23.04.2016 - На месцы найбуйнейшай падчас паўстання 1863 г. бітвы пад Мілавідамі з'явіўся яшчэ адзін памятны валун... Падрабязна (be)


16.04.2016 - У гародзенскім Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) выстаўленыя здымкі з невядомага фотаальбома мастака Альфрэда Ромера... Падрабязна (be)


8.04.2016 - Выходзіць з друку беларускае выданне мемуараў Міхаіла Мураўёва, падрыхтаванае Аляксандрам Фядутам... Падрабязна (be)


20.03.2016 - На тэлеканале "Белсат" адбылася прэм'ера дакументальнага фільма В. Мазынскага "Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні"... Падрабязна (be)


19.03.2016 - Споўнілася б 85 гадоў Генадзю Кісялёву — выбітнаму беларускаму гісторыку, даследчыку жыццёвага шляху і спадчыны Кастуся Каліноўскага.


12.03.2016 - У менскай кнігарні "Галіяфы" прайшоў перадпрэм'ерны паказ дакументальнай стужкі "Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні" Валерыя Мазынскага... Падрабязна (be)


10.03.2016 - Выйшаў з друку біяграфічны слоўнік "Удзельнікі паўстання 1863–1864 гадоў", падрыхтаваны па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Аўтар-укладальнік Дз. Матвейчык... Падрабязна (be)


8.02.2015 - У менскай галерэі "Ў" адбылася прэзентацыя кнігі "Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі", выдадзенай па выніках лонданскай навуковай канферэнцыі 2014 г. Сярод удзельнікаў імпрэзы: Ірына Дубянецкая, Алесь Краўцэвіч, Алесь Смалянчук, Андрэй Унучак... Падрабязна (be)


24.12.2015 - Выйшла ў свет кніжка Анатоля Бароўскага "Воляй абраны" – новы раман пра Кастуся Каліноўскага... Падрабязна (be)


31.10.2015 - У Свіслачы на Гарадзеншчыне адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці братоў Каліноўскіх і ўсіх паўстанцаў 1863 года... Падрабязна (be)


8.09.2015 - У Гародні прайшла прэзентацыя кнігі "Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі", выдадзенай па выніках лонданскай навуковай канферэнцыі 2014 г. Адбылася дыскусія гісторыкаў... Падрабязна (be)


24.08.2015 - У Рагачове аднаўляецца мемарыяыльны знак на магіле Тамаша Грыневіча – удзельніка паўстання 1863 г., прататыпа герояў раманаў Ул. Караткевіча... Падрабязна (be)


10.07.2015 - У родных Мастаўлянах на Беласточчыне Кастусю Каліноўскаму ўсталяваны помнік... Падрабязна (be)


22.04.2015 - У Варшаве ў Доме літаратуры на Кракаўскім прадмесці адбылася прэзентацыя перавыдання фотаальбома Камілы і Язэпа Янушкевічаў "Партрэты паўстання"... Падрабязна (be)


22.03.2015 - У Вільні прайшло шэсце і мітынг памяці Кастуся Каліноўскага, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай, летувіскай і латышскай грамадскасці... Падрабязна (be)


10.02.2015 - У амбасадзе Летувы адбылася прэзентацыя істотна дапоўненага фотаальбома Камілы і Язэпа Янушкевічаў "Партрэты паўстання". У імпрэзе бралі ўдзел Радзім Гарэцкі, Віктар Скорабагатаў, Уладзімір Някляеў і іншыя... Падрабязна (be)


2.02.2015 - У Вільні на Лукішках ушанавалі памяць К. Каліноўскага з нагоды ўгодкаў ягонага нараджэння... Падрабязна (be)


4.12.2014 - За ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 г. у Свіслачы штрафуюць... Падрабязна (be)


23.11.2014 - На Піншчыне на магіле загінулых паўстанцаў 1863 г. пастаўлены крыж... Падрабязна (be)


4.11.2014 - У Менску а 19-й гадзіне на Арт-Сядзібе адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі "Шляхам паўстанцаў", прысвечанай падзеям 1863 г. Рэжысёр фільма Павел Доўнар... Падрабязна (be)


