Бацька Мельхіёр у 1812 г. быў у расейскай арміі, за храбрасць атрымаў залатую шаблю, выйшаў у адстаўку пасля звыш 10 год службы ў званні палкоўніка. Маці Міхала Ц. — з дому Багдановічаў, дачка Вінцэнта са Стаек Віленскага пав. і сястра Севярына, які пасля смерці Мельхіёра быў апекуном Цюндзявіцкіх. Спадчынны маёнтак Цюндзявіцкіх — Вілянаў з фальв. Касцюкі ў Барысаўскім пав., 3200 гект. коштам каля 50 000 р. с.
Міхал Іаахім, 2-х імёнаў, нар. 16(28) чэрвеня 1839 г., меў 2 братоў (Аляксандра і Яўгена) і 4 сястры; у 1859 г. скончыў 1-шы кадэцкі корпус у званні харунжага (стан службы арк. 161–162)
Штаба 8/63 г.
Усё абвінавачанне Ц. абапіралася на тое, што 6(18) лютага 1863 г. пры выпадковай сустрэчы з незнаёмымі сялянамі на адпачынку ў карчме ён іх агітаваў. Пры вобшуку нічога падазронага знойдзена не было, за выняткам фатаграфіі Ц. з выявамі Арла і Пагоні. Ніякіх іншых улік супраць Ц. не было — аднак ён быў асуджаны на смерць, бо ў той час "палітычныя ахвяры" былі патрэбныя "ў прыклад і пострах іншым" (Уводзіны, §8).
Мураўёў на рапарце аб судовым выраку №506 ад 29 красавіка ст. ст., прадстаўленым ваенна-судовым аддзелам штаба, уласнаручна напісаў канфірмацыю ад 16(28) траўня 1863 г. і дадаў прытым уласнаручна рэзалюцыю аб арыштаванні і адданні пад ваенны суд фатографа Прушынскага
С. А. Шт. №8, г. 1863, арк. 193. Кур. Літ. 1906, №61.
Увага. Менскі фатограф Прушынскі за ўладкаванне крэсла з гербамі Кароны і Літвы і фатаграфаванне пад гэтымі гербамі быў сасланы ў Сібір.