Фотагалерэя
Свіслач
Невыпадкова адзіны пакуль што ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму ўсталяваны менавіта ў Свіслачы. З гэтым старадаўнім мястэчкам Ваўкавыскага павета звязаныя многія падзеі ў ягоным жыцці. Не дужа далёка адсюль месціўся фальварак Якушоўка, куды сям’я Каліноўскіх пераехала з Мастаўлянаў. Тут, у Свіслачы працавала слынная ў краі гімназія, у якой навучаліся многія выбітныя асобы. Вучыўся тут і Кастусь са старэйшым братам-аднадумцам Віктарам. Будынак гімназіі стаіць і па сёння, зараз ён з’яўляецца часткай комплексу раённага шпіталя. А на старых могілках захавалася магіла Віктара Каліноўскага, заўчасна памерлага ад сухотаў…
Дадатковая цікавостка Свіслачы – манумент яшчэ аднаму герою паўстання, Рамуальду Траўгуту, пастаўлены яшчэ польскімі ўладамі, потым знішчаны ўладамі савецкімі і адносна нядаўна адноўлены.
Дадатковая цікавостка Свіслачы – манумент яшчэ аднаму герою паўстання, Рамуальду Траўгуту, пастаўлены яшчэ польскімі ўладамі, потым знішчаны ўладамі савецкімі і адносна нядаўна адноўлены.
Помнік Кастусю Каліноўскаму |
Помнік Рамуальду Траўгуту |
Будынак былой Свіслацкай гімназіі |
Магіла Віктара Каліноўскага |