26.10.2014 - У Свіслачы адбылося традыцыйнае ўшана­ванне памяці паўстанцаў 1863 года... Падрабязна (be)


5.09.2014 - Выйшаў у свет зборнік навуковых артыкулаў "Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць", выдадзены Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі... Падрабязна (be)


29.07.2014 - На Лідчыне забаранілі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў... Падрабязна (be)


4.06.2014 - У менскім Палацы мастацтва адчынілася калектыўная выстава "Памяць іх ценям", прысвечаная паўстанню 1863–1864 гадоў... Падрабязна (be)


29.03.2014 - У Лондане завяршылася трохдзённая навуковая канферэнцыя "Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі", арганізаваная Асацыяцыяй беларусаў Вялікай Брытаніі і Англа-беларускім таварыствам... Падрабязна (be)


22.03.2014 - У Вільні адбылося набажэнства і мітынг-рэквіем памяці Кастуся Каліноўскага, пакаранага смерцю 150 гадоў таму... Падрабязна (be)

Тэлеканал "Белсат" прадставіў дакументальны фільм "Абліччы свабоды", прысвечаны паўстанцам 1863–64 гадоў... Падрабязна (be)


20.03.2014 - Да 150-годдзя з дня страты К. Каліноўскага выйшаў у свет унікальны фотаальбом "Партрэты паўстаньня", укладзены Камілай і Язэпам Янушкевічамі... Падрабязна (be)


8.02.2014 - Выйшла ў свет дакументальнае выданне "Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага"... Падрабязна (be)


1.02.2014 - У менскім Палацы мастацтваў адбыўся літаратурна-музычны фэст, прысвечаны дню народзінаў К. Каліноўскага... Падрабязна (be)


16.01.2014 - Анталогія-калінаўскіяна "Тварам да шыбеніцы", укладзеная беларускім літаратуразнаўцам Язэпам Янушкевічам прэзентаваная ў Варшаве... Падрабязна (be)


21.12.2013 - У Менску адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Паўстанне 1863 года. Вынікі юбілею"... Падрабязна (be)


15.12.2013 - Грамадзянская культурна-гістарычная кампанія "1863" правяла ў Менску канферэнцыю-прэзентацыю рэканструяваных паўстанцкіх строяў, экскурсійных праграм, прысвечаных падзеям паўстання на Вілейшчыне і Слонімшчыне... Падрабязна (be)


12.12.2013 - На Астравеччыне з'явіўся прыватны помнік паўстанцам 1863 года... Падрабязна (be)


11.12.2013 - У продажы з'явілася кніга выбітнага беларускага даследчыка-калінаўсказнаўцы с. п. Генадзя Кісялёва "Смак беларушчыны"... Падрабязна (be)


30.11.2013 - Са сцяны школы ў Мілавідах знялі памятную дошку ў гонар паўстанцкага камандзіра Аляксандра Лянкевіча. Чыноўнікі сцвярджаюць, нібыта імя Лянкевіча школе ніколі не надавалася... Падрабязна (be)


22.11.2013 - У менскім офісе руху "За Свабоду" адбылася прэзентацыя гід-буклета Эдварда Дмухоўскага "Шляхамі паўстання. 1863". Электронную версію буклета можна спампаваць на сэрвісе Google... Спампаваць (be)


20.11.2013 - Лявон Вольскі прадставіў аўтарскі плакат да мастацкага фільма "Кастусь Каліноўскі" 1927 года... Падрабязна (be)


19.11.2013 - У амбасадзе Летувы адбылася прэзентацыя дапоўненай паэтычнай анталогіі-калінаўскіяны "Тварам да шыбеніцы", укладзенай беларускім гісторыкам-літаратуразнаўцам Язэпам Янушкевічам. Адкрыў вечарыну вітальным словам па-беларуску амбасадар Эвалдас Ігнатавічус... Падрабязна (be)


