
Васіль Жуковіч
...Пятлю здымаючы з паўстання
АкравершКалі прыходзіць верны час змагання, –
А ён – у ходзе ўсіх-усіх эпох, –
Любоў вышэйшую дае герою Бог
І з ёй - гатоўнасць да выпрабаванняў...
Няхай бы ворагаў Ты перамог –
О, як наш край расцвіў бы! Неўміручы
Ўладар, прарок свабоды немінучай,
Свой дух магутны ў праўдзе ты збярог.
Каб волі час наблізіць, без ваганняў
Ідзеш, пятлю здымаючы з паўстання.
Публікацыя паводле:
Новы Час, 2003. №2(7)