Назад

Зыгмунт Ігнатавіч Серакоўскі 1826–1863 Даленга
Зыгмунт Серакоўскі. Партрэт

Дзеяч польскага й міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. Нарадзіўся ў сяле Лісавое на ўкраінскай Валыншчыне. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім, супрацоўнічаў з "Современником". Арганізатар і кіраўнік ваенна-рэвалюцыйнага гуртка ў Пецярбургу, членамі якога былі й браты Каліноўскія. Падчас замежных вандровак сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі. З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. Але напрыканцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, а сам ён паранены захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.