
Паўлюк Марціновіч
Каліноўскаму
…А каты надзелі
на шыю пятлю
І жудасна стала
Навокал…
А ён стаяў горды,
"Радзіму люблю!" —
падумаў ў апошні міг
сокал.
І голас ягоны пачула
зямля,
І ціха яму адказала:
"Цябе не забуду
ніколі я,
А слава твая
маёй стала".
Публікацыя паводле:
Чырвоная змена. – 1969. — 24 ліпеня. – С. 4.
Матэрыял даслаў:
bibliograf