Назад

Пятро Ламан

Каліна

Каліна...
Коннікаў кулі касілі.
Коні
Асядалі на белы мох.
Разрываўся,
Рабіў, што мог...
Атачылі,
Пятлёй засілілі.
Каліна...
Восень лісце паліла,
Засцілаючы звівы сцяжын,
Засланяючы мяцяжы.
Любоўю сваёй спакусіла,
А цяпер бяжыш?
Так зіма сняжыць,
Там ручнік на капліцы
У засохлай гліне.
Каліна...
Нізка-нізка
Сонца над полем смылела,
Свяціла.
Каліна...
Снежны стог
Ля глухіх дарог.
Дрогне дрыжыкамі душа.
Дабрыня тваіх стрэх і дымоў
Будзе ў небе марозным дрыжаць.
Каліна...
Ля глухіх дарог
Чужаніц у снягах тапіла,
Капцы насыпала.
Песні складала.
Ненавідзела
І любіла
Маліла аб лепшай долі.
Гневам паіла
Узнімаючы мяцяжы,
Захлыналася ў твані ілжы.
Асвятляючы пуцявіны,
Сэрцы лепшых сыноў
Без астатку паліла.
І, як помнікі,
Каля кожнай сцяжыны тваёй
Ці шыпшына,
Ці часам каліна.

 

Публікацыя паводле: Віцебскі рабочы. – 1986. – 11 верасня. – С. 4.
Матэрыял даслаў: bibliograf