Назад

Яраслаў Дамброўскі 1836–1871 Лакетак
Яраслаў Дамброўскі. Партрэт

Дзеяч польскага й міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Паходзіў з незаможнай шляхты. Нарадзіўся ў Жытоміры. Вучыўся ў Бярэсці ў кадэцкіх карпусах, пазней у Пецярбургу. Як малады афіцэр служыў у царскай арміі, адначасова беручы ўдзел у патаемным гуртку афіцэраў цэнтральнага штаба. Прапагандаваў ідэю інтэрнацыянальнага саюзу ў барацьбе з прыгнётам. З 1862 г. на вайсковай службе ў Варшаве. Быў дзейсным членам польскага паўстанцкага цэнтра, начальнікам горада Варшавы. Кіруючы падрыхтоўкай паўстання, Дамброўскі актыўна супрацоўнічаў з рускімі афіцэрамі, разлічваючы на сумесныя збройныя выступленні супраць самадзяржаўя. Арыштаваны ў 1862 г., ён, тым не менш, і з турмы працягваў кіраваць падрыхтоўкай супраціву. Па дарозе на катаргу ў Сібір у снежні 1864 г. яму ўдалося збегчы і з дапамогай рускіх рэвалюцыянераў выехаць за мяжу. Жывучы ў Францыі на эміграцыі працягваў рэвалюцыйную дзейнасць. У 1871 г. – генерал Парыжскай камуны. На апошнім этапе яму былі падначаленыя ўсе вайсковыя сілы камунараў. Загінуў на барыкадзе.