскага павета. 59, 67.

Пазняк Генрых — чыноўнік Менскай казённай палаты. За нядобранадзейнасць высланы на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Арэнбургскую губерню. 72, 75.

Палейч — мешчанін г. Менска. 93.

Панюцін Сцяпан (1822–1885) — расейскі дзяржаўны дзеяч. Чыноўнік асаблівых даручэнняў пры намесніку Царства Польскага. У 1863–1868 гг. — Віленскі цывільны губернатар. З 1876 г. — актыўны ўдзельнік расейскага таварыства Чырвонага Крыжа, узначальваў місію на Балканах. 50.

Паплаўскі Віктар (каля 1831–?) — дваранін Менскай губерні, паручнік у адстаўцы. Жыў у в. Мар'янава Менскага павета. За дачыненне да паўстання і захоўванне зброі высланы на жыхарства пад наглядам паліцыі ў Архангельскую губерню. Адбываў пакаранне ў Пінезе і Шэнкурску. У 1866 г. па стане здароўя пераведзены ў Тамбоўскую губерню. 31, 45.

Папоў Аляксандр — дваранін Віленскай губерні, выхаванец Менскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звеставк Дз. Матвейчыка, у 1871 г. жыў у Казанскай губерні. 45, 52.

Паразінскі Міхал (1845–?) — дваранін Ігуменскага павета, навучэнец Менскай гімназіі. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы ў Сібір на вайсковую службу шарагоўцам. Служыў у IV лінейным батальёне. На момант атрымання частковай амністыі ў 1871 г. з вызваленнем ад паліцэйскага нагляду жыў у Пензенскай губерні. 31, 45.

Парафіяновіч Вітальд — гл. Парфіяновіч Вітальд.

Пармет Залман — мешчанін г. Менска. 93.

Парфіяновіч Вітальд (1844–?) — дваранін Менскай губерні, студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, У 1863 г. — паўстанцкі камісар Магілёўскага ваяводства. Пасля арышту актыўна супрацоўнічаў са следствам. Высланы ў Томскую губерню. 57, 63, 65.

Парэмбскі Антон — дваранін Магілёўскай губерні, брат Фларыяна Парэмбскага. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 4 гады катаргі на заводах. Маёмасць канфіскаваная. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1893 г. жыў у г. Іркуцку, у 1897 г. — у Омску. 45, 52.

Парэмбскі Фларыян — дваранін Магілёўскай губерні, навучэнец Слуцкай гімназіі. Брат Антона Парэмбскага. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Паслоўскі — гл. Пуслоўскі.

Патапаў Аляксандр (1808–1886) — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, дваранін Варонежскай губерні, генерал. Удзельнік Крымскай вайны. У 1861–1864 гг. — упраўляючы III Аддзяленнем Уласнай Ягонай Імператарскай Вялікасці Канцылярыі, начальнік штаба корпуса жандараў. У 1864 г. у Вільні — памочнік генерал-губернатара па цывільнай частцы. Быў нязгодны з метадамі М. Мураўёва. 9, 15, 36, 41, 48, 49, 56, 58, 62, 73, 74, 75, 76, 78, 81, 83, 84, 85.

Паўлікоўскі (Паўлюкоўскі) Аляксандр (каля 1791–?) — селянін. Арыштаваны па падазрэнні ў сувязях з паўстанцамі. Пазней вызвалены. 31, 45.

Паўловіч Эдуард (каля 1818–1909) — мастак, ураджэнец Віленскага павета. Вучыўся ў Духоўнай і Медыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. У 1853 г. скончыў Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1863 г. выкладчык малявання Наваградскай гімназіі. За палітычную нядобранадзейнасць высланы на жыхарства ў Алонецкую губерню пад сакрэтны нагляд паліцыі. У 1867 г. вызвалены ад пакарання. Жыў у Варшаве, Кракаве, Львове. 31, 45.

Паўлюц Антон (каля 1834–?) — дваранін Менскага павета, служыў гувернёрам. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. З 1870–х гг. — на радзіме. 45, 52.

Пахвіцкі Тэафіл — замежны грамадзянін. За ўдзел у паўстанні арыштаваны і аддадзены пад ваенна-палявы суд. 45, 52.

Петрашэўскі Юзаф (каля 1843–?) — дваранін. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе аддадзены пад ваенна-палявы суд і высланы ў Сібір. Жыў у г. Марыінску. 45.

Петэрсан Фадзей (каля 1847–?) — аднадворац Ігуменскага павета, сын жаўнера. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы на вайсковую службу ў Сяміпалацінскую вобласць. Служыў у IV лінейным батальёне. У 1869 г. звольнены са службы і высланы пад нагляд паліцыі ў Яранскі павет Вяцкай губерні. У 1872 г. звольнены ад паліцэйскага нагляду . 45.

Піатровіч Міхал (каля 1830–?) — дваранін Наваградскага павета, канцылярскі чыноўнік Менскай будаўнічай і дарожнай камісіі. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Пісанка Юзаф (каля 1830–?) — ксёндз в. Брадзец Ігуменскага павета. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір на катаргу ў цытадэлях. Маёмасць сканфіскаваная. 45, 52.

Плявака Адольф (каля 1846–?) — дваранін, навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанкага атрада аддадзены пад ваенна-палявы суд. 31, 45.

Пользі — магчыма, асоба, якая дала паказанні супраць доктара Ф. Рымовіча. 57.

Попка Юрый (каля 1846–?) — мешчанін. Знаходзіўся пад следствам. Пазней вызвалены. 52.

Прага Юзаф (каля 1833–?) — дваранін, сын обер-афіцэра. Служыў чыноўнікам Менскай скарбавай палаты, жыў у Менску.За далучэнне да паўстанцкага атрада пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у г. Турынску, потым — у Табольску. Займаўся пісьмаводствам. 31, 45.

Праневіч Людвіг — дваранін Аўгустоўскай губерні. За дачыненне да паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, прысуджаны да канфіскацыі маёмасці. 52.

Прумінскі Антон — гл. Прушынскі Антон. 31, 45.

Прушынскі Антон (каля 1827–?) — дваранін Менскай губерні, фатограф, уладальнік фотамайстэрні ў г. Менску. За палітычную нядобранадзейнасць і здымку партрэтаў з недазволенымі элементамі пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Прушынскі Караль — абшарнік Менскай губерні, уладальнік маёнтка Каралішчавічы, знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Вызвалены як невінаваты. 45.

Прыбароўскі (Przyborowski) Валеры, псеўд. Зыгмунт Люцыян Суліма (1845–1913) — польскі пісьменнік, гісторык, удзельнік паўстання 1863–64 гг. Пасля паўстання некаторы час знаходзіўся пад арыштам. Аўтар капітальнай "Гісторыі 1863 года". Прадмова.

Пуслоўскі Адам (каля 1843–1863) — дваранін Наваградскага павета, сын Яна Пуслоўскага. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім і Кракаўскім універсітэтах. Падчас паўстання камандаваў атрадам разам з Феліцыянам Лашкевічам. Расстраляны ў Наваградку. 14.

Пуслоўскі Ян — дваранін Наваградскага павета, бацька Адама Пуслоўскага. 14.

Пушкароў — каптэнармус 1-й стралковай роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Пявіцкі — гл. Пяўніцкі Мікалай.

Пякарскі Юзаф (каля 1837–1881) — дваранін Менскай губерні, доктар з вольнай практыкай. У 1863 г. — паўстанцкі камісар Ігуменскага павета. Годна трымаўся падчас следства. Прысуджаны да пазбаўлення саслоўных правоў і высылку на 12 гадоў катаргі ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у Іркуцкай губерні. У 1868 або 1869 г. вызвылены ад прымусовых прац і атрымаў дазвол на лекарскую практыку. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў доктарам Кузняцоўскага шпіталю ў Іркуцку. З увагі на псіхічнае захворванне ў канцы 1870–х гг. атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Выязджаў на лекаванне ў Санкт-Пецярбург і Варшаву. Памёр у варшаўскім шпіталі. 59.

