Назад

"Тварам да шыбеніцы". Прэзентацыя ў Варшаве

У варшаўскім Доме літаратуры на Кракаўскім прадмесці адбылася прэзентацыя дапоўненай паэтычнай анталогіі-калінаўскіяны "Тварам да шыбеніцы", укладзенай беларускім гісторыкам-літаратуразнаўцам Я. Янушке­вічам. Агулам анталогія налічвае творы 55 паэтаў. Сярод удзельнікаў прэзентацыі – укладальнік Язэп Янушкевіч, перакладчык Чэслаў Сэнюх, Зянон Пазняк ды іншыя. Выбітны беларускі паэт Уладзімір Някляеў даслаў удзельнікам прэзентацыі адмысловы ліст.

2013 год быў годам Каліноўскага. Афіцыйныя "летапісцы" сённяшняй беларускай улады прысвяцілі гэты год развянчанню Кастуся Каліноўскага як беларускага нацыянальнага героя. Ніхто ім не паверыў, але яны стараліся. І сваё заслужылі.
А як пазавіхаліся тыя, для каго Кастусь Каліноўскі – бясспрэчны нацыянальны герой, найвыбітная постаць беларускай гісторыі? Калі год Каліноўскага пачынаўся, шмат хто заяўляў пра звязаныя з ім праекты. Вялікія і маленькія, сціплыя і амбіцыйныя. Па розных прычынах, у тым ліку праз процідзеянне ўлады, здзейснілася хіба дзясятая частка тых задумаў. І здзейснілі іх найперш тыя, хто не разлічваў на нечыю дапамогу, а ўсё рабіў сам, укладваючы ў працу і свае сілы, і свае сродкі. Хто так любіць Каліноўскага, як ён любіў Беларусь.
Гэтакім праектам і стала паэтычная анталогія "Тварам да шыбеніцы", укладзеная і выдадзеная пісьменнікам, кандыдатам філалагічных навук Язэпам Янушкевічам. Прэзентацыямі анталогіі спачатку ў Мінску ў пасольстве Літвы, а цяпер у Варшаве ў Доме літаратуры па сутнасці й завяршаецца год Каліноўскага. Завяршаецца дастойна.

З ліста Ул. Някляева.

Рэпартаж "Еўрарадыё" з прэзентацыі