Язэп Падабед
Ён спіць
Памяці Кастуся Каліноўскага
I
Ён сьпіць пад насыпам кургана,
замёр у сэрцы бурны ўздым.
Злажыўшы бойкі зброю рана,
Ён сьпіць пад насыпам кургана.
Няма сягоньня атамана,
але аб ім зьвіняць гады:
— Ён сьпіць пад насыпам кургана,
злажыўшы зброю маладым.
II
Ён сьпіць — магутны, горды волат...
Няхай! Пашану аддамо —
і ўзнімем вышай цяжкі молат...
Ён сьпіць — магутны, горды волат.
Гады лятуць. Не балаголам
імкнуцца ў вечнасьць, як дамоў...
Хай сьпіць магутны, горды волат:
мы доўг пашаны аддамо!..
Публікацыя паводле:
Наш працаўнік. – 1926. — 11 красавіка. – С. 3.
Матэрыял даслаў:
bibliograf