14.11.2013 - У Старым замку Гародні адчынілася выстава шаўлійскага музея "Аўшрос" (Летува), прысвечаная 150-м угодкам паўстання 1863 года. Акрамя экспанатаў, прывезеных з Летувы, на выставе прадстаўленыя і артэфакты са збораў Гародзенскага гісторыка-археалагічнага музея... Падрабязна (be)

Моладзевая арганізацыя "Малады фронт" прапануе назваць вуліцу ў Бярэсці ў раёне Варшаўскай шашы імем Кастуся Каліноўскага. Збіраюцца подпісы... Падрабязна (be)


31.10.2013 - Перавыдадзена кніжка З. Хаценчыка і Дз. Канецкага "Падзеі паўстання 1863 года на Вілейшчыне"... Падрабязна (be)


27.10.2013 - У Свіслачы адбылося традыцыйнае штогодовае ўшанаванне памяці братоў Каліноўскіх... Падрабязна (be)


26.10.2013 - На Беласточчыне знойдзена навукова пацверджанае месца паўстанцкага лагера 1863 года... Падрабязна (pl)


7.10.2013 - У Гародні прайшла прэзентацыя кнігі Дз. Матвейчыка "Паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі" (нарыс баявых дзеянняў)... Падрабязна (be)


20.09.2013 - У будынку польскай амбасады ў Менску адбылася польска-беларуская гістарычная канферэнцыя "Да 150-годдзя паўстання 1863–1864 гг."... Падрабязна (be)


19.09.2013 - У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (Менск, вул. К. Маркса, 12) адкрылася выстава "З гісторыі падзей 1863–1864 гг."... Падрабязна (be)


17.09.2013 - У Вільні адбылася трохдзённая (12-14 верасня) міжнародная навуковая канферэнцыя "Паўстанне 1863–1864 гадоў і яго месца ў калектыўнай памяці народаў Сярэдняй і Усходняй Еўропы", арганізаваная Інстытутам гісторыі Летувы, Кейданскім рэгіянальным музеем і Беларускім гістарычным таварыствам. Крыніца (lt, pl)


14.09.2013 - У кнігарнях з'явілася праца гісторыка-архівіста Дз. Матвейчыка "Паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі" (нарыс баявых дзеянняў)... Knihi.By


13.09.2013 - Мемарыяльную дошку К. Каліноўскаму ў Менску перанеслі на іншае месца будынка Палаца барацьбы імя А. Мядзведзя... Падрабязна (be)


10.09.2013 - У Тэатры беларускай драматургіі зняты з рэпертуару спектакль В. Анісенкі "Каласы пад сярпом тваім" паводле Ул. Караткевіча... Падрабязна (be)


6.09.2013 - У Менску актывістамі ГА "Альтэрнатыва" раклееныя плакаты ў падтрымку ўсталявання ў сталіцы помніка К. Каліноўскаму... Падрабязна (be)


28.08.2013 - У Пагосцішчы на Лёзненшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года... Падрабязна (be)


27.08.2013 - У Гародні прэзентаваны адмысловы выпуск альманаха лакальнай гісторыі "Горад святога Губерта", прысвечаны паўстанню 1863 года... Падрабязна (be)


23.08.2013 - Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за ўсталяванне ў Менску помніка Кастусю Каліноўскаму атрымала адказ з Міністэрства культуры... Падрабязна (be)


20.08.2013 - Неўзабаве ў бібліятэках з'явіцца выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў комікс "Пра Кастуся" заснаваны на п'есе Ул. Караткевіча "Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручаасць"... Падрабязна (be)


19.08.2013 - Англа-беларускае таварыства і Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі распачалі прыём заявак на ўдзел у навуковай канферэнцыі "Кастусь Каліноўскі ды нацыятворчы працэс у Беларусі". Канферэнцыю плануецца правесці ў Лондане 28-29 сакавіка 2014 года... Падрабязна (be)


6.08.2013 - На вуліцы Каліноўскага ў Менску адноўленая мемарыяльная дошка... Падрабязна (be)


5.08.2013 - Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за ўсталяванне ў Менску помніка Кастусю Каліноўскаму атрымала адказ з Менгарвыканкама. Помніка ў сталіцы пакуль не будзе... Падрабязна (be)


