"Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага"

У выдавецтве "Галіяфы" выйшла ў свет дакументальнае выданне "Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага"
Кніга ўяўляе сабой поўнае выданне архіўнай следча-судовай справы кіраўніка паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Літвы і Беларусі, якая захоўваецца ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве ў фондзе Часовага палявога аўдытарыята пры штабе камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі. Сярод дакументаў справы — паказанні, дадзеныя ў следчай камісіі, пратаколы судовых пасяджэнняў, выніковыя даклады-заключэнні і службовая перапіска расійскіх ведамстваў. Акрамя тэкстаў усіх матэрыялаў справы ў кнізе змешчаныя факсімільныя выявы найбольш важных і цікавых дакументаў.
Выданне адрасуецца адмыслоўцам-даследчыкам, выкладчыкам, навучэнцам і ўсім, каго цікавіць айчынная гісторыя.
Набыць кнігу можна ў наступных кнігарнях:
- Акадэмкніга (Менск, пр. Незалежнасці, 72)
- Інтэрнет-кнігарня "Кніганоша"