
Ордэн Кастуся Каліноўскага
Рэканструкцыя Кузменкі ЗміцераОрдэн Кастуся Каліноўскага быў у ліку дзяржаўных узнагарод Беларусі ў 1995-2000 гг. Ніводнага кавалера Ордэна за гэты час не з'явілася, і, адпаведна, не было выраблена ніводнага яго асобніка. Усе спробы знайсці выяву (эскіз), паводле якое Ордэн зацвярджаўся, жаданага выніку не прынеслі. Таму прапануем увазе наведнікаў рэканструкцыю Ордэна Кастуся Каліноўскага, якая дае прыблізнае ўяўленне пра знешні выгляд узнагароды.
Рэканструкцыя зроблена на аснове апісання Ордэна, якое было змешчана ў прэзідэнцкім Указе ад 15 студзеня 1996 года.
Усіх наведнікаў, што могуць дапамагчы ў пошуку рэальнай выявы Ордэна Кастуся Каліноўскага, просім звяртацца да аўтара сайта праз электронную пошту.
Палажэнне аб Ордэне Кастуся Каліноўскага
Апісанне Ордэна Кастуся Каліноўскага