Назад

Таццяна Сівец

Дзе ты, Кастусь Каліноўскі?

Хутка Радзіма голасам боскім
Зноўку пакліча: "Кастусь Каліноўскі!"
Шмат "абаронцаў", ды сэрцы іх з воску —
Дзе палымяны Кастусь Каліноўскі?

Невінаватых за кратамі мноства —
Ты не баішся, Кастусь Каліноўскі?
3 праўдай ідзем на ілжывае войска —
Сцяг утрымай наш, Кастусь Каліноўскі!

Годзе гібець нам у крыўдзе і горы!
Час ужо кропкі ставіць — не коскі!
Хтосьці іншы ты быў яшчэ ўчора —
Сёння ты — мужны Кастусь Каліноўскі!

 

Публікацыя паводле: Сівец Т. Ліпеньская навальніца, – Мінск, 2003 (Дэбют)