
Мікола Ермаловіч
***
Як верыцца цяжка,
Што ў нас Каліноўскі радзіўся,
Што нам нашу праўду
Ён сеяць аддана пачаў.
Што клічам ягоным
Наш дух змардавання будзіўся.
Што з воч нашых ён
Слепату векавую здымаў?
Няўжо разам з ім
Наша праўда была закавана
І катам бязлітасным
Узведзена на эшафот?
Няўжо разам з ім
Наша праўда была пахавана,
Каб жыў у чужацкай хлусні
Беларускі народ?
Публікацыя паводле:
Новы Час, – 2003. — №2(7).