2.08.2013 - У Воршы ўшанавалі памяць камандзіра паўстанцкага атрада... Падрабязна (be)


1.08.2013 - Арганізатар Мілавідскага фэсту памяці падзеяў 1863 года атрымаў двухмільённы штраф... Падрабязна (be)


29.07.2013 - На Лідчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 г. Зачытаныя імёны 388 мясцовых інсургентаў... Падрабязна (be)


27.07.2013 - У мастацкай галерэі вёскі Плябань, што на Маладзечаншчыне, адбылася прэзентацыя ўнікальнага для Беларусі выдання "На "панскіх" могілках Плябані" – цалкам прысвечанага старым вясковым могілкам. Імпрэзу вяла ўкладальніца кніжкі Вольга Сямашка. Свае музычныя падарункі гасцям прэзентавалі спявачка Таццяна Беланогая і музыка-імправізатар, паэт Віктар Сямашка. Таксама была прадстаўленая дзейнасць вілейскай суполкі аховы помнікаў "Волат".


18.07.2013 - На арганізатара Мілавідскага фэсту складзены чарговы пратакол... Падрабязна (be)


29.06.2013 - У конкурсе "Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага" перамог Васіль Герасімчык са Слоніма... Падрабязна (be)


25.06.2013 - У Коўне (Летува) адбылася вялікая рэканструкцыя адной з бітваў 1863 года... Падрабязна (be)


22.06.2013 - Фэст на Астравеччыне, прысвечаны 150-м угодкам паўстання Кастуся Каліноўскага, не адбудзецца... Падрабязна (be)


3.06.2013 - На Баранавіччыне адбыўся фэст, прысвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы 1863 года... Падрабязна (be)

У Якушоўцы на месцы колішняй сядзібы Каліноўскіх прайшла талака, арганізаваная сябрамі грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва"... Падрабязна (be)


28.05.2013 - У Якушоўцы на месцы былой ткацкай фабрыкі Каліноўскіх невядомыя скідваюць смецце... Падрабязна (be)


25.05.2013 - У Гародні адбылася навукова-папулярная канферэнцыя "Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў"... Падрабязна (be)


22.05.2013 - Стартаваў конкурс "Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага". Першы этап конкурсу – інтэрнэт-віктарына. Найлепшыя ўдзельнікі выходзяць у фінал... Падрабязна (be)

Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы запрашае да ўдзелу ў віктарыне, прымеркаванай да ўгодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года... Падрабязна (be)


21.05.2013 - Выйшла ў свет кніга Дзяніса Канецкага і Зміцера Хаценчыка, прысвечаная падзеям паўстання 1863 года на Вілейшчыне... Падрабязна (be)


16.05.2013 - Упарадкаваная магіла паўстанцаў 1863 г. паблізу в. Кадыш на Гарадзеншчыне... Падрабязна (be)


6.05.2013 - На Баранавіччыне ўгодкі Мілавідскай бітвы 1863 г. адзначаць мясцовыя ўлады. Дэмакратычным актывістам у правядзенні мемарыяльнай акцыі адмоўлена... Падрабязна (be)


3.05.2013 - Апоўдні ў Менску на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) распачалося экспанаванне трох лінарытаў Міколы Купавы, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму. Праз некалькі тыдняў будзе зладжаны дабрачынны аўкцыён. Палову атрыманых ад продажу сваіх твораў грошай мастак плануе перадаць на рэстаўрацыю аршанскага кляштара базыльянаў... Падрабязна (be)

У Менску адбылася дыскусія "Кастусь Каліноўскі: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля"... Падрабязна (be)


26.04.2013 - Праект "Сьвіслація аркушы - Кастусь Каліноўскі" пераязджае на kalinouski.arkushy.by. Па ранейшым адрасе сайт абнаўляцца не будзе і неўзабаве спыніць сваё існаванне.


