
Зыгмунт Чаховіч
1831–1907

Абшарнік Свянцянскага й Вілейскага паветаў. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Па палітычных поглядах – прыхільнік "чырвоных". У 1862-1863 гг. член ЛПК, экспедытар у Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Арыштаваны (паўторна) ўлетку 1863 г. Высланы ў Сібір. Пасля вяртання са ссылкі жыў на радзіме. Адыграў вялікую ролю ў фармаванні светапогляду маладога Я. Купалы.
Фотаздымак Зыгмунта Чаховіча пазычаны з сайта Анатоля Белага "Спадчына".