Станіслаў Сангін (Сонгін)
каля 1818–1863
Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Гародзенскі чыноўнік. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтка ў Бельскім павеце. Член рэвалюцыйнай арганізацыі Каліноўскага, ягоны паплечнік. Браў удзел у выданні й распаўсюджванні "Мужыцкай праўды". Напачатку выступленняў фарміраваў паўстанцкія атрады на сумежжы Беларусі й Польшчы. Удзельнічаў у рэйдзе Р. Рагінскага ў глыб Беларусі. Загінуў у баі на Пружаншчыне.