
Вячаслаў Міхасёнак
Над плітой, дзе толькі дата "1863"
Калі віхура ў краі стыне,
Тады ў лютасці і дыме
Паходню першы хто падніме
За годнасць і абраз?
Быў час, хто пастаяў за нас,
Хто ўспомніў раптам аб Айчыне.
У недаспелы час узняты
Штандар з пагоняю вар'яты
Змаглі ў крыві людской абмыць.
А тыя, што не ў час паўсталі,
Ляглі на родныя скрыжалі
Ля нашых вербаў і крыніц.
Яны зямлю сваю абнялі,
Упаўшы крыжам, ніц.
Стаю у роспачы і крыўдзе,
І веру: час такі надыдзе —
Зірне гісторыя сама,
Што вечнага агню няма.
Ім вечнага агню няма.
Публікацыя паводле:
Міхасёнак Вячаслаў. Сіняе рэха. – Слуцк, 1997.
Матэрыял даслала:
Яна Будовіч