Назад

Рыгор Барадулін

1863 года

Боб-гарох не малочаны,
На ток не валочаны.
Рэкі крывавыя —
Не малочныя.
Дзе дым,
Дзе туман,
Дзе хіб валоўчыкаў?

Гэта ўжо кульмінацыя
Нечуванага ўціску,
Калі
Гаворыць кулямі нацыя,
Барыкадна
Падклаўшы кулі...

1976

Публікацыя паводле: Барадулін Р. Трэба дома бываць часцей... – Мн., 1993.