Пякарскі Юзаф (каля 1843–?) — дваранін Менскай губерні, канцылярскі чыноўнік Менскай палаты грамадзянскага суда. За ўдзел у паўстанні са зброяй у руках пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Пялікша Карнель (1823–?) — абшарнік Менскай губерні, уладальнік маёнткаў Горкі Менскага і Сініла Ігуменскага паветаў. У 1863 г. — паўстанцкі цывільны начальнік Менскага ваяводства. Выехаў за мяжу. Маёмасць канфіскавана. 59, 67.

Пянкевіч Сцяпан (каля 1841–?) — незацверджаны дваранін Менскай губерні, юнкер (феерверкер) у адстаўцы. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе А. Трусава. Параненым узяты ў палон. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Пярэдня Міхал — селянін. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ў дастаўцы паўстанцам правіянту. Пазней вызвалены як невінаваты. 45.

Пясанка Юзаф — гл. Пісанка Юзаф.

Пятровіч Міхал — гл. Піатровіч Міхал.

Пятровіч Павел (каля 1837–?) — дваранін Менскага павета. За палітычную нядобранадзейнасць і агітацыю сялян на карысць паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Знаходзіўся ў Омску. Служыў лёкаем. 45, 52.

Пятроўскі Мікалай (каля 1842–?) — не пацверджаны дваранін Барысаўскага павета. Служыў пісарам пры міравым пасярэдніку. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Параненым узяты ў палон. Высланы шарагоўцам на вайсковую службу ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Пяўніцкі Мікалай — начальнік кантрольнага аддзялення Тэлеграфнага ўпраўлення, ў г. Санкт-Пецярбургу. 91.

Рагінскі Раман (1840–1915) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Выпускнік гімназіі ў Варшаве. Вайсковую падрыхтоўку атрымоўваў у ваеннай школе ў Генуі. Напачатку паўстання 1863–64 гг. — камісар варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Падляшскім ваяводстве. На чале атрада здзейсніў рэйд па землях заходняй Беларусі. На кароткі час заняў Пружаны, але быў разбіты і ўзяты ў палон. Смяротны вырак яму быў заменены на 20 гадоў катаргі. Пакаранне адбываў у Пермскай губерні. Пэўны час жыў у Сібіры. З 1892 г. — на радзіме. Аўтар успамінаў. 67.

Рагоза Юзаф (каля 1847–?) — дваранін Менскай губерні, навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанцкага атрада высланы ў Сібір на вайсковую службу шарагоўцам. З 1867 г. жыў у г. Марыінску. Зарабляў на жыццё прыслугоўваннем. 31, 45.

Рагоўскі Цэзарый (каля 1823–?) — абшарнік Барысаўскага павета, уладальнік маёнтка Серпутова. За агітацыю сялян на карысць паўстання аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы ў Арэнбургскую губерню пад нагляд паліцыі. Разам з ім у высылцы апынулася і яго сям'я. 31, 45.

Радзевіч Міхал — дваранін Менскага павета, доктар з вольнай практыкай. Жыў у г. Менску. Паўстанцкі рэферэнт (зборшчык падаткаў) у Менскім павеце. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 59.

Радзівіл Канстанцін Мікалай (1793–1869) — абшарнік Наваградскага павета, князь, уласнік маёнтка Паланечка. Мецэнат, фалькларыст. Стварыў ва ўласным маёнтку вядомы ў краі культурны асяродак. 6.

Радзівілы — беларускі магнацкі род. Прадмова.

Радовіч Феліцыян — гл. Радоўша Феліцыян.

Радоўша Феліцыян (каля 1833–?) — ксёндз-капелан Менскага дабрачыннага таварыства. За дачыненне да супраціву і прывядзенне да паўстанцкай прысягі асуджаны на пазбаўленне саслоўных правоў і высылку на катаргу на заводах з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, памёр да высылкі. 45, 72.

Разумоўскі — расейскі службовец, капітан корпусу жандараў. 48, 49.

Раманавы — расейская імператарская дынастыя. 117.

Раманаў Іван — капральны 8-й роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Рамішэўскі Люцыян, псеўд. Рушчыц — вайсковец расейскай арміі, прапаршчык Новаінгерманландскага пяхотнага палка. Далучыўся да паўстанцаў. Ваяваў у атрадзе Паўла Дыбоўскага. Пасля камандаваў невялікім атрадам5. 25, 67.

Ратынскі Здзіслаў (каля 1843–?) — дваранін Віленскай губерні, жыў у арандаваным дзяржаўным маёнтку Краснае Вілейскага павета. Падчас паўстання ваяваў у атрадзе В. Козела-Паклеўскага. Параненым узяты ў палон. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 52.

Ратынскі Рудольф (каля 1835–?) — дваранін. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе арыштаваны. 52.

Раўкевіч Ян (каля 1845–?) — дваранін Ігуменскага павета, навучэнец Слуцкай гімназіі. За далучэнне да паўстанцкага атрада пазбаўлены саслоўных правоў і разам з бацькам Канстанцінам Раўкевічам высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Адбываў пакаранне ў г. Омску. У 1867 г. выехаў у Кастрамскую губерню. Нежанаты. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1875 г. жыў у Ніжагародскай губерні. 45, 52.

Рачынскі Адам — абшарнік Пінскага павета, бацька Эдварда Рачынскага. Уладальнік маёнтка Стахавічы. За сувязь з паўстаннем пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 8.

Рачынскі Уладзіслаў — дваранін Слуцкага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у Табольску, займаўся пісьмаводствам. 45, 52.

Рачынскі Эдвард — абшарнік Пінскага павета, сын Адама Рачынскага. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, пазней маці здолела давесці прымусовы характар удзелу сына ў паўстанні. У выніку прысуд яму быў скасаваны. 8.

Ржавускі Ян (каля 1845–?) — дваранін. Знаходзіўся пад арыштам. 45, 52.

Рудакоўскі Вінцэнт (каля 1838–?) — дваранін Менскай губерні. За ўдзел у супраціве і агітацыю на карысць паўстання высланы на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Казанскую губерню. Маёмасць падлягала канфіскацыі. Жыў у г. Ядрыне. У 1868 г. выехаў у Царства Польскае. 45.

Рузаў — мешчанін г. Менска. 93.

Румель Уладзіслаў — абшарнік Пінскага павета, адстаўны капітан шляхоў зносінаў. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Пінскага павета, прызначаны Баляславам Свідам. Паводле афіцыйных дакументаў, скочыў жыццё самагубствам у слуцкай турме. 59, 67.

Русецкі Напалеон Ігнат (каля 1835–?) — дваранін Ігуменскага павета, памочнік акцызнага наглядчыка. За дачыненне да паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і прысуджаны да канфіскацыі маёмасці. 45.

Руткоўскі Феліцыян (каля 1839–?) — дваранін Ковенскай губерні, ювелір. Жыў у г. Менску. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45, 52.

Рушчыц — псеўданім. Гл. Рамішэўскі Люцыян.

Рылевіч Эдуард — дваранін Ігуменскага павета. Абвінавачаны ў прыналежнасці да паўстання і аддадзены пад ваенна-палявы суд. Прысуджаны да грашовага спагнання з бацькоў за неналежнае выхаванне. 45, 52.

Рымгай Баляслаў — гл. Рымгайла Баляслаў.

Рымгайла Баляслаў (каля 1835–?) — дваранін Свянцянскага павета. Служыў каморнікам у маёнтку Барысаўшчына Барысаўскага павета. У 1863 г. знаходзіўся ў паўстанцкім атрадзе, з якога неўзабаве ўцёк. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Рымовіч Фелікс (1826–1908) — доктар, выпускнік Медыка-хірургічнай (Ваенна-медыцынскай) акадэміі. Жыў у г. Санкт-Пецярбургу. У 1863 г. — доктар пры міністры статс-сакратарыята Царства Польскага. Непасрэдна ў паўстанні не ўдзельнічаў, але актыўна спрыяў паўстанцам. Памёр у Варшаве. 57.

