Назад

Баляслаў Длускі 1826–1905 Яблонаўскі
Баляслаў Длускі. Партрэт

Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Удзельнічаў у патрыятычных гуртках падчас вучобы ў Віленскай гімназіі, за што сасланы на Каўказ у салдаты. У баях з горцамі даслужыўся ла чыну падпаручніка. Пасля адстаўкі ў 1852 г. вучыўся ў Маскоўскай акадэміі мастацтваў, пазней – на медыцынскім факультэце універсітэта. Удзельнічаў у студэнцкім падпольным руху. Паводле палітычных перакананняў – прыхільнік "чырвонага" крыла, адзін з найблізкіх сяброў і паплечнікаў Каліноўскага. Член ЛПК з 1862 г. Адстойваў інтарэсы віленскага цэнтра ў перамовах з ЦНК. Будучы начальнікам Ковенскага ваяводства, Длускі на чале атрада паўстанцаў разбіў 10 чэрвеня 1863 г. буйныя сілы карнікаў каля мястэчка Папаляны на Шавельшчыне. З кастрычніка – ваенны камісар Літвы і Беларусі за мяжой. Да самага канца паўстання трымаў сувязь з Каліноўскім, клапаціўся пра зброю для паўстанцаў. "Літоўскія сумы", перайшоўшыя яму згодна з загадам віленскага цэнтра ад А. Банольдзі, ён здаў у 1865 г. спецыяльнаай камісіі з паўстанцаў-эмігрантаў. З 1873 г. – у Галіцыі. Працаваў доктарам, мастаком. Аўтар успамінаў пра паўстанне.