Назад

Фелікс Ражанскі ?–пасля 1903
Тут павінен быць партрэт Ф. Ражанскага. Буду ўдзячны за любую дапамогу ў яго пошуку

Удзельнік беларускага нацыянальна вызваленчага руху, паэт, мемуарыст. Працаваў каморнікам. У 1861 г. прыйшоў у гародзенскую арганізацыю Каліноўскага, стаў ягоным бліжэйшым паплечнікам. Удзельнічаў у рэвалюцыйнай агітацыі, выданні й распаўсюджванні "Мужыцкай праўды". Падчас паўстання ваяваў разам з В. Урублеўскім. Аўтар шэрагу паўстанцкіх спеваў на беларускай мове. Пасля задушэння супраціву эміграваў у Кракаў. Тое, што кароткія ўспаміны Ражанскага пра паўстанцкі рух у Гародзенскім ваяводстве напісаныя ў 1903 г. у Карманціне, дазваляе выказаць гіпатэтычнае меркаванне пра яго знаходжанне на схіле жыцця ў Гане. Але бясспрэчнага пацверджання пражывання Ф. Ражанскага ў Зах. Афрыцы пакуль няма.