
Слоўнік паланізмаў і малавядомых слоў
- Адстанаўляць
- Перадаваць
- Вшэхмоцны
- Усемагутны (паланізм)
- Выжаняць
- Выганяць
- Дыбы
- Аковы
- Зля
- Для
- Збыткаваць
- Здзекавацца
- Здзерства
- Рабунак (паланізм)
- Зняверыцца
- Згубіць веру ў што-небудзь ці каго-небудзь
- Крулества
- Каралеўства (паланізм)
- Ксёнжка
- Кніжка (паланізм)
- Лапсэсар
- Асэсар (іранічная, відаць, народная назва з намёкам на хабарніцтва чыноўнікаў)
- Лёстачкі
- Ліслівыя словы
- Маскаль
- У часы Каліноўскага мела некалькі значэнняў:
- Рускі як нацыянальная прыналежнасць;
- Рускі чыноўнік;
- Жаўнер царскай арміі.
- Маскалеві, народаві, рондаві, сенатаві, чалавекові
- Форма давальнага склону (уплыў польскай мовы)
- Морг
- Зямельная мера (прыкладна 0,71 га)
- Мэнкі
- Пакуты (паланізм)
- Некрут
- Рэкрут (магчыма, іранічная форма з намёкам на нявыкрутку, цяжкае становішча вырваных на вайсковую службу сялян)
- Патэнпенне
- Асуджэнне (паланізм)
- Перапрашаць
- Прасіць прабачэння
- Пранцуз
- Француз (прастамоўная форма)
- Рок
- Год
- Ронд
- Урад (паланізм)
- Свенты
- Святы (паланізм)
- Свістаполь
- Севастопаль (відаць, прастамоўная форма)
- Сызма
- Схізма (раскол). Так у вострапалемічных творах прадстаўнікі каталіцкага боку называлі праваслаўе.
- Хто-лень, чаго-лень і падобнае
- Хто-небудзь, чаго-небудзь і падобнае
- Ценжар
- Цяжар
- Цяменжыць
- Прыгнятаць (паланізм)
- Шубеніца
- Шыбеніца
- Юха
- Тут – кроў