29.03.2013 - У Менску на Малой сцэне Белдзяржфілармоніі адбыўся музычны спектакль В. Скорабагатава "А ўжо птушкі пяюць усюды", прысвечаны юбілею Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года... Падрабязна (be)


23.03.2013 - У Вільні адбылося шэсце памяці К. Каліноўскага, ініцыяванае суполкай "Беларуская нацыянальная памяць... Падрабязна (be)

У Менску прайшла канферэнцыя "Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі". Выдадзены зборнік дакладаў... Падрабязна (be)


20.03.2013 - У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года... Падрабязна (be)


11.03.2013 - Моладзевая арганізацыя "Альтэрнатыва" пачынае збор подпісаў за ўсталяванне ў Менску помніка К. Каліноўскаму... Падрабязна (be)

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі адкрылася памятная экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года... Падрабязна (be)


9.03.2013 - 21 сакавіка ў в. Плябань на Маладзечаншчыне адбудзецца памятнае мерапрыемства ў гонар загінулых паўстанцаў 1863 года... Падрабязна (be)


3.03.2013 - У Менску на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) дзейнічае выстава вядомага беларускага мастака Алеся Цыркунова, прысвечаная юбілею Кастуся Каліноўскага.


2.03.2013 - У менскай кнігарні "Логвінаў" адбылася прэзентацыя настольнай гульні "Паўстанцы"... Падрабязна (be)


9.02.2013 - На "Радыё Свабода" падведзеныя вынікі творчага конкурсу графікі і малюнкаў "Каго любіш? Люблю Беларусь"... Падрабязна (be)


2.02.2013 - На менскім паштамце адбылося памятнае спецгашэнне паштовай карткі "175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага"... Падрабязна (be)

На "Радыё Свабода" адбылася агульнанацыянальная дыктоўка паводле "Пісьмаў з-пад шыбеніцы" Каліноўскага... Падрабязна (be)


1.02.2013 - Выйшла ў свет прысвечаная Кастусю Каліноўскаму паэтычная анталогія "Тварам да шыбеніцы". Укладальнік – вядомы беларускі літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч... Падрабязна (be)

У Менску на сядзібе БНФ адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага... Падрабязна (be)


31.01.2013 - На Пружаншчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў... Падрабязна (be)


26.01.2013 - Беларуская дыяспара ў Іркуцку зладзіла круглы стол на тэму "Паўстанне 1863 года: факты і каментары"... Падрабязна (be)


24.01.2013 - У Гародні адкрылася мастацкая выстава, прымеркаваная да 150-х угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага... Падрабязна (be)


23.01.2013 - Беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў правёў у Магілёве творчую сустрэчу, прысвечаную 150-й гадавіне паўстання 1863–64 гадоў... Падрабязна (be)


22.01.2013 - Удзельнікі ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць" стварылі інтэрактыўную мапу "Канстанцін Каліноўскі і паўстанне 1863–1864 гг."... Падрабязна (be)

У Свіслачы адбылося ўшанаванне 150-х угодкаў ад пачатку паўстання К. Каліноўскага. У мемарыяльнай імпрэзе бралі ўдзел прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, дыпламаты з Латвіі, Летувы, Польшчы... Падрабязна (be)


21.01.2013 - "Радыё Свабода" абвясціла творчы конкурс графікі і малюнкаў "Каго любіш? Люблю Беларусь", прымеркаваны да 175-х угодкаў ад дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі... Падрабязна (be)


20.01.2013 - Беларуская пошта рыхтуецца выпусціць у абарачэнне паштовую картку "175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага"... Падрабязна (ru)


8.01.2013 - Філосафам Уладзімірам Падголам ініцыяванае правядзенне 2 лютага, у дзень народзінаў К. Каліноўскага, агульнанацыянальнай дыктоўкі паводле "Пісьмаў з-пад шыбеніцы"... Падрабязна (be)


15.12.2012 - У Музеі гісторыі беларускага кіно (Менск, вул. Свярдлова, 4) у межах праекта "Нібы 85 гадоў таму" адбылася імпрэза, прысвечаная юбілею мастацкага фільма Ул. Гардзіна "Кастусь Каліноўскі". У вечарыне браў удзел фальклорны калектыў "GUDA". Былі паказаныя дзве дакументальныя стужкі і сам фільм-юбіляр з музычным афармленнем паводле матываў Міколы Чуркіна. Акрамя таго, наведнікі маглі пазнаёміцца з выставай афіш-плакатаў першых фільмаў вытворчасці беларускай кінастудыі. Між іншым, выстава гэтая рыхтавалася супрацоўнікамі музея на працягу 12 год.


