Назад

Васіль Жуковіч

Праўда Кастуся Каліноўскага

Так, той толькі жне, хто пасее.
Не, рукі ў сяўца не дрыжаць,
пасеяць ён горкую праўду паспее,
каб волю жаданую жаць.

...Пятля абвіла яму горла,
у цемры патоплены дзень.
Ды чэснае, вольнае слова не ўмёрла,
магутнае рэха ідзе,

ляціць над галечай, раскошай,
ва ўсе далятае куткі.
...Мужыцкая праўда каштуе пяць грошаў...
Няма ёй цаны, дзецюкі!

1988

Публікацыя паводле: Жуковіч В. Разняволенне, – Мінск, 1990.