Назад

№1.
1838 г. Лютага 6, красавіка 4. - Выпіскі з метрычнай кнігі Ялоўскага парафіяльнага касцёла аб хрышчэнні К. Каліноўскага

Дата

Калі? дзе? Хто і ад каго? толькі вадой, або таксама св. алеямі ахрышчаны?

Якіх бацькоў? калі і дзе, гэта значыць, у якой Парафіі нарадзіўся?

Хто хрысціў, гэта значыць, хто былі кумамі і хто менавіта асіставаў?

Нараджэн-
ня.

Хросту.

22

Студзеня
21

Лютага
6

Году Божага тысяча васемсот трыццаць восьмага месяца Лютага шостага дня ў Ялоўскім рымска-каталіцкім парафіяльным касцёле ахрышчана вадою немаўля Вінцэнт Вялебным ксяндзом Францішкам Кажанеўскім, Вікарыем гэтага касцёла.

Шляхетных Сымона і Веранікі з Рыбінскіх Каліноўскіх шлюбных сужэнцаў сын, народжаны ў гэтым жа годзе месяца Студзеня дваццаць першага дня ўвечары ў маёнтку Мастаўляны той жа парафіі.

Хрысцілі шляхетны Багуслаў Сузін са шляхетнай Мар'янай Мацяевіч, дзяўчынай.

 

 

 

 

 

 

49

Студзеня
21

[Красавіка]
4

Году Божага тысяча васемсот трыццаць восьмага месяца красавіка чацвёртага дня ў Ялоўскім рымска-каталіцкім парафіяльным касцёле быў завершаны абрад Св. Хросту над дзіцяткам імёнамі Вінцэнт Канстанцін Вялебным ксяндзом Францішкам Кажанеўскім, Вікарыем гэтага касцёла.

Шляхетных Сымона і Веранікі з Рыбінскіх Каліноўскіх, шлюбных сужэнцаў сынам, у гэтым жа годзе месяца Студзеня дваццаць першага дня ўвечар народжаным і шостага дня месяца лютага тым жа самым Вялебным ксяндзом Францішкам Кажанеўскім адной толькі вадою ахрышчаным.

Трымалі ў гэтым Св. Абрадзе Вялебны ксёндз Антоній Кіткевіч, Адміністратар Ялоўскага парафіяльнага касцёла, капелан Свіслацкай гімназіі з Петранелай, жонкай шляхетнага Канстанціна Крукоўскага. Асіставалі ж Вяльможны пан Фердынанд Янцэвіч, паручнік Нова-Ермаланскага палка, нежанаты, са шляхетнай Эміліяй Мацяевіч, дзяўчынай, такі самы шляхетны Канстанцін Крукоўскі з Эльбетай, жонкай шляхетнага Казіміра Шыманскага.

З метрычнай кнігі Ялоўскага касцёла. ФаксімілеЗ метрычнай кнігі Ялоўскага касцёла. Факсіміле
Публікацыя паводле: LVIA, f.604, ap.45, b.58, l.10v, 13. Арыгінал.
Упершыню апублікавана: Янушкевіч Я. Метрыкі хросту Вінцэся-Кастуся Каліноўскага // Białoruskie Zeszyty Historyczne. – Białystok, 2013. – S. 244-248.
Матэрыял прадаставіў: Язэп Янушкевіч