Назад

Фотагалерэя

Краснае

На каталіцкіх могілках м. Краснае (каля паўсотні кіламетраў ад Менска па маладзечанскай шашы) пахаваны апошні ветэран паўстання 1863 года Ігнат Абрамовіч, памерлы ва ўзросце 105 гадоў. Побач з ягонай магілай стаіць падноўлены моладдзю склеп-пахавальня шляхецкага роду Тышынскіх. Менавіта прадстаўнік гэтага роду, Казімір Тышынскі фундаваў будаўніцтва ў Красным касцёла, блізу якога, у цэнтры мястэчка, на прыватным падворку захаваліся рэшткі манумента-стэлы, усталяванага ў 1938 годзе ў памяць пра паўстанцаў, загінулых у ваколіцах Краснага ад рук карнікаў.

Глядзець
Магіла паўстанца-доўгажыхара І. Абрамовіча

Глядзець Глядзець
Сямейны склеп ТышынскіхПадмурак манумента-стэлы
загінулым паўстанцам