Фотагалерэя
Ялоўка
Старадаўняе мястэчка на Беласточчыне, на беларуска-польскім памежжы. Да беларускай дзяржаўнай мяжы адсюль лічаныя кіламетры. Тут, у мясцовым каталіцкім храме, быў ахрышчаны Кастусь Каліноўскі. Але не ў тым, што стаіць у Ялоўцы сёння. Цяперашні касцёл Божага Ператварэння яшчэ будаваўся, калі выбухнула паўстанне 1863 года. Каліноўскага хрысцілі ў даўнейшым, драўляным касцёле Міхала Арханёла. У ім жа, відаць, пачалася і гісторыя шанаванага ў Ялоўцы абраза Маці Божай Паўстанцкай. Зараз на месцы старога храма пабудаваная плябанія, каля якой на невялікім пагорку (магчыма, гэты пагорак — рэшткі падмуркаў даўняга касцёла) стаіць скульптура Божай Маці. А ва ўсходняй частцы мястэчка суцішыліся руіны неагатычнага касцёла св. Антонія, пабудаванага ў 1910-15 гг. і разбуранага нацыстамі. Ніякага дачынення да хрышчэння Каліноўскага, вядома, ён не мае. Але абыякава прайсці міма проста немагчыма...
Старая дарога з Мастаўлянаў у Ялоўку |
Вуліца Школьная. Ля касцёла | Званіца і прыкасцельны будынак |
Будынак плябаніі на месцы колішняга драўлянага касцёла Міхала Арханёла | Скульптура Божай Маці на пагорку ля плябаніі |
Касцёл Ператварэння Божага |
Абраз Маці Божай Паўстанцкай |
Руіны касцёла св. Антонія |