

Генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскае імперыі. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1811 г. – на вайсковай службе. Удзельнік войнаў з Напалеонам. Актыўна дзейнічаў у дэкабрысцкіх гуртках. Сааўтар статута "Саюза працвітання". У 20-я гады адыходзіць ад дэкабрыстаў і становіцца на адкрыта праімперскія пазіцыі. Быў генерал-губернатарам у Віцебску, займаў іншыя высокія службовыя пасады. Дзейсна ўдзельнічаў у задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-1831 гг. Шмат зрабіў для "обрусения" беларускіх земляў. Ініцыятар адмены дзеяння ў заходніх губернях імперыі Статута ВКЛ 1588 г. У знак пратэсту супраць правядзення сялянскай рэформы 1861 г. пакінуў дзяржаўную службу. Але ў сувязі з паўстаннем 1863 г. быў накіраваны генерал-губернатарам у Вільню з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. За жорсткае падаўленне паўстання атрымаў ад прагрэсіўных сучаснікаў мянушку Вешальнік, а ад дзяржавы – тытул графа з прыстаўкай Віленскі. У сваіх "Политических записках" даваў рэкамендацыі ўраду й сваім наступнікам па далейшай палітыцы ў заходніх губернях. З 1865 г. – у адстаўцы.