Рымтаўт Антон (каля 1843–?) — дваранін Слуцкага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. У 1867 г. пераведзены з Табольскай у Вяцкую губерню. У 1871 г. вызвалены ад паліцэйскага нагляду і атрымаў дазвол на свабоднае жыхарства ў любым месцы імперыі, акрамя сталічных губерняў і Літвы-Беларусі. 45, 52.

Рыштафт Антон, гл. Рымтаўт Антон.

Рэйхарт Барыс — расейскі службовец, удзельнік задушэння паўстання 1830–31 гг. Падчас паўстання 1863–64 гг. — жандарскі штаб-афіцэр Менскай губерні ў чыне палкоўніка. 1, 2, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 22, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 38, 39, 40, 41, 44, 45, 46, 51, 52, 92.

Рэмпель Лявон (каля 1841–?) — абшарнік Менскага павета, уладальнік маёнтка Душкава. Брат Стансілава Рэмпеля. Западозраны ва ўдзеле ў паўстанні, знаходзіўся пад следствам. Пазней вызвалены як невінаваты з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Рэмпель Станіслаў — абшарнік Менскага павета, уладальнік маёнтка Душкава. Брат Лявона Рэмпеля. Паручнік у адстаўцы. У 1863 г. далучыўся да паўстанцкага атрада П. Дыбоўскага. Пасля добраахвотна здаўся імперскім уладам. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 52.

Рэут Мікалай (каля 1847–?) — дваранін Менскага ці Ігуменскага павета, навучэнец Менскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у Табольску. Нежанаты. У 1871 г. вызвалены ад паліцэйскага нагляду і атрымаў дазвол на свабоднае жыхарства ў любым месцы імперыі, акрамя сталічных губерняў і Літвы-Беларусі. Пераехаў у Смаленск. 45, 52.

Сабалеўская Тэкля (каля 1822–?) — абшарніца Менскага павета, уладальніца маёнтка Найдзёнавічы. Жонка Віктара Сабалеўскага. Западозраная ў агітацыі сялян на карысць паўстання. Знаходзілася пад следствам. Пазней вызваленая з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45, 52.

Сабалеўскі Віктар (каля 1799–?) — абшарнік Менскага павета, уладальнік маёнтка Найдзёнавічы. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, былы службовец канцылярыі міністра імператарскага двара. Муж Тэклі Сабалеўскай. Западозраны ў агітацыі сялян на карысць паўстання. Знаходзіўся пад следствам. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45, 52.

Сабалеўскі, псеўд. Краеўскі — студэнт, паўстанцкі цывільны начальнік Ковенскага ваяводства. Напачатку 1864 г. хаваўся ў Пецярбургу. Імаверна, здолеў пазбегнуць рэпрэсіяў. 57.

Савіцкі Станіслаў (каля 1845–?) — вольны хлебароб. Падчас паўстання далучыўся да атрада В. Козела-Паклеўскага. Узяты ў палон імперскімі войскамі. Высланы ў Сібір на вайсковую службу з канфіскацыяй маёмасці. Служыў у III лінейным батальёне. Пасля 1868 г. звольнены. Магчыма, з 1871 г. знаходзіўся ў Томскай акрузе. 45.

Савіцкі Фларыян (каля 1840–?) — незацверджаны дваранін Менскага павета, майстар-пальчатачнік. За выраб амуніцыі для паўстанцаў пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. У высылку разам з ім паехала жонка Марыя Шпілеўская. Жыў у г. Марыінску. 31, 45.

Сакалоў Аляксандр Апанасавіч — чыноўнік III Аддзялення Ўласнай Ягонай Імператарскай Вялікасці Канцылярыі. 42, 56, 62, 65, 73, 74, 75, 98, 99.

Сакалоў Аляксандр Дзмітрыевіч — расейскі вайсковец. Падчас паўстання 1863–64 гг. — жандарскі штаб-афіцэр Магілёўскай губерні ў чыне палкоўніка. 40, 68.

Сакалоўская Юзафіна (Юзэфа) — абшарніца Наваградскага павета, маці Стэфаніі Вайніловіч. 111.

Сакалоўскі Тамаш (каля 1834–?) — аднадворац Ігуменскага павета. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні аддадзены пад ваенна-палявы суд. Прысуджаны да пазбаўлення правоў і канфіскацыі маёмасці. 45.

Сакалоўскі Уладзіслаў (каля 1834–?) — падпаручнік корпуса ляснічых. Служыў запасным ляснічым 2-га Бабруйскага лясніцтва. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 52.

Сакалоўскі Ян (каля 1819–?) — мешчанін г. Нясвіжа. Жыў у в. Васілішкі Слуцкага павета. За агітацыю сялян супраць імперскага ўрада і распаўсюджванне "шкодных чутак" пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу з канфіскацыяй маёмасці. 31.

Саковіч Якаў (каля 1845–1863) — селянін Ігуменскага павета, лёкай Б. Святарэцкага. Павешаны ў в. Багушэвічы Ігуменскага павета за далучэнне да паўстання са зброяй у руках і ўдзел у смяротным пакаранні праваслаўнага святара Д. Канапасевіча. 45, 52.

Салаўёў Азар — унтэр-афіцэр 1-й лінейнай роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Сальмановіч Станіслаў (каля 1825–?) — дваранін. Арыштаваны па падазрэнні ў сувязях з паўстанцамі. Пазней вызывалены. 45, 52.

Сапоцька Юзаф (каля 1818–?) — абшарнік Вілейскага павета. Паводле некаторых звестак, уладальнік маёнтка Касталомшчына. За дачыненне да паўстання высланы на жыхарства ў Наўгародскую губерню. 45.

Свіда Баляслаў (1822–1897) — дваранін, абшарнік Менскай губерні, выпускнік Слуцкай гімназіі і Пецярбургскага ўніверсітэта. Выкладаў матэматыку ў Слуцкай гімназіі, потым жыў ва ўласным маёнтку ў Мазырскім павеце. У 1863 г. — памочнік паўстанцкага цывільнага начальніка Менскага ваяводства, ад імя якога кіраваў Мазырскім, Пінскім і Рэчыцкім паветамі. Асуджаны на смерць. Пазней прысуд заменены на пазбаўленне саслоўных правоў і высылку на 12 гадоў катаргі ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. 59.

Свіда Юльян (каля 1824–?) — дваранін. Далучыўся да паўстанцкага атрада П. Дыбоўскага, пасля добраахвотна здаўся імперскім уладам. Знаходзіўся пад арыштам. 45, 52.

Свіда Ян — абшарнік Менскай губерні, уладальнік маёнтка Краснае Барысаўскага павета. Доктар з вольнай практыкай. Скончыў з залатым медалём Слуцкую гімназію. Выпускнік Маскоўскага ўніверсітэта. Выехаў удасканальваць адукацыю за мяжу, але з пачаткам паўстання вярнуўся на радзіму. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Барысаўскага павета. Асуджаны на смерць. Пазней прысуд заменены на пазбаўленне саслоўных правоў і высылку на 12 гадоў катаргі ў рудніках. Маёмасць сканфіскаваная. Пакаранне адбываў ва Ўсоллі-Сібірскім, Іркуцку. З 1874 г. — на радзіме. 59, 67.

Свяжынскі Канстанцін (каля 1826–?) — дваранін Барысаўскага павета, былы памочнік Акруговага начальніка палаты Дзяржаўных маёмасцяў. Жыў у маёнтку Багданава Барысаўскага павета. Падчас паўстання быў сувязным. Арыштаваны імперскім ўладамі, пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у сярэдзіне 1870–х гг. жыў у Пермскай губерні. Служыў судовым прыставам. У 1880 г. прыязджаў у Менск. 31, 45, 52.

Свянціцкі Адольф (каля 1830–?) — лекар, гарадавы ўрач г. Ігумена. За ўдзел у паўстанні высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Святарусецкая (Свентарусецкая) Жазірына — гл. Святарэцкая Юзэфа.

