
Станіслаў Шушкевіч
Хай Літва і Беларусь яму прысняцца
Памяці Кастуся Каліноўскага
Кастуся вялі на смерць, на згубу,
У вачах свяціліся і боль і мука.
Камандзір канвою адазваўся груба,
Барабан замёр і больш не стукаў.
Толькі з веек Кастуся слязіна
На зямлю пад ногі не упала.
Знаў сваю зямлю і быў ёй сынам,
Знаў, што слёз на ёй, крыві нямала.
Глянуў ён на усход, дзе светлым пукам
Промень сонца выбіўся з туману,
І сказаў: — Не нам, дык нашым ўнукам
Давядзецца на свабоду глянуць.
Хай Літва і Беларусь яму прысняцца,
Дзве сястры, дзве родныя краіны,
Што, як волаты, змаглі узняцца
І ісці дарогаю адзінай.
1958
Публікацыя паводле:
Шушкевіч Станіслаў. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. – Мінск, 1978. – С. 89.
Матэрыял даслаў:
bibliograf