
Васіль Жуковіч
Роздум над лёсам Кастуся Каліноўскага
Ёсць каты,
ёсць плаха,
пятля і турма,
ёсць кара за волю да волі,
за праўду.
Дзе ж воля?
Яе ўсё няма.
Няўжо і не будзе
ніколі?..
1988
Публікацыя паводле:
Жуковіч В. Разняволенне, – Мінск, 1990.