Святарэцкая (Свентаржэцкая) Алімпія (Алімпіяда) — абшарніца Сенненскага павета Магілёўскай губерні, жонка Мечыслава Святарэцкага, маці Марыі і Юзэфы Святарэцкіх. Магчыма, родзічка Міхала Аскеркі. За палітычную нядобранадзейнасць разам з дачкой выслана ў Пермскую губерню. Жыла ў г. Чардынь. Прадмова, 48, 49, 61, 103, 112, 115, 116.

Святарэцкая (Свентаржэцкая) Ганна — абшарніца Варшаўскага павета Царства Польскага, жонка Часлава Святарэцкага, маці Баляслава Святарэцкага. Уладальніца маёнтка Вількаў. За чынны ўдзел сына ў паўстанні выслана разам з мужам у г. Чамбар Пензенскай губерні. 45, 52, 55, 106, 107, 108, 109, 110.

Святарэцкая (Свентаржэцкая) Марыя — абшарніца Сенненскага павета Магілёўскай губерні, дачка Мечыслава і Алімпіі Святарэцкіх, сястра Юзэфы Святарэцкай. 103.

Святарэцкая (Свентаржэцкая) Мезарына — гл. Святарэцкая Юзэфа.

Святарэцкая (Свентаржэцкая) Юзафіна — гл. Святарэцкая Юзэфа.

Святарэцкая (Свентаржэцкая) Юзэфа (1849–?) — абшарніца Сенненскага павета Магілёўскай губерні, дачка Мечыслава і Алімпіі Святарэцкіх, сястра Марыі Святарэцкай. У 1864 г. за палітычную нядобранадзейнасць разам з маці выслана ў Пермскую губерню. Жыла ў г. Чардынь. У высылцы выйшла замуж за Яўхіма Абязерскага. Прадмова, 48, 49, 61, 103, 112, 114, 115, 116.

Святарэцкі (Свентаржэцкі) Баляслаў (1831–1888) — абшарнік Ігуменскага павета, сын Часлава і Ганны Святарэцкіх. Уладальнік маёнтка Багушэвічы. Выпускнік Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1863 г. — паўстанцкі камісар Менскага ваяводства, стваральнік наймацнейшага ў рэгіёне атрада. Пасля паўстання жыў на эміграцыі. Прадмова, 25, 27, 28, 29, 33, 38, 55, 57, 59, 67, 108, 110.

Святарэцкі (Свентаржэцкі) Мечыслаў — абшарнік Магілёўскай губерні, муж Алімпіі Святарэцкай, бацька Марыі і Юзэфы Святарэцкіх. Памёр да 1865 г. Маёмасць секвестраваная за сувязь сям'і з паўстаннем. 103.

Святарэцкі (Свентарэцкі) Радрыг (1824–1909) — абшарнік Менскага павета, выпускнік Менскай гімназіі. Неадменны сябра Менскай дарожнай і будаўнічай камісіі. У 1863 г. уваходзіў у склад менскай паўстанцкай арганізацыі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 12 гадоў катаргі ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў ва Ўсоллі-Сібірскім, Цюмені, Іркуцку. З 1880 г. — на радзіме. Пахаваны ў Радашковічах. 59, 67.

Святарэцкі (Свентаржэцкі) Часлаў (?–1864) — абшарнік Менскага павета, муж Ганны Святарэцкай. Уладальнік маёнтка Траскоўшчына. За чынны ўдзел сына Баляслава ў паўстанні высланы разам з жонкай у г. Чамбар Пензенскай губерні. Памёр у высылцы. Маёмасць сканфіскаваная. 45, 52, 55, 94, 107, 108, 109.

Святляк Ксавер (каля 1824–?) — абшарнік Барысаўскага павета, уладальнік фальварка Чмялевічы. За агітацыю сялян на карысць паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у Табольскай і Іркуцкай губернях. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, у 1876 г. жыў у г. Кірсанаў Тамбоўскай губерні. 31, 45.

Свяцкі (Свенцкі) Вандалін — абшарнік Быхаўскага павета. Па падазрэнні ў нядобранадзейнасці і сувязі з паўстаннем высланы на жыхарства ў Арэнбургскую губерню. Маёмасць падлягала абавязковаму продажу. Прадмова, 61.

Серакоўскі Вацлаў (каля 1835–?) — дваранін Плоцкай губерні Царства Польскага. Схоплены без дакументаў у Ігуменскім павеце. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір. Маёмасць сканфіскаваная. 31, 45.

Сецкі Апалінар (каля 1841–?) — дваранін Барысаўскага павета, пісар Зембінскага валаснога праўлення. Арыштаваны па абвінавачанні ў агітацыі сялян на карысць паўстання. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду, паколькі падазрэнні не пацвердзіліся. 31, 45.

Сідараў Аляксей (1864–1931) — расейскі чыноўнік, грамадскі дзеяч нацыяналістычнага кірунку, публіцыст. Служыў у цэнзурных камітэтах Варшавы, Кіева, Масквы. З 1909 г. старшыня Маскоўскага камітэта па справах друку. Узначальваў маскоўскае аддзяленне Усерасейскага нацыянальнага саюза. Аўтар шэрагу артыкулаў і гістарычных нарысаў. Пасля рэвалюцыі 1917 г. выехаў на эміграцыю. Памёр у Белградзе. Прадмова.

Скіярскі — відаць, маецца на ўвазе Шклярскі.

Скродскі Леапольд (каля 1839–?) — дваранін Ашмянскага павета, жыў у г. Менску. Служачы рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі. За далучэнне да атрада паўстанцаў пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Адбываў пакаранне у г. Кургане. У 1870 г. пераведзены ў г. Петрапаўлаўск. Займаўся пісьмаводствам. 31, 45.

Скуратовіч Ян (каля 1788–?) — дваранін. Схоплены па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены як невінаваты. 45.

Скуратовіч Ян (каля 1830–?) — дваранін Ігуменскага павета, чыноўнік цывільнага ведамства. За дачыненне да паўстання высланы на жыхарства ў Пермскую губерню пад паліцэйскі нагляд. 45, 52.

Сліжэвіч Уладзіслаў (каля 1842–?) — дваранін Ігуменскага павета, выхаванец Слуцкай гімназіі. Жыў у г. Слуцку. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Сляшынскі — расейскі вайсковец. У 1863 г. служыў у Стараінгерманландскім пяхотным палку ў чыне маёра. 7.

Снітка Алаізій — абшарнік Ігуменскага павета, паручнік расейскай арміі. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада. Здолеў пазбегнуць асабістых рэпрэсіяў. Маёмасць сканфіскаваная. 67.

Станевіч Аляксандр (каля 1840–?) — прапаршчык корпуса ляснічых. Рэзервовы ляснічы Менскай палаты дзяржаўных маёмасцяў. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 52.

Станевіч Генрыета (каля 1813–?) — дваранка Менскага павета, маці Марыі Станевіч. Западозрана ў прыналежнасці да паўстанцкай арганізацыі, утрымлівалася пад арыштам. За палітычную нядобранадзейнасць і дапушчэнне ўдзелу ў паўстанні ўласных дзяцей выслана разам з дачкой на жыхарства ў Пермскую губерню. 52.

Станевіч Генрых (каля 1842–?) — дваранін Менскага павета, выхаванец Маскоўскага ўніверсітэта. Верагодна, брат Аляксандра Станевіча. Жыў у г. Менску. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе пазбаўлены саслоўных правоў і высланы разам з братам на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Магчыма, адбываў пакаранне ў г. Томску. 45, 52.

Станевіч Марыя (каля 1845–1864) — дваранка Менскага павета, дачка Генрыеты Станевіч. Западозрана ў прыналежнасці да паўстанцкай арганізацыі, утрымлівалася пад арыштам. За палітычную нядобранадзейнасць і захоўванне забароненых твораў выслана разам з маці на жыхарства ў Пермскую губерню. Памерла ў высылцы. 52.

Станкевіч Вінцэнт — дваранін. Арыштаваны па падазрэнні ў дачыненні да паўстання. Пазней вызвалены. 45, 52.

