Назад

Эдмунд Іванавіч Вярыга каля 1840–1902
Эдмунд Вярыга. Партрэт

Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. на Літве й Беларусі. Паходзіў з сям'і адміністратара маёнтка. Скончыў віленскую гімназію. Падчас вучобы на матэматычным факультэце Пецярбургскага універсітэта браў чынны ўдзел у падпольных студэнцкіх гуртках, зблізіўся ідэйна з К. Каліноўскім. Пазней як член віленскага паўстанцкага цэнтра актыўна працаваў над падрыхтоўкай паўстання: вёў рэвалюцыйную агітацыю, нарыхтоўваў зброю. У лістападзе 1862 г. вёў перамовы з польскімі канспіратарамі, дзе адстойваў раўнапраўе ў стасунках паміж Варшавай і Вільняй. Арыштаваны неўзабаве пасля пачатку паўстання. Прыгавораны да 8 гадоў катаргі. Пасля адбыцця пакарання працаваў у сталіцы імперыі ва ўпраўленні Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі і на металургічных заводах Украіны. Памёр у маёнтку Амнішаў на Барысаўшчыне.