27.11.2012 - У Свіслачы судзяць за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года. Удзельнікі мемарыяльнай імпрэзы, што адбылася месяц таму, абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі... Падрабязна (be)


22.11.2012 - У Менску ў межах праекта "Тузін Немаўля" мусіць адбыцца прэм'ера нямога фільма "Кастусь Каліноўскі" з саўндтрэкам Сяргея Пукста... Падрабязна (be)


8.11.2012 - Каля вёскі Ўладыкі (Вілейшчына) на брацкай магіле паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ўсталяваны крыж... Падрабязна (be)


27.10.2012 - У Свіслачы традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года завяршылася затрыманнямі... Падрабязна (be)


23.10.2012 - 19 кастрычніка ў Беластоку ў межах праекту "Тузін. Немаўля" Сяргей Пукст прэзентаваў свой саундтрэк да нямога мастацкага фільма "Кастусь Каліноўскі" 1927 года. Беларуская прэзентацыя праекта адбудзецца ў Менску 22 і 25 лістапада... Падрабязна (be)


19.10.2012 - У верасні 2013 года ў Вільні будзе зладжана навуковая канферэнцыя па праблемах паўстання 1863–1864 гадоў... Падрабязна (be)


22.06.2012 - Беларуская грамадскасць абвясціла 2013 год Годам Кастуся Каліноўскага. Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы да 150-х угодкаў паўстання 1863 г. У планах – правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў, выданне кніг... Падрабязна (be)


22.05.2012 - Сейм Летувіскай рэспублікі абвясціў 2013 год памятным Годам Паўстання супраць Расійскай імперыі. Плануецца распрацаваць праграму юбілейных мерапрыемстваў... Падрабязна (be)


17.04.2012 - У Гародні моладзевыя актывісты распачалі збор подпісаў за ўсталяванне помніка К. Каліноўскаму... Падрабязна (be)


9.06.2011 - Выйшаў у свет зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі "Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі". Сярод яго аўтараў: Алесь Смалянчук, Сяргей Токць, Андрэй Кіштымаў, Аляксандр Радзюк, Ірына Нікуліна, Вольга Гарбачова, Андрэй Унучак, Юрась Бачышча, Ян Ежы Мілеўскі, Валянціна Яноўская, Аляксандр Ільін, Анатоль Трафімчык, Андрэй Вашкевіч ды іншыя. Мы радыя прапанаваць нашым наведнікам электронную версію гэтага зборніка ў сваёй Бібліятэцы (be)


21.03.2011 - У Вільні адбылося шэсце памяці К. Каліноўскага... Падрабязна (be)


21.02.2011 - Выйшаў у свет нумар часопіса "ARCHE. Пачатак" (2010, №12), цалкам прысвечаны паўстанню 1863-64 гг. Сярод аўтараў нумара - вядомыя беларускія гісторыкі Аляксандр Радзюк, Алесь Смалянчук, Вольга Гарбачова, Андрэй Кіштымаў ды іншыя. Замовіць часопіс можна на старонцы інтэрнэт-кнігарні Knihi.By


18.11.2010 - У Горках адноўлены надмагільны помнік паўстанцу 1863 г. з надпісам на рускай мове... Падрабязна (be)


21.03.2010 - У Вільні адбыліся ўрачыстая акадэмія і шэсце памяці К. Каліноўскага... Падрабязна (be)


1.02.2010 - У сядзібе Таварыства беларускай мовы адкрылася выстава "За нашу і вашу свабоду", арганізаваная суполкай мастакоў "Пагоня"... Падрабязна (be)


25.10.2009 - Адбылося традыцыйнае паломніцтва на сядзібу Каліноўскіх у Якушоўцы... Падрабязна (be)


26.09.2009 - Прайшла навуковая канферэнцыя "Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі"... Падрабязна (be)


