Назад

Ян (Іван) Янавіч Козел 1837–1896 Скала
Ян Козел. Партрэт

Шляхціц, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання. Нарадзіўся ў маёнтку Сэрвач на Вілейшчыне. Вучыўся ў школе падпрапаршчыкаў і інжынернай акадэміі ў Пецярбургу. Затым удасканальваў адукацыю ў парыжскай Галоўнай вайсковай школе. Вярнуўшыся на радзіму, актыўна ўключыўся ў таемны патрыятычны рух. Стаў стваральнікам мінскай арганізацыі "чырвоных". З 1862 г. – член ЛПК. Блізкі паплечнік Каліноўскага. Пасля "белага" перавароту дзейнічаў у Польшчы, займаў розныя пасады. Пэўны час быў камендантам Варшавы. Пасля падаўлення паўстання жыў на эміграцыі ў Францыі. Удзельнічаў у франка-прускай вайне. У 1872 г. вярнуўся ў Расійскую імперыю, але быў сасланы ў Сярэднюю Азію. З 1883 г. – на радзіме. Памёр у Бабруйску.