Цітус Далеўскі
1840–1863
Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціца ў фальварку Кункулка на Лідчыне. Падчас вучобы ва універсітэтах Масквы й Пецярбурга актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім рэвалюцыйным руху. Адзін з найблізкіх паплечнікаў К. Каліноўскага напярэдадні і ў час паўстання. Арыштаваны ў снежні 1863 г. Публічна расстраляны на Лукішскай плошчы ў Вільні.