Назад

Рыгор Пугач

Кастусь Каліноўскі

Дужа многа гадкоў прамінула,
Яны зьніклі ў бяздоньні далін, —
Як паўстаньне пранеслася гулам
Па ўсёй беларускай зямлі.

Як па ўсім беларускім абшары,
Мураўёўскі той гальштук быў пан.
І жандары — падобныя хмарам
Катавалі бядоту-сялян.

У сёмы дзень, таго чорнага году,
Месяц цёплы стаў — красавік,
Быў павешаны (царская мода)
Каліноўскі — паўстанец-мужык.

Сёньня ў вольнай сваёй мы краіне
Ня сустрэнем гнілога гальля!..
Ой, Кастусь, шчэ пад шляхтаю гіне, —
Беларусі Заходняй зямля...

 

Публікацыя паводле: Чырвоная Полаччына. – 1926. — 16 чэрвеня. – С. 3.
Матэрыял даслаў: bibliograf