7.06.2009 - На месцы бітвы пад Мілавідамі ўшанавалі памяць палеглых паўстанцаў... Падрабязна (be)


16.05.2009 - Помнік-крыж у Вільні на месцы смяротнага пакарання К. Каліноўскага і З. Серакоўскага будзе захаваны... Падрабязна (be)


24.03.2009 - У Вільні з-за рэканструкцыі Лукішскай плошчы пад пагрозай знішчэння апынуўся крыж-помнік на месцы страты К. Каліноўскага... Падрабязна (be)


22.03.2009 - У сталіцы адбылася акцыя памяці Кастуся Каліноўскага... Падрабязна (be)


14.11.2008 - Памёр Генадзь Кісялёў - выдатны навуковец, даследчык гісторыі паўстання 1863 г. Шчырыя спачуванні родным і блізкім Генадзя Васільевіча...


27.02.2008 - Маскоўскія спонсары храма Ўсіх Святых дамагаліся перайменавання вуліцы К. Каліноўскага?.. Падрабязна (ru)


2.02.2008 - На Замкавай гары ў Вільні адзначаны 170-я ўгодкі К. Каліноўскага... Падрабязна (be)


2.02.2008 - Адкрылася мастацкая выстава, прысвечаная К. Каліноўскаму й В. Дуніну-Марцінкевічу... Падрабязна (be)


4.04.2007 - Рэсурс "Сьвіслацкія аркушы - Кастусь Каліноўскі" стаў прызёрам Пятага беларускага конкурсу кантэнт-праектаў... Падрабязна (ru)


22.03.2007 - Моладзь ушанавала памяць жыхароў Хатыні й Кастуся Каліноўскага... Падрабязна (ru)


23.02.2007 - Сяргей Скрабец абвясціў аб стварэнні Моладзевага руху імя Кастуся Каліноўскага... Падрабязна (be)


10.02.2007 - На Берасцейшчыне адбылася прымеркаваная да 169-х угодкаў з дня народзінаў К. Каліноўскага вандроўка ў м. Дамачава, дзе знаходзіцца крыж - помнік паўстанцам... Падрабязна (be)


29.10.2006 - У мястэчку Свіслач на Гарадзеншчыне адзначаны Дзень паўстанцаў 1863 года... Падрабязна (be)


21.03.2006 - Беларускі пісьменнік Ул. Арлоў выступіў з прапановай перайменавання мінскай Кастрычніцкай плошчы ў плошчу імя Кастуся Каліноўскага... Падрабязна (ru)


14.11.2004 - Намаганнямі актывістаў арганізацыі "Правы альянс" адноўленая мемарыяльная дошка К. Каліноўскаму на сцяне кінатэатра "Вільнюс"... Далей (be)


9.11.2004 - Прафесар Адам Мальдзіс прапанаваў усталяваць у Мінску мемарыяльную дошку ў памяць аб удзельніку паўстання 1863-1864 гадоў Міхалу Цюндзявіцкім... Далей (ru)


12.08.2004 - Камітэт архітэктуры Мінгарвыканкаму выступіў з прапановай усталяваць у Першамайскім раёне сталіцы помнік герою нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі Кастусю Каліноўскаму... Далей (be)


17.06.2004 - Уступіў у сілу Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь". Пры вывучэнні гэтага дакумента высветлілася адсутнасць у пераліку дзяржаўных узнагарод краіны Ордэна Кастуся Каліноўскага... Далей (ru)


25.03.2004 - Няўдала скончылася спроба моладзі аднавіць мемарыяльную дошку Кастусю Каліноўскаму на сцяне кінатэатра "Вільнюс", скрадзеную 6 год таму... Падрабязна (ru)


12.08.2003 - Пры пракладцы кабеля ў Пружанах знойдзена 19 адзінак крэмніевай зброі XVII-XVIII сттагоддзяў... Далей (ru)

Выдатныя сайты Беларусі

Радзіма майго духу

Bielaruskaja Palicka

slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі

КАМУНІКАТ. Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка

История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники

Быў. Ёсць. Буду