Станкевіч Генрых, гл. Станевіч Генрых.

Станкевіч Караль (каля 1834–1898) — дваранін Менскай губерні, выпускнік Горы-Горацкай земляробчай акадэміі. У 1863 г. справавод Менскай палаты дзяржаўных маёмасцяў. За чынны ўдзел у паўстанцкай арганізацыі Меншчыны пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Адбываў пакаранне ў Іркуцкай губерні. Рабіў замалёўкі мясцовых краявідаў. У 1870 г. пераведзены ў Вяцкую губерню. Уладкаваўся на працу бухгалтара ў купца Красоўскага. Пасля 1883 г. жыў у Варшаве. Працаваў архівістам Гандлёвага банка. 31, 45, 52, 67.

Станкевіч Сцяпан (каля 1838–?) — аднадворац, лёкай Ігната Арамовіча. Падчас паўстання далучыўся да атрада В. Козела-Паклеўскага. Узяты ў палон імперскімі войскамі. Высланы на вайсковую службу ў Амурскую вобласць. Маёмасць канфіскаваная. 45.

Станкевіч Фелікс (каля 1835–?) — дваранін Лепельскага павета. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні арыштаваны, утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45, 52.

Стараповіч Ануфрый, гл. Старповіч Ануфрый.

Старповіч Ануфрый — дваранін. Арыштаваны, утрымліваўся ў менскай турме. Аддадзены пад ваенна-палявы суд, верагодна, па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні. 45, 52.

Сурадзінскі Адольф (каля 1833–?) — селянін Менскага павета. За ўдзел у паўстанні высланы ва Ўладзімірскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Сушчынская Фаўстына — дваранка Менскага павета. Жыла ў г. Ігумене. За нядобранадзейнасць выслана ў Арэнбургскую губерню6. 72, 75.

Сушчэвіч Юльян — жыхар г. Менска, пісар Палаты цывільнага пракурора Менскай губерні. У 1863 г. — камандзір невялікага паўстанцкага атрада. Здолеў пазбегнуць асабістых рэпрэсіяў. 67.

Сушынскі Марцін (каля 1846–?) — селянін Менскага павета. Паводле звестак. Дз. Матвейчыка, кантаніст. У 1863 г. далучыўся да паўстання, пасля добраахвотна здаўся імперскім уладам. Утрымліваўся пад арыштам. Вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду як збеглы з паўстанцкага атрада. 45.

Сушыцкі Гілярый (каля 1838–?) — дваранін. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 52.

Сямашка Іосіф (1798–1868) — беларускі і расейскі царкоўны дзеяч, уніяцкі епіскап. Адзін з ініцыятараў ліквідацыі ўніяцкай царквы і далучэння яе да праваслаўя. З 1852 г. віленскі праваслаўны мітрапаліт. Спрыяў русіфікацыі Беларусі. Прадмова, 117.

Сямёнаў Іван — расейскі службовец. У 1860–1867 гг. — начальнік Віленскай жандарскай каманды ў чыне штабс-капітана. 53, 69.

Сяўрук Тамаш (каля 1836–?) — дваранін, менскі чыноўнік. З прычыны нявыхаду ў прызначаны тэрмін з адпачынку на службу западозраны ва ўдзеле ў паўстанні. Арыштаваны. Пазней вызвалены з-за адсутнасці доказаў. 45, 52.

Талстой Іван (1806–1867) — расейскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. На дыпламатычнай службе ў Партугаліі, Францыі, Вялікабрытаніі. У 1856–1861 гг. — таварыш (намеснік) міністра замежных спраў. У 1863–1865 гг. — галоўнаўпраўляючы паштовага дэпартамента. У 1865–1867 гг. — міністр поштаў і тэлеграфаў. 19, 23.

Тамашэвіч Вінцэнт (каля 1816–?) — дваранін Менскай губерні, ігуменскі гарадскі галава. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні арыштаваны, утрымліваўся ў менскай турме. Нягледзячы на адсутнасць доказаў высланы ў Ніжагародскую губерню за палітычную нядобранадзейнасць. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, знаходзіўся ў г. Лукаянаў. 45, 52.

Тамковіч — падпаручнік кватараванага ў Менску Велікалуцкага пяхотнага палка расейскай арміі. Верагодна, далучыўся да паўстанцаў. 22.

Тамковіч Ян (каля 1833–?) — мешчанін г. Менска, падмайстар сталяра М. Зарэцкага. Арыштаваны за садзейнічанне М. Зарэцкаму ў агітацыі на карысць паўстання. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Тапор — псеўданім. Гл. Звяждоўскі Людвік.

Тарасевіч (Тарасовіч) Уладзіслаў — абшарінк Ваўкавыскага павета, чыноўнік па цывільным ведамстве ў адстаўцы. За сувязь з паўстаннем высланы ў Тамбоўскую губерню. Маёмасць падлягала абавязковаму продажу. 100.

Тарасевіч (Тэраевіч) Міхал — ксёндз, дэкан у г. Менску. За сувязь з менскай паўстанцкай арганізацыяй высланы на жыхарства ў Кастрамскую губерню7. 72, 73, 95.

Тарчыла Баляслаў (каля 1818–?) — дваранін. Арыштаваны за далучэнне да паўстанцкага атрада. Утрымліваўся ў менскай турме. 45, 52.

Тарчынскі Артур (каля 1821–?) — абшарнік Менскай губерні, чыноўнік па цывільным ведамстве. У 1863 г. пасля высылкі Пятра Чакатоўскага выконваў абавязкі паўстанцкага начальніка г. Менска. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Енісейскую губерню з канфісацыяй маёмасці. У пачатку 1870–х гг пасля частковай амністыі выехаў з месца высылкі ў Варшаву. У 1875 г. атрымаў дазвол жыць на радзіме. 59, 67.

Тарчэла Баляслаў — гл. Тарчыла Баляслаў.

Татур Рыгор (каля 1834–?) — аднадворац Ігуменскага павета. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, жыў у маёнтку Майзарова. Арыштаваны па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены пад паручальніцтва. 45, 52.

Твардаманскі Аляксандр (каля 1839–?) — дваранін Ігуменскага павета. За далучэнне да паўстанцкага атрада пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Енісейскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у в. Усцьянскае Канскага павета. У 1873 г. пераведзены пад нагляд паліцыі ў Казанскую губерню. Жыў у г. Ядрыне. У 1874 г. вызвалены з-пад паліцэйскага нагляду. 45, 52.

Твардманскі Аляксандр, гл. Твардаманскі Аляксандр.

Ткачынскі Фаўст (каля 1821–?) — дваранін Пінскага павета. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, жыў у фальварку Зады. Арыштаваны па падазрэнні ў дачыненні да паўстання. Пазней вызвалены. 45, 52.

Траўгут Рамуальд (1826–1864) — вайсковец, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Ураджэнец Берасцейшчыны, выпускнік Свіслацкай гімназіі. Падпалкоўнік расейскай арміі ў адстаўцы. Удзельнік Крымскай вайны. Увесну-летам 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада на Кобрыншчыне. Пасля выехаў з Беларусі. Восенню з надзвычайнымі паўнамоцтвамі ўзначаліў цэнтральны паўстанцкі ўрад у Варшаве. Фактычна, быў "дыктатарам" у Польшчы. Арыштаваны ў сакавіку 1864 г. Павешаны. 67.

Тржцімскі (Тржцінскі) Альберт (каля 1827–?) — дваранін Менскага павета. Арыштаваны за утойванне зброі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Трузсан Пётр (?–1865) — расейскі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант, генерал-інжынер. Удзельнік вайны 1812 г., расейска-персідскай вайны 1826–1828 гг. У 1840–1863 гг. — камендант Бабруйскай цытадэлі. 4.

Трусаў Антон (1835–1886) —дваранін Менскай губерні, выпускнік Менскай гімназіі, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада. Пасля задушэння паўстання жыў на эміграцыі, займаўся выдавецкай дзейнасцю. З 1884 г. — на радзіме. 26, 67.

Трускоўскі Люцыян — дваранін Менскай губерні, упраўляючы справамі Менскай дарожнай і будаўнічай камісіі. За нядобранадзейнасць высланы ў Пензенскую губерню. Жыў у г. Керанску. 72, 75.

Трыбушын — шараговец маскоўскага жандарскага дывізіёну. 95.

Трыгубовіч Тамаш (каля 1838–?) — мешчанін г. Менска. Знаходзіўся ў паўстанцкім атрадзе. Паводле адных звестак, быў схоплены сялянамі, паводле іншых — здаўся імперскім уладам добраахвотна. Абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Тумеловіч Адольф, гл. Туміловіч Адольф.

Туміловіч Адольф (каля 1843–?) — дваранін. За знаходжанне ў паўстанцкім атрадзе арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Турскі Сцяпан (каля 1842–?) — дваранін Барысаўскага павета. За ўдзел у паўстанні са зброяй у руках пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 6 гадоў катаргі на заводах. Маёмасць канфіскаваная. 52.

Турцэвіч Уладзімір (каля 1835–?) — дваранін Ігуменскага павета. Арыштаваны падчас паўстання за прамаўленне злачынных словаў. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены пад нагляд паліцыі. 45, 52.

Тэраевіч Міхал — гл. Тарасевіч Міхал.

Тэтлі Ян (каля 1845–?) — падданы Швейцарыі. Арыштаваны за далучэнне да паўстанцкага атрада. Пазней вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Уладзімір (?–1015) — наўгародскі князь (з 970 г.), вялікі князь кіеўскі (978–1015). Выбітны дзеяч старажытнай Кіеўскай дзяржавы. За ліквідацыю ў 988 г. язычніцтва як дзяржаўнай рэлігіі і прыняцце хрысціянства далучаны праваслаўнай царквой да ліку святых. 117.

Умецкі Казімір — дваранін Ігуменскага павета. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў паўстанні арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Урублеўскі Казімір (каля 1802–?) — дваранін Ігуменскага павета. Па пададзрэнні ў дачыненні да паўстання арыштаваны, некаторы час знаходзіўся пад следствам. Пазней вызвалены. 52.

Успенскі Сяргей — расейскі службовец, упраўляючы канцылярыі цывільнага губернатара Пензенскай губерні. 94.

Файн Ёсель (каля 1833–?) — кравец. Абвінавачаны ў вырабе адзення для паўстанцаў, некаторы час утрымліваўся пад арыштам. Пазней вызвалены. 45, 52.

Фальская Стэфанія — дваранка Ковенскай губерні. За сувязь з паўстаннем выслана ў Табольскую губерню. 102.

Федаровіч Тамаш — абшарнік Менскай губерні. Арыштаваны ў Барысаўскім павеце па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстані. 52.

Фельдберг Станіслаў (каля 1840–?) — дваранін Вілейскага павета Віленскай губерні. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 4 гады катаргі на заводах. Маёмасць канфіскаваная. 45, 52.

Філановіч Уладзіслаў (каля 1840–?) — селянін Барысаўскага павета. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Пасля некалькіх месяцаў арышту вызвалены пад паручальніцтва з усталяваннем паліцэйскага нагляду як збеглы з паўстанцкага атрада. 45.

Філіповіч Ян — дваранін Бабруйскага павета. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў аконамам у маёнтку Коліч Ігуменскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у Енісейскай губерні. 45, 52.

Філон Клімент (каля 1843–?) — селянін. За ўдзел у паўстанні высланы на вайсковую службу ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Філон Якаў (каля 1843–?) — селянін Віленскай губерні. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, жыў у в. Загор'е Наваградскага павета. Удзельнічаў у паўстанні, быў узяты ў палон імперскімі войскамі. Высланы на вайсковую службу ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Служыў у III і IV лінейных батальёнах. У 1869 г. пераведзены ў Вяцкую губерню, дзе знаходзіўся да 1872 г. 45.

Халева Тамаш (каля 1843–?) — не пацверджаны дваранін Менскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Холіч (Хоміч) Людвіг (каля 1818–?) — дваранін, аканом маёнтка Чмялевічы Барысаўскага павета. За агітацыю сялян на карысць паўстання пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу з канфіскацыяй маёмасці. 45.

Храптовіч Міхал(?) (1809–1892) — граф, уладальнік маёнтка Шчорсы Наваградскага павета. На расейскай дыпламатычнай і прыдворнай службе. Обер-камергер. З 1877 г. — член Дзяржаўнага савета. 67.

Хруцкі Лявон (каля 1831–?) — дваранін Дрысенскага павета Віцебскай губерні. Пісьмавод Менскай губернскай чарцёжнай. За ўдзел у паўстанні са зброяй у руках пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на катаргу ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Хруцкі Станіслаў (каля 1841–?) — дваранін Магілёўскай губерні, былы чыноўнік канцылярыі віленскага павятовага маршалка шляхты. Падчас паўстання далучыўся да атрада В. Козела-Паклеўскага. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на вайсковую службу ў Сібір шарагоўцам з канфіскацыяй маёмасці. Служыў у I лінейным батальёне. Пасля жыў у г. Омску. 45.

Цвірка Фелікс — доктар у м. Мір. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Томскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. 97.

Цімашэў Аляксандр (1818–1893) — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, генерал-ад'ютант. У 1856 г. прызначаны ўпраўляючым III Аддзялення Уласнай Ягонай Імператарскай Вялікасці Канцылярыі і начальнікам штаба корпуса жандараў. Пазней займаў пасады часовага Казанскага, Пермскага і Вяцкага генерал-губернатара (з 1861 г.) і міністра поштаў і тэлеграфаў (1867). У 1868–1877 гг. — міністр унутраных спраў Расейскай імперыі. 117.

Цітоў — расейскі вайсковец, казак, вайсковы старшына. У 1863 г. на чале казацкіх атрадаў удзельнічаў у баях з паўстанцамі. 22, 24, 29.

Ціханавецкі — абшарнік Менскай губерні. 35.

Цюндзявіцкі Міхал (каля 1840–?) — выпускнік Кадэцкага корпусу, прапаршчык 8-й артылерыйскай, брыгады расейскай арміі. За агітацыю сялян на карысць паўстання і сфатаграфаванне з выявамі гербаў Арла і Пагоні расстраляны ў г. Менску. 31, 45.

Цяльшэўскі Альбін (каля 1827–?) — дваранін, канцылярскі чыноўнік Слуцкай дваранскай апекі. За ўдзел у паўстанні са зброяй у руках і камандаванне аддзелам, які выканаў смяротны прысуд праваслаўнаму святару Д. Канапасевічу павешаны ў г. Ігумене. 45, 52.

Чакатоўскі Пётр (1832–1882) — дваранін, лекар. Выпускнік Менскай гімназіі, Кіеўскага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскай Медыка-хірургічнай акадэміі. Былы павятовы доктар Барысаўскага павета. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік г. Менска. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Жыў у Іркуцку, Уфе. Пасля заканчэння тэрміну высылкі вяртанне на радзіму было забароненае. Памёр у Смаленску. 59, 67.

Чаплінскі Леон (каля 1815–?) — дваранін. Падчас паўстання знаходзіўся пад следствам у Менску па справе аб забойстве інсургентамі станавага прыстава А. Ляцкага. Пазней вызвалены. 52.

Чаплінскі Лукаш (каля 1845–?) — дваранін Ігуменскага павета. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45, 52.

Чарніхоўскі Люцыян — абшарнік Бабруйскага павета, уладальнік маёнтка Перакаль. У 1863 г. — паўстанцкі начальнік Бабруйскага павета. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 12 гадоў катаргі ў цытадэлях Сібіры. Маёмасць канфіскавана. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, пасля атрымання амністыі вярнуўся на радзіму. У 1876 г. жыў у Вільні. 59, 67.

Чартарыйскі Адам (1770–1861) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расейскай імперыі, князь. Удзельнік барацьбы за незалежнасць. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай апынуўся на эміграцыі, але неўзабаве быў высланы ў Пецярбург у якасці закладніка. З 1796 г. — на расейскай дзяржаўнай службе. Бліжэйшы дарадца Аляксандра I, куратар Віленскай навучальнай акругі. У 1804–1806–х гг. — міністр замежных спраў Расейскай імперыі. Прадставіў план аднаўлення Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў межах уніі з Расеяй. 117.

Чартоў Аляксандр — расейскі вайсковы дзеяч, генерал-маёр. Падчас паўстання 1863–64 гг. — камандзір Стараінгерманладскага пяхотнага палка ў чыне палкоўніка. Імперскі вайсковы начальнік Наваградскага і Пінскага паветаў. 11, 14.

Чаховіч Антон — аднадворац Ігуменскага павета, бацька Яна Чаховіча. 96.

Чаховіч Ян — аднадворац Ігуменскага павета, сын Антона Чаховіча. Шараговец Менскага пяхотнага палка расейскай арміі ў бестэрміновым водпуску. У 1863 г. далучыўся да паўстання. Падчас арышту меў пры сабе пашпарт на імя мешчаніна г. Менска Марціна Кулікоўскага. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 20 гадоў катаргі ў рудніках з канфіскацыяй маёмасці. 96.

Чахоўскі Казімір — дваранін. Падчас паўстання арыштаваны за знойдзеныя ў яго "бунтоўныя" творы. Пазней вызвалены. 52.

Чахоўскі Канстанцін (каля 1840–?) — дваранін, навучэнец каморніцкіх класаў. За агітацыю на карысць паўстання высланы на жыхарства ў Пермскую губерню. 45.

Чацкі, верагодна, маецца на ўвазе Тадэвуш Чацкі (1765–1813),— польскі і ўкраінскі грамадскі і дзяржаўны дзеяч, гісторык, асветнік. Адзін з заснавальнікаў Таварыства сяброў навук у Варшаве. Аўтар працы, прысвечанай гісторыі казацтва і паходжанню назвы "Украіна". У 1803 г. прызначаны школьным інспектарам Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губерняў. Ініцыятараў заснавання ў г. Крамянцы Валынскага ліцэя, на базе якога пазней будзе створаны Кіеўскі ўніверсітэт. 117.

Чорны — мешчанін г. Менска, купец. 93.

Чубек Ян (1849–1932) — польскі гісторык, літаратуразнаўца, бібліёграф, перакладчык. Аўтар перакладаў з антычнай паэзіі. Прадмова.

Чулкоў — расейскі службовец, маёр корпуса жандараў у Санкт-Пкцярбургу. 77, 78, 79, 83, 86.

Шалгуноў Павел — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр. Выпускнік Дваранскага палка (Канстанцінаўская вучэльня). У 1863–64 гг. у чыне палкоўніка ўзначальваў Асобую следчую камісію па палітычных справах у Вільні. Губернатар Менскай (1864–1868) і Магілёўскай (1868–1870) губерні8. 70.

Шалевіч Караль — дваранін Наваградскага павета, выпускнік Акадэміі Генеральнага штаба, штабс-капітан расейскай арміі. У 1863 г. — камандзір паўстанцкага атрада ў Наваградскім павеце. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 6 гадоў катаргі на заводах з канфіскацыяй маёмасці. Пасля атрымання частковай амністыі і вяртання саслоўных правоў жыў у Смаленскай губерні. 14.

Шалковіч Сямён (1840–1886) — беларускі і расейскі гісторык, педагог. Выпускнік Кіеўскага ўніверсітэта. Выкладчык віленскай прагімназіі (рэальнай вучэльні), сябра Віленскай археалагічнай камісіі. У працах прытрымліваўся прарасійскіх поглядаў. Прадмова.

Шалюта Франц — дваранін, пісьмавод слуцкага павятовага маршалка шляхты. За палітычную нядобранадзейнасць высланы ў Кастрамскую губерню. У 1867 г. атрымаў дазвол на жыхарства ў Варшаве. У 1874 г. — дазвол вярнуцца на радзіму. 4.

Шапіра Іосіф — мешчанін г. Менска. Займаўся пастаўкай правіянту для расейскай арміі. 93.

Шклярскі (Шклярэўскі) — домаўладальнік у Санкт-Пецярбургу. 57.

Шмідт Рудольф (каля 1838–?) — падданы Прусіі, жыў у Менскім павеце. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню. Маёмасць канфіскаваная У1869 г. выехаў за мяжу. 45, 52.

Шпакоўскі Юзаф (каля 1808–?) — дваранін Ігуменскага павета. Арыштаваны па падазрэнні ў саўдзеле з абшарнікам А. Машэўскім у справе забеспячэння паўстання навабранцамі і правіянтам. Вызвалены з усталяваннем палціэйскага нагляду, паколькі абвінавачанні не пацвердзіліся. 45.

Шпакоўскі Ян (каля 1846–?) — дваранін Ігуменскага павета. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Шпеер Вільгельм — расейскі вайсковец, капітан. Падчас паўстання 1863–64 гг. — ад'ютант штаб-афіцэра корпуса жандараў у Вільні Аляксандра Лосева. 54.

Шпілеўскі Адам (каля 1825–?) — мешчанін г. Менска, цясляр. Падчас паўстання знаходзіўся ў атрадзе інсургентаў. Добраахвотна здаўся імперскім уладам. Арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Шпілеўскі Канстанцін — мешчанін. Арыштаваны, верагодна, па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены. 45, 52.

Шпілеўскі Платон (каля 1845–?) — дваранін, навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанцкага атрада арыштаваны. Некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. 31, 45.

Шуазёль-дэ-Гуф'е — маркіз, абвінавачваўся ў спрыянні паўстанню ў Ковенскай губерні. Магчыма, маецца на ўвазе Аляксандр Шуазёль-дэ-Гуф'е — сын вядомай літоўскай пісьменніцы і мемуарысткі Сафіі Шуазёль-дэ-Гуф'е (Тызенгаўзен). 118.

Шувалаў Пётр (1827–1889) — расейскі вайсковы і дзяржаўны дзяч, граф, генерал-ад'ютант. Удзельнік Крымскай вайны. Актыўны праціўнік скасавання прыгоннага права. Выконваў абавязкі Ліфляндскага, Эстляндскага і Курляндскага генерал-губернатара і камандуючага войскамі Рыжскай ваеннай акругі. У 1866–1873 гг. — галоўны начальнік III Аддзялення Уласнай Ягонай Імператарскай Вялікасці Канцылярыі, шэф жандараў. У далейшым — на дыпламатычнай службе. 105, 113, 114.

Шчыгельскі Адольф (каля 1847–?) — селянін. Магчыма, брат Баніфацыя Шчыгельскага. За намер далучыцца да паўстанцаў высланы ў Разанскую арыштанцкую роту. 31, 45.

Шчыгельскі Баніфацый (каля 1844–?) — селянін. Магчыма, брат Адольфа Шчыгельскага. За намер далучыцца да паўстанцаў высланы ў Калужскую арыштанцкую роту. 31, 45.

Шыбуновіч Ян (каля 1813–?) — дваранін. За садзейнічанне паўстанцам арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў менскай турме. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Шыдлоўскі Адольф (каля 1808–?) — дваранін Ігуменскага павета, засядацель Ігуменскага земскага суда. Падчас паўстання далучыўся да атрада Б. Святарэцкага. Арыштаваны імперскімі ўладамі. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 6 гадоў катаргі на заводах з канфіскацыяй маёмасці. 38, 45, 52.

Шыдлоўскі Яраслаў (каля 1844–?) — дваранін, студэнт Маскоўскага ўніверсітэта. Жыў у г. Ігумене. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфсікацыяй маёмасці. 45, 52.

Шыманская — мяшчанка г. Менска. 93.

Шымборскі Казімір (каля 1848–?) — дваранін. Падчас паўстання арыштаваны па падазрэнні ў сувязі з І. Жаброўскім. 52.

Шымон Карп — мешчанін г. Менска. 93.

Шытц — чыноўнік Тэлеграфнага ўпраўлення ў Санкт-Пецярбургу. 91.

Шышло Эдуард (каля 1840–?) — чыноўнік, губернскі сакратар. У 1863 г. быў арыштаваны, верагодна, па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. 45.

Шышло Ян (каля 1840–?) — чыноўнік, губернскі сакратар. У 1863 г. быў арыштаваны, верагодна, па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 45, 52.

Шэк (Шэка) Міхал (каля 1844–?) — скарбавы селянін. За садзейнічанне паўстанню і знаходжанне ў атрадзе інсургентаў аддадзены пад ваенна-палявы суд і высланы ва Ўладзімірскую арыштанцкую роту. 52.

Шэмаш (Шэмеш) Вацлаў — дваранін Ігуменскага павета, навучэнец Слуцкай гімназіі. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Табольскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, знаходзіўся ў Вяцкай губерні. У 1871 г. пераведзены ў Тамбоўскую. У 1874 г. на кароткі час прыязджаў на радзіму. 45, 52.

Шэмбель Напалеон — дваранін Менскага павета. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Шэнінг Караль (каля 1843–?) — сын ураджэнца Курляндскай губерні. У 1863 г. быў арыштаваны, верагодна, па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. Пазней вызвалены. 45, 52.

Эйсмант Юзаф(?) — пісар Ігуменскага павятовага казначэйства. За ўдзел у паўстанні сыноў абвінавачаны ў падтрымцы інсургентаў, арыштаваны. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, першапачаткова асуджаны на высылку, але пазней прысуд быў заменены грашовым спагнаннем. 96.

Эсьман Пётр — гл. Есьман Пётр.

Юзаф, св. — муж прасвятой дзевы Марыі і зямны апякун Ісуса Хрыста. Лічыцца святым у хрысціянскай царкве. Дні памяці: 19 сакавіка і 1 траўня. Прадмова.

Юрашкевіч Фёдар (каля 1843–?) — з духоўнага звання. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, сын дзяка. Арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада і аддадзены пад ваенна-палявы суд. Высланы ў Тульскую арыштанцкую роту з канфіскацыяй маёмасці. 31, 45.

Юркевіч Геранім (каля 1849–?) — аднадворац, навучэнец Менскай гімназіі. Сын паштальёна Менскай губернскай паштовай канторы. Арыштаваны за далучэнне да паўстанцкага атрада. Пазней вызвалены і аддадзены бацьку. 31.

Юркевіч Ігнат (каля 1844–?) — дваранін. У 1863 г. арыштаваны, верагодна, за ўдзел у паўстанні. Пазней вызвалены. 45, 52.

Юркевіч Сцяпан (каля 1832–?) — непацверджаны дваранін. Арыштаваны па падазрэнні ў саўдзеле з Ю. Гарботаўскім у справе набору навабранцаў у паўстанне. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 31, 45.

Юрынок Ян (каля 1839–?) — незаконнанароджаны селянін. Па падазрэнні ў дачыненні да справы абшарніка Ч. Святарэцкага знаходзіўся пад следствам. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага агляду. 45.

Ягайла (каля 1352–1434) — вялікі князь літоўскі (1377–1392), польскі кароль (1386–1434). Праз заключэнне Крэўскай уніі (1385) заклаў аснову дзяржаўнага аб'яднання Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. 117.

Ягелоны — дынастыя вялікіх князёў літоўскіх і польскіх каралёў. 117.

Якаўлеў Іяўлей — капральны 3-й роты кватараванага ў Менску 119-га Каломенскага палка. 93.

Якубоўскі Міхал (каля 1836–?) — дваранін Менскага павета, жыў у г. Менску ў доме слесара Бакі. Падчас паўстання далучыўся да атрада В. Козела-Паклеўскага. Пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на жыхарства ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Адбываў пакаранне ў г. Табольску. У 1870 г. выехаў у Кастрамскую губерню. 45.

Якубоўскі Юзаф (каля 1834–?) — аднадворац. У 1863 г. арыштаваны, верагодна, за ўдзел у паўстанні. 45, 52.

Яльчанінаў Фёдар — расейскі вайсковец, прапаршчык Новаінгерманланд­скага пяхотнага палка расейскай арміі. У 1863 г. далучыўся да паўстанцаў. Ваяваў у атрадзе Паўла Дыбоўскага. 25.

Ямант Юзаф (1841–?) — студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта У 1863 г. уваходзіў у лік сяброў віленскага паўстанцкага цэнтра. Пэўны час выконваў абавязкі сакратара К. Каліноўскага. З кастрычніка 1863 г. — паўстанцкі камісар Менскага ваяводства пасля Міхала Аскеркі. Арыштаваны, пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 59, 67.

Яманты — віленская сям'я. Спрыяла паўстанню, трымала адну з канспіратыўных кватэр. 59.

Янішэўскі Аўгуст (каля 1820–?) — абшарнік Ігуменскага павета, бацька Марціна, Фелікса і Януарыя Янішэўскіх. Уладальнік маёнтка Скрыль. Арыштаваны ў сувязі з расследаваннем справы абшарніка А. Асоўскага. Абвінавачаны ў дачыненні да паўстання і высланы на жыхарства ў Сібір. 31, 45, 52.

Янішэўскі Марцін (каля 1847–?) — дваранін Ігуменскага павета, сын Аўгуста Янішэўскага, брат Фелікса і Януарыя Янішэўскіх. Навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанцкага атрада арыштаваны імперскімі ўладамі. Пазней вызвалены пад паручальніцтва маці. 45, 52.

Янішэўскі Фелікс (каля 1849–?) — дваранін Ігуменскага павета, сын Аўгуста Янішэўскага, брат Марціна і Януарыя Янішэўскіх. Навучэнец Менскай гімназіі. За далучэнне да паўстанцкага атрада арыштаваны імперскімі ўладамі. Пазней вызвалены пад паручальніцтва маці. 45, 52.

Янішэўскі Януары (каля 1848–?) — дваранін Ігуменскага павета, сын Аўгуста Янішэўскага, брат Марціна і Фелікса Янішэўскіх. Навучэнец Менскай гімназіі. Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні арыштаваны імперскімі ўладамі. Пазней вызвалены пад паручальніцтва. 45, 52.

Яновіч Юрый (каля 1798–?) — аднадворац. Знаходзіўся пад следствам па падазрэнні ў саўдзеле з Ю. Гарботаўскім у справе набору навабранцаў у паўстанне. Вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 45.

Янушкевіч Міхал — дваранін Менскага павета. Падчас паўстання далучыўся да атрада П. Дыбоўскага. Добраахвотна здаўся імперскаім уладам. Некаторы час утрымліваўся пад арыштам у менскай турме. Пазней вызвалены з усталяваннем паліцэйскага нагляду. 52.

Ясевіч Антон (каля 1843–?) — дваранін Ашмянскага павета, навучэнец Менскай гімназіі. Падчас паўстання далучыўся да атрада В. Козела-Паклеўскага. Узяты ў палон імперскімі войскамі. Рашэннем ваенна-палявога суда пазбаўлены саслоўных правоў і высланы шарагоўцам на вайсковую службу ў Сібір. Маёмасць падлягала канфіскацыі. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў у IV лінейным батальёне. У 1871 г. жыў у Тамбоўскай губерні. 45.

Ястрабскі (Ястржэмбскі) Станіслаў (каля 1841–?) — дваранін Ігуменскага павета. Паводле звестак Дз. Матвейчыка, служыў канцылярскім чыноўнікам. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на пасяленне ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 45, 52.

Яськевіч Сцяпан (каля 1814–?) — мешчанін г. Менска, сталяр. За палітычную нядобранадзейнасць, а таксама намер разам са сваімі работнікамі далучыцца да паўстанцкага атрада пазбаўлены саслоўных правоў і высланы на 10 гадоў катаргі ў цытадэлях. Маёмасць канфіскаваная. 31, 45.