
Іван Рубін
1863
Гулкі ляскат калёс.
Іскры. Цокат падкоў
Патрывожыць здалёк
Скляпяні ўсіх вякоў.
Лёду тоненькі хруст.
Лёсу спее прадвесне.
Беларусь... беларус...
Зачыналася песня.
Калясіць каляя
Ад павета к павету.
Дзецюкі!
Доля хай жа свая
Прарасце запаветам
Дзецям вашым і ўнукам,
Дарагою пагоняй,
Без царовай прынукі,
Без расейскіх законаў.
Публікацыя паводле:
Новы Час